Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

—      Ну, што там яшчэ гаманіць... Я пэвен, што Нязвычны мяне не ашукае і... не пакрыўдзіць... А ведаючы гэта, ці ж трэба таргавацца?

—      Так-то яно так, але скажэце ўсё-ткі, каб выйшла па-людску,— настойваў на сваём Рыгор.

—      Дык што ж, калі так, то хай рубель, не будзе замнога?

Рыгор не думаў: рубель за дваццаць сем вярстоў — варта заўсёды даць. Шчога не кажучы, ён выняў з кішэні паралез, дастаў рубля і даў Шэю, праказаўшы:

—      Дзякую, Шэя, што добра давезлі.

—      Дзякую шчыра Нязвычнаму; каб весела адпачываць.

—      Дзякую! Бывайце здаровы! — схінуўся Рыгор і крануўся дваром к старэнькаму ганку.

Шэя павярнуў каня; затарахцелі драбіны. Рыгор азірнуўся, але ўгледзеў толькі пыл з-пад калёс. «Хай едзе!» — сказаў ён сам сабе і ўзяўся за клямку, каб адчыніць дзверы, але тут ён пачуў, што яны адчыняюцца самі, і спыніўся.

—      Рыгорка мой, сонца мае, ясачка мая! — з радаснаю горнасцю ў голасе, трупцявым голасам загаманіла Стэпа, нарасхлест адчыніўшы дзверы і шырока растапырыўшы рукі настрэчу сыну.

—      Дзень добры, як маешся, старая? — тронутым голасам адказаў Рыгор; кінуўся да мацеры, абняў яе худую, крохкую постаць, схінуў голаў і прыпаў вуснамі к яе шчакам.

Сэрца выбівала радасную стрэчу... Доўгі, шчыры пацалунак засвечваў яе.

—      Сонца маё, ясачка мая! — пераказвала Стэпа; потым узяла сына за руку і, забыўшы нават зачыніць дзверы, павяла яго ў хату.

—      Вось цябе ўжо каторую пару чакаюць таварышы,— паказваючы пальцам на двух маладых хлопцаў, Сёмку і Петруся, якія сядзелі ля стала і з шырокімі цёплымі ўсмешкамі на маладых здаровых белых тварах упарта глядзелі на дзверы.

—      Госцю мой даражэнькі, госцю мой доўгачаканы! — вылівала сваё пачуццё Стэпа.

— А, браткі мае, Сёмка, Пятрусь! — толькі пераступіў парог — голасна прывітаў Рыгор і кінуўся да стала ды павіс на шыі перш Сёмкі, потым Петруся.

Пацалаваўся з абодвума шчыра і зацяжна.

Рыгор нейкі час як бы не мог апамятацца і маўчаў, пазіраючы то на маці, то на таварышаў, а радасная ўхмылка нібы замерла на твары і ў гэтай сваей замерласщ цвіла.

Стэпа ўзяла куфэрак і падсунула яго пад пол, некалькі разоў пераставіла, бразнула замком.

—     Ах, як жа я рад, што вы... А як жа жывіцё хаця, браточкі? — звярнуўся Рыгор да таварышаў, потым абярнуўся да мацеры і таксама запытаў:

—     А вы, мама?

—     О, брат, мы-то жывём! У сваём кутку, у сваіх Сілцох, як у Хрыста за пазухаю,— весела адпавеў Сёмка.

—     Ды жыву, сынку, марнею памаленьку,— дабавіла Стэпа.

—     Раздзенься хаця ды спачынь крыху з дарогі. Я дам есці — падмацуйся.

Але Рыгору і няўцям было, што ён не спаў ужо цэлую пору і што не вельмі быў сыт ядою.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72