Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Праз два гады, якія яму было суджана пражыць пасля нарадзін Рыгора, Міхась бессціхання цешыўся і бессціхання хваліўся ім перад людзьмі. Але Міхасю не ўдалося не толькі вывучыць свайго Рыгора на грамацея, а нават не прыйшлося дачакацца, калі яго сын вывучыцца літары: ліхая хвароба падсачыла яго, прыліпла к нядушламу целу, улезла ў яго нутро і панавала датуль, пакуль не звяла яго ў магілу.

Стэпа любіла свайго мужа, моцна-моцна плакала па ём і з-за вялікай увагі да яго дала сабе зарок не выходзіць другі раз замуж, а ўсё жыццё аддаць на гадаванне Рыгора. Праўда, калі мінула гадоў са тры пасля смерці Міхася, Стэпа, пражыўшы гэты тэрмін удавою, многа паспытала гора, добра праканалася, што значыць жыць адной ды яшчэ і дзіця гадаваць. Цяжкія варункі жыцця вымушалі яе шукаць якіх-кольвек падпорак для далейшага валтузання з жыццём, застаўлялі забываць аб зароку і наводзілі на іншыя думкі: «Чаму ж не выйсці і замуж? — разважала яна: — Я яго любіла, покуль ён быў жывы, покуль было каго любіць... Міхася няма, а я ўсё-ткі жыву і хочацца жыць, як і ўсім людзям, хочацца радасці, як і другім; бо я гэткі самы чалавек, гэткае стварэнне, як і іншыя... Дьі і сына выгадаваць лягчэй будзе».

Гэтыя думкі з кожным часам усё больш і больш яе чмуцілі, пільней і нагальней лезлі ў галаву, і хаценне расло. Толькі доля стала наперакор яе жаданням: пара мінала, час праходзіў, а к Стэпе, яшчэ не зусім старой тады і здаровай кабеце, ніхто не сватаўся, быццам бы і не ведаў, што яна ўдава, і ёй трэба было мірыцца са сваім палажэннем. Яна старэла і мірылася. Павінна была мірыцца, хоць гэта яе змірэнне многа прыносіла ёй гора і многа слёз з яе выточвала! Стэпа старэла, жыццё даражэла, заработкаў рабілася менш і менш, а жыць — жыць было трэба... I яна уставала да сонца, зімою хадзіла да багатых мяшчан мыць падлогу, цёрці лён, а вечарам — прасці; летам наймалася ўвагул жаць, капаць картоплі.

Доўгія дні, а часта засаб і ночы прастойвала яна за працаю, не адгінаючы спіны, перакусіўшы нішчымнага хлеба; потым канчала работу і па дарозе да хаты забягала ў казённы лес, збірала там ламачайка ды галяйко і цягнула на плячах дахаты. Прыходзіла змардаваная, змучаная, засопшыся, з рагамі поту на жоўтым маршчыністым твары; Рыгор спатыкаў яе ля вугла хаты галодным, недагледжаным і бясконца быў рад, калі яна прыносіла яму маленькі кавалачак сітніцы, купленай па дарозе з лесу ў Міхлі.

Потым Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі. Чаму ж не аддаць яго на службу? I Стэпа засаб пяць год гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку. Ад Юр'я да дзядоў Рыгор быу не яе: начаваў па людаях, прачынаўся досвіткам і цэлы дзень ад сонца да сонца знаходзіўся ў полі. За гэту службу яго кармілі і плацілі па рублю за штуку. Рыгор зарабляў да трыццаці рублёў у лета; аддаваў грошы цалкам мацеры і, вядома, многа-многа дапамагаў ёй гэтым.

Зімою ж праз тры гады Стэпа аддавала Рыгора вучыцца да дарэктара; грамата Рыгору падабалася, і ён браўся, як лепш было не трэба: ішоў уперадзе ўсіх сваіх таварышаў-вучняў. Дарэктар часта радзіў Стэпе, каб яна не пакідала свайго сына вучыць, а аддала б яго ў вышэйшую школу: «3 яго можа выйсці граматны чалавек ».

Ды Стэпа і сама добра ведала, што ў яе сына захаваны вялікі талент, толькі няма рады, як яго поўнасцю выявіць... Пры гэтым яна ўспамінала нябожчыка Міхася і казала сама сабе:

«Міхаську мой мілы, як бы ты быў рад, каб дажыў дагэтуль! Такім разумным, такім хітрым удаўся твой сын!» Балела кабеціна сэрца. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль... Уся радня як па гаспадару, так і яе - вымерла яшчэ да таго часу, калі Стэпа выйшла замуж; нават, трэба сказаць, што яны з Міхасём і пажаніліся ўжо сіротамі, адзінотамі. I Стэпе нічога другога не аставалася рабіць, як пакінуць і думаць аб далейшым вуланні сына,..забыцца пра тэта... I вось, кончыўшы сельскую школу, Рыгор стаў наймацца. Кончыць пасвіць каровы і ідзе на хвальварак малаціць або адпраўляецца з местачковымі балаголамі ў павятовы горад. I на службе і прыйшоўшы са службы Рыгор не расставаўся з кніжкаю.

Так прайшло цэлых тры зімы. Тым часам Рыгору пайшоў васемнаццаты год.

Ад свайго бацькі Рыгор пераняў яго добрую широкую натуру, мяккі і гасцінны выгляд; ні ростам, ні сілаю ён не паходзіў на яго ні каліва, ні звання: высокі, белакуры, плячысты Рыгор выглядаў статным і паважным. Hi пагарды, ні сораму ён не баяўся. А да розуму ён меў ад роду непакорную душу і прагу да свабоды. Разлука з маткаю, блуканне па людзях многа ў ім перамянілі, ніякая работа не пужала яго. I вось, калі Бэрка Шкляр пашырыў свае балаголства і пачаў шукаць сабе наймічоў, Рыгор барджэй пайшоў да яго і наняўся за пятнаццаць рублёў у месяц.

Праца была нялёгкая. Хто не ведае працы балагола?.. Уставаць трэба было да сонца, а не то — дык цэлымі начамі быць у дарозе, не даядаць, не дапіваць, мокнуць пад дажджом; за ўсякую вінную і нявінную псуту ўручанай рэчы — адказваць сваім незавідным, нікчэмным заработкам. Цяжка і неўмагату рабілася Рыгору тэта служба, але ўсё-такі ён не сумаваўся — праслужыў у Бэркі болей двух гадоў... і мо служыў бы яшчэ шмат болей, каб не прыйшлося перасварыцца і атрымаць рашчот. Расшчытаўся Рыгор у такі час, калі некуды было кінуцца, за невашта было ўзяцца. Што ж? Сядзець склаўшы рукі? Пры яго палажэнні — аусім нельга.

Прагуляўшы нядзель са тры без усякае работы, Рыгор адважыўся рызыкнуць і наўгадай адправіцца ў горад шукаць работы на заводзе. Задумаў і перш трымаў пры сабе, а потым рашыў і мацеры сказаць.

— Маці, што ж мне тут нудзець без працы; паеду я ў горад, а ну ж і ўстрамлюся дзе-кольвек.

Маці гэта азадачыла.

—   Рыгор, сынок мой, з кім жа я застануся? — схамянулася як ад спуду Стэпа.

—     Да ці ж я загіну?

—     Ды не ў тым рэч, але мне тут аднэй...

Рыгор быў неўгамонным. Вечарам, з серады на чацвер, на другім тыдні пасля багатніка, ён развітаўся з мацераю і, каб болып ніхто не знаў і не бачыў, з торбачкаю за плячыма выйшаў з двара. Пасля яго выезду Стэпа доўга не магла згадзіцца з яго адсутнасцю і нават ночы не спала: плакала, бож-кала, скардзілася на сваю долю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72