Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Сапраўды, вось прыходзь — праканаешся... Ды і Зося сённі, бадай, там будзе,— з таемным смяшком дабавіў Сёмка.

Рыгор, дагэтуль спакойны, задаволена рассмяяўся і каўтнуў сліну. Стэпа ж увесь час не пакідала ўсміхацца: вясёлая усмешка быццам урасла ў яе твар, каб не стухнуць цэлы дзень.

—   А вы там скора будзеце? — запытаў Рыгор.

—     Вось хай толькі крыху сцямнее,— у адзін голас адказалі Пятрусь і Сёмка і пераступілі парог.

—     Бывайце здаровы, цётачка, дзякуем за пачостку; жадаем на Рыгоравым вяселлі паўторна сысціся,— ужо ў сенях пажадаў Сёмка.

—     I вам шчыра дзякую, мае дзетачкі, што вы ўсё-ткі не забываеце нас... Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі,— паслала ўдагон ім Стэпа.

Але апошніх слоў яе хлопцы не пачулі: шчыльна зачыненыя дзверы затрымалі іх у сенцах.

—     Такі я лягу крыху задрамлю,— пазяваючы, праказаў Рыгор, увайшоўшы ў хату.

—     А як жа ж, а як жа ж! — падтрымала яго Стэ. па — Вось раздзявайся і лажыся.

Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку, які калісь яшчэ, колькі яму помніцца, ён сам абстругаў з дубовага дручка і сам забіў у сцяну; затым ён ззуў чаравікі, падкінуў іх пад пол і прысеў на гатовай пасцелі. Прысеў, а лажыцца штосьці не цягнула: у яго думках панесліся ўспаміны. Следам перад яго вачыма, раптам, вырас вобраз Зосі. Стройная і поўная жыцця, яна стаяла знаёмаю красуняю. «Няўжо за гэты час яна зусім не змянілася? — запытаўся Рыгор.— Такая самая, вясёлая і гаваркая, прыгожая і вяртлявая,— якою я яе пакінуў?.. Не, яна цяпер другая!.. А вось жа гавораць, што не сёння-заўтра к ёй будзе сватацца Васіль. Цікава, як аднясецца Зося к гэтаму!»

«I далей цікава таксама: няўжоткі Берагу гэта Ўдасца? Няўжо Зося і пярэчыць не будзе? Ды, сапраўды, што я значу ў вачах Прыдатных? Галяк, дэмакрат, i толькі. А без бацькоў Зося не сумее і крону ступіць».

—     Што з табою, сынок, чаму ты не лажышся адпачываць? Мо, баліць што? — перабіла Рыгоравы думкі маці.

—     Ды не, нічога, зараз лягу,— супакоіў Рыгор матку і тут жа лёг.

Стэпа ціха падышла да полу, далікатна і з асцярогаю апранула сына чыстым, толькі што сатканым дываном і адышлася к сталу.

—     Вы толькі, матка, на змроку абудзіце мяне,— папрасіў ён, не расплюшчваючы вачэй.

—     Ой, чаму ж, чаму... Спі, сыночку, адпачынь з дарогі...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72