Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

I толькі калі праз дзве нядзелі ёй паштальён прынёс ліст сына, болыш-меньш супакоілася...

Усё гэта хутка праняслося ў яе галаве, устрапянула сэрцам і зноў адляцела кудысьці...

Хлопцы сядзелі за стадом і абгаварвалі бягучыя пытанні. Рыгора цікавіла палажэнне ў Сілцах, становішча ў мясцовай арганізацыі, доля арыштаваных і сасланых у 1906 г. за рэвалюцыю сілкоўцаў. Сёмка і Пятрусь не сціхалі распытваць пра Рыгу.

—      Ой, браткі, у Рызе не па-вашаму! — хваліўся Рыгор.

—      Ну, ды там не па-нашаму: зразумела, горад — не мястэчка. Што ў нас: пятнаццаць — дваццаць хлопцаў, і ўся арганізацыя... Сто тысяч рабочых — гэта не жарты!.. Сацыял-дэмакратычная арганізацыя налічвае...

Прысутнасць Стэпы паперашкодзіла хлопцам гутарыць на гэтую тэму, і яны перайшлі да дзяўчат.

—    Ты, пэўна, і не ведаеш, што табе Васіль Бераг ставіць падножку,— заўважыў Сёмка.

—    У чым? — пацікавіўся Рыгор.

—    Зарыцца на Зосю! — Сур'ёзна?

—     Вось дзіўны які, дык гэта ж пазаўтра маюць адбыцца ўладзіны, а на Петра х сваты,— упэўнена сказаў Сёмка.

—     Не, гэтага-то мо яшчэ і не будзе... толькі...— не згоджваўся Пятрусь.

—     Я табе кажу,— перабіў на паўслове Сёмка,— ты мо нічога не ведаеш, а мне надоечы Янка Грыб перадаваў, што Васіль сам яму хваліўся пра гэта.

—     Мала што Грыб будзе брахаць; гэта ж усё наперекор, на колькі намерана...

—   Ды што ты, сапраўды...

—     Ну, можа быць,— сумеўшыся, дапусціў Пятрусь,— толькі мне заўчора яшчэ Зося казала, што ў іх хаце нічога такога не чуваць.

—     Хлусіць, хлусіць,— нечакана ўкінула і Стэпа,— і я чула, што няйначай, як у аўторак адбудуцца сваты.

—     А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот; ды ці ж хто ў Сілцах не ведае іх котлішча?!.

—     Але, але; знатны, падумаеш, дзедзіч... увесь час ні з кім, апроч як са стараставым ды з ураднікавым сынамі. Ды, прахвост, удае кожнага. Думаеце, Юстын Корч не праз яго ласку ў Сібір угадзіў?.. Ого-а!

—     Гэта яшчэ ў сёмым годзе? — справіўся Рыгор.

—     Але... Вось такому злыдню... Дурная Зося!

—     Ну, што ж парадзіш,— сціснуў плячыма Рыгор,— на тое, мабыць, ідзецца.

—     Няўжо-такі бацькі згодзяцца за такую неўдаль выдаць яе? — закінуў пытанне ні то аднаму сабе, ні то на разгадку ўсім Пятрусь.

—     О, чаму не; дзяўчына яшчэ зусім маладая і нявопытная, бацькі пагнуць у той бок, куды толькі ім захочацца: пачне спрачацца — то найдуць раду... Пакуль — бацькава воля...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72