Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

—     Ды апроч гэтай бацькавай волі, яшчэ і слаўнасць гэта іх, вядомасць гэта старасвецкая, многаму перашкаджае. Ого, што знача Бераг! Гэта не нам, голікам ды дэмакратам,. раўня,— пасмяяўся Пятрусь.

—     Праўда, сынок, праўда — вось гэта рацыя! —. махаючы галавою, «адмацавала Петрусёвы словы Стэпа.

У гэты момант з вуліцы данёсся прарэзлівы крык; хлопцы раптам кінуліся ў вокны і выглянулі на вуліцу: ля суседняе хаты Сідара Кажуха стаяла грамада людзей, вакол якіх, як шалёныя, бегалі дзесяткі дзяцей.

—   Давай яму, давай!

— Адчынеце вокны! — парадзіла Стэпа.

Сёмка адчыніў акно і падазваў хлапчука. Той шустра і рухава падбег к акну і тоненькім, рэзвым галаском прапяяў:

—     А то Юзя з Гапай б'юцца!..

—     А за што яны?

— Талеся Юзіна з Юзікам Гапіным пабіліся-а,— развёў шапялявы хлапчук. Усе разрагаталіся.

—   Ну, і дурніцы ж, зноў сварацца,— праказаў Сёмка і першы вылез з акна. За ім адхіліліся і Пятрусь з Рыгорам.

—   Хіба трэ ўжо адпраўляцца дахаты,— зірнуўшы на гадзіннік, праказаў Пятрусь: — ужо пятая гадзі-і-іна-а! — завёў ён і ўсхапіўся з месца.

—     Няўжо? і можа? — здзівіўся Сёмка.

—     Во, пабач, калі не верыш,— паднёс к яго вачам Пятрусь чорны сталёвы гадзіннік, падвешаны на тоўетым жоўтым, ні то масянжовым, ні то новага золата, ланцужку.

Сёмка паглядзеў на цыферблат і пажартаваў:

—     Ты-то не хлусіш, а гадзіннік, нябось, крыху кламіць?

—     А можа, наадварот? не дапускаеш?

—     Чаму не, колькі хоць!

—     Не, па праўдзе кажу,— перайшоў на сур'ёз Пятрусь,— учора адвячоркам звяраўся на пошце: кропля ў кроплю з паштовым.

—     Эй, а паштовы-то думает сапраўдны? і там не вельмі сочаць за гэтым,— праказала сваю думку Стэпа.

—     Не, цётка, вы так не кажэце: там гадзіннік заўсёды верны,— разуважыў Пятрусь.

—     Ды будзе ўжо шалабоніць — хадзем; а то і гадзіннік таго не варт, каб аб ём столькі гаварыць,— пазваў Сёмка таварыша.

—     Гэта праўдзівей усякіх гадзіннікаў, што ад самага рання прасядзелі тут. Бацькі, напэўна, чакаюць мяне.

—     Ды і мне маці здорава шпэлаху ўсыпле. Мне яшчэ зранку трэба было парадзіцца з ёю наконт адной тэрміновай справы, а я і нібыта той... Хадзем-такі, хадзем,— зарухаўся Пятрусь.

Сказаўшы гэта, ён хутка схапіў шапку, неахайна ўздзеў яе на голаў і, тузануўшы Сёмку за рукаў, павярнуў к парогу.

—     Ты толькі, Грышка, вечарам не баўся дома; прачынайся раней і прыходзь да Ліня,— праказаў Сёмка на хаду.— Ага, бок! — ён спыніўся: — ты мо ўжо забыўся, дзе жыве Лінь?

—     А такі і гатоў заблудзіць,— смеючыся, адказаў Рыгор.

—     Ды на Ляшы, у тым жа рове; там, брат, цяпер зрабілася такая зборня, што хоць куды! Траха не з усіх вуліц сходзяцца дзяўчаты, прыходзіць часта і яўрэйская моладзь. Калі туды ні трапіш — паўнюсенька

хата: пяюць, крычаць, жартуюць, а Лініха — ні слова:  глядзіць ды толькі цешыцца.

—   Бачыш ты?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72