Пра раман Цішкі Гартнага «СОКІ ЦАЛІНЫ»

У творчай спадчыне Ц. Гартнага раман «Сокі цаліны» і па актуальнасці тэмы і ла маштабнасці апісаных падзей, якія панярэднічалі Вялікаму Кастрычніку, займае асобнае месца. у 20-я гады гэты твор карыстаўся вялікай папулярнасцю ў чытача і асабліва сярод моладзі. Яго.чыталі і перачытвалі.
Першая квадра рамана" «.Бацькава вбля» была напісана яшчэ да рэвалюцыі (1914—:1ЙЬ6 ўрыўкамі друкавалася ў газ.
«Дзянвіца» (1916), выдаўцом 1 рэд'актарам якой быў сам Гартны. Поўнасцю «Бацькава воля»" ўбачыла свет у 1922 годзе. Яе сюжэт заснаваны на сутыкненяі - характараў двух пакаленняў — бацькоў і дзяцей. У аснове канфлікту — матьіў сацыяльнай няроўнасці. Меетачковы хлопец, а пасля рабочы рыясскага завода Рыгор Нязвычпы любіць Зосю Прыдатную. Бацькі Зосі — заможныя сяляне — і слухаць не хочуць пра «галадранца» Рыгора, якога кахае Зося. Яны хочуць выдаць замуж сваю дачку за багацея Васіля Берага.
Зося знаходзіць у сабе сілы і кідае выклік дамастроеўшчыне. Яна змагаецца за свабоду пачуццяў, супроць бацькавай волі. у лратэсце Зосі адчуваюцца павевы новага, рэвалюцыйнага часу. у гэтым сэнсе слушную заўвагу зрабіў Ю. С. Пшыркоў у сваёй працы «Эпас рэвалюцыі» (Мн., 1975), што «Зосю можна назваць папярэдніцай Ганны Чарнушкі э «Палескай хрокікі» I. Мележа. Гэта першы раманны герой у нашай літаратуры, а значыць, важнае мастацкае адкрыццё не толькі аўтара аповесці, а і ўсёй тагачаснай літаратуры», Справядлівасць выказанай думкі засведчыў і сам Мележ, які аднойчы ў размове з аўтарам гэтых радкоў сказаў, што бытапісанню ён вучыўся і ў Ц. Гартнага.
«Бацькава воля» — першы буйны празаічны твор дакастрычніцкай пары, які вызначаецца кампазіцыйнай зладжанасцю, выразнай і дакладнай характарыстыкай местачковага асяроддзя, у якім жывуць і дзейнічаюць героі. Аўтар стварыў запамінальныя вобразы кулакоў і прадстаўнікоў духавенства, выявіў уменне характарызаваць герояў праз іх мову. Асабліва ўдаліся пісьменніку вобразы жанчын: Стэпы Нязвычнай — маці Рыгора, Зосі Прыдатнай, Тадосі Бераг.
Аднак ва ўсіх квадрах-кнігах рамана «Сокі цаліны» цэнтральным вобразам з'яўляецца вобраз Рыгора Нязвычнага — прадстаўпіка новага пакалекня, якое фарміравалася ў гады рэвалюцыйных падзей у Расіі. Яшчэ ў 1905 годзе Рыгор са сваімі местачковымі сябрамі Сёмкам і Янкам «запісваўся» ў дэмакраты, спяваў рэвалюцыйныя песні, хаваў лістоўкі, пракламацыі і забароненыя кніжкі. Пасля Рыгор апынуўся ў вялікім горадзе, папрацаваў у гушчы заводскага калектыву і, зразумела, набыў пэўны вопыт падпольнай работы. Праўда, у дарэвалюцыйным варыяпце «Вацькавай волі» Рыгор Нязвычны не ўзняўся да рэвалюцыянера пралетарскага тыпу, але і ён заклікаў да актыунай працы с самаўладствам, са светам прымусу і гвалту. На думку Рыгора, «няма большага грэху, калі бачыць няпрауду і маўчаць, патвараць ёй...». «ЛСыццё ў тэрміне перабудоўкі»; «Хто слаў — лрачынаецца; хто маўчаў—пачынае гаварыць»,— заяўляўРыгор.
У савецкі час над унлывам ленінскаіі партыі Ц. іартны нраышоў даволі складаную эвалюцьш ў сваім светапоглядзе. і ірацягваючы працу над раманам, ён па-новаму асэнсаыаў і падышоў да стварэння вобраза галоўнага героя «Бацькавай волі» з пазіцыі савецкага пісьменніка. У наступных квігах рамана «Сокі цаліны»—«Ііа перагібе», «Крыжавыя дарогі» і «Чырвоныя зарніцы» — аўтар значна ўзмацніў класавыя пазіцыі Рыгора Нязвычнага, надаўшы яму рысы пралетарскага рэвалюцыянера. Гзтым іворам Гартны адкрыў у беларускай савецкай літаратуры новую тэму, новага героя і ыовы жанр — сацыяльны раман.
Рыхтуючы раман «Сокі цаліны для перавыдання ў Зборах твораў, лісьменнік у 1931 годзе карэнным чынам перапрацаваў «Бацькаву волю», прывёўшы яе ў адпаведнасць з астатнімі кнігамі рамана. Цэлыя раздзелы гатай кнігі былі перапісаны наыава. Галоўны герой Рыгор Нязвычны паказаны актыўным свядомым рэвалюцыяыерам з яскрава выражаным пралетарскім светадоглядам. Увесь сэнс жыцця Рыгор бачыў у «змаганні рабочага класа, у яго перамозе, у яго дыктатуры». Выступаючы перад рабочымі свайго завода, ён заклікаў да актыўных рэвалюцыйных баёў, да ўзброенага паўетання: «Нам ыяма чаго губіць, апроч сваіх ланцугоў! Ланцугі ж нам пара скінуць, пакуль яны не пераелі нашага цела, пакуль ёсць хоць малая мажлівасць зрабіць рух, шавяльнуцца». Яго баявым дэвізам стала: «Лепш памерці ў змаганні, чымсь жыць у няволі...» Сам Рыгор перанёс турэмнае зняволенне, адміністрацыйную высылку і загіяуў на вуліцах Пецярбуріа ў дні Лютаўскай буржуазна-дэмакратычвай рэвалюцыі са словамі: «Далоў самаўладстнаі», «Ннхай жыве рэвалюцыяі»
Аднак, надаючы свайму герою новыя якасці рэвалюцыянера нралетарскага тыпу, пісьменнік парушыў рэалістычыыя нрынцыны стварэння характару і, як гаворыць Алесь Адамовіч, «механічна ператварыў сялянскага хлопца Рыгора Нязвычнага ў нерухомы эталон «стопрацэнтнага пралетарыя». Сапраўды пісьменнік не здолеў зрабіць гэта псіхалагічна апраўдана і па-мастацку абгрунтавана. I ўсё ж пры аналізе мастацкіх якасцей рамана «Сокі цаліны» мы ве павінны траціць пачуцця гістарызму, маючы на ўвазе, што ў гэтым творы адлюстраваны пошукі новага героя ў ранні перыяд развіцця беларускай савецкай літаратуры, у якой не было неабходнага вопыту ў раскрыцці чалавечай псіхалогіі. У гэтых умовах Гартны здзейсніў подзвіг, узяўшыся ўслед за Горкім за стварэнне шырокамаштабнага сацыяльнага рамана, у якім галоўным героем выступае рабочы-рэвалюцыянер. Менавіта адсутнасць вопыту ў раскрыцці характару рабочага чалавека абумовіла і пэўныя слабасці рамана. Да іх трэба аднесці апісальнасць і публіцыстычнасць стылю ў другой і трэцяй кнігах «На перагібе» і «Крыжавыя дарогі», у якіх падзеі падаюцца ў абагульненым выглядзе без належнай драматызацыі дзеяння і сутыкнення лёсу герояў, іх жыццёвых пазіцый.
Па-іншаму ўспрымаецца чацвёртая кніга — «Чырвоныя зарніцы», дзе ёсць удалыя гарадскія замалёўкі рэвалюцыйнага Пецярбурга і трапныя апісанні грамадскіх падзой.
Многія крытыкі папракаюць Гартнага за шурпатасць мовы рамана, за празмернае напластаванне ў ім дыялектызмаў і архаізмаў. 3 гэтай прычыны неабходна адзначыць, што ў часы напісання рамана Ц. Гартны адначасова быў і мастаком і побач з іншымі нісьменнікамі — стваральнікам беларускай літаратурнай мовы, і гэта тады, калі грамадска-палітычная і вытворчая лексіка толькі фарміравалася і ў стылёвым плане яна была асвоена слаба. Таму шырокае выкарыстанне ў тыя часы ў літаратуркых творах пластоў народнай лексікі і фразеалогіі трэба лічыць натуральнай і заканамернай з'явай. Значная частка лексічных элементаў уведзена ў раман з мэтай індывідуалізацыі мовы герояў, з мэтай стварэння мясцовага каларыту. На наш погляд, мова рамана абцяжарана не столькі дыялектнай лексікай, колькі споеасаблівымі словаўтваральнымі элементамі і кніжным сінтаксісам.
Адзначаючы недахопы і слабасці творчай манеры Гартнага-празаіка, раман «Сокі цаліны» быў і застаецца цікавай старонкай у гісторыі беларускай савецкай літаратуры, у якім асвятляецца барацьба рабочага класа і сялянства Расіі, у тым ліку і Беларусі, супроць царызму паміж дзвюма рэвалюцыямі — першай рускай рэвалюцыяй 1905—1907 гг. і Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй 1917 года. У гэтым сэнсе раман Ц. Гартнага «Сокі цаліны» мае не толькі літаратурна-мастацкае, але і гісторыка-пазнавальнае значэнне.
Аляксей Клачко