Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Рыгор як заплюшчыў вочы, так і заснуў, не паварухнуўшыся нават. Стэпа доўга стаяла каля яго і замілавана глядзела ў сынаў здаровы, малады жыцце рады твар.

Ох, ды Пятрусь, ох, ды Сёмка! Хто іх, гэтых двух хлопцаў, не ведаў у мястэчку? Мала хто не хваліў іх бацькам ды не завідаваў ім! I было завошта! Высокі, стройны, з кудравымі русымі валасамі, сінявокі, бела-твары, з адкрытым характерам, спакойны і цвёрды сын бедных сялян — вось быў Сёмка. Чарнявы, з мерным носам, валасы зачэсаны на прадзел, злёгку сутулы, але ростам сваім — кропля ў кроплю ў Сёмку — гэта Пятрусь, сын такіх жа, як і Сёмкавы бацькі, небагатых мяшчан. Як быццам бы само жыццё звязала іх — яны былі неразлучнымі ўдваіх. Прыходзілі на зборню, наймаліся ў заработкі — «запісваліся» ў дэмакраты, хадзілі на няможныя сходы і спявалі рэвалюцыйныя песні, хавалі лісткі і кніжачкі — усё ўдваіх, усё разам, неразлучна. Падружыліся і палюбілі Рыгора таксама аднакава, як адзін, так і другі.

Сёмка, Пятрусь і Рыгор! Нашто, здаецца, ім было расставацца, калі Рыгор выязджаў? Мусілі — вял ела жыццё. Затое, толькі ён прыехаў, вярнуўся, як ім нудна была хвіліна ў разлуцы...

Так таварышкуюць толькі тыя, хто звязаны аднымі думкамі і аднымі інтарэсамі.

Калі Пятрусь і Сёмка выйшлі з Рыгоравага двара і паглядзелі ўсцяж вуліцы, развярнулася цікавая карціна: уся вуліца ад Загор'я да рынку так і кішэла людзьмі — ж'анкі, мужчыны, дзеці — як рой пчол гудзелі вясёлай гутаркай. Цераз дзве-тры хаты прызба памостам была ўсаджана сілцоўцамі, на сёння цераз. чур ужо гаманлівымі, асабліва рэзвістымі і жартаўлівымі. Ляталі, як мухі, вясёлыя дзеткі, кожнае з пішчолкаю ў зубах, з ралачкаю бярэзіны ў руцэ, з куском булкі ці блінца ў другой..Пекная, ціхая, хоць ад гэтага крыху душнаватая пагода, прыдавала ўсяму прыгожы, жыццерады воблік.

Прайшоўшы кусок вуліцы ўдваіх, ля.трэцяй ад Рыгоравай хаты Сёмка з Петрусём разышліся: адзін павярнуў у свой двор, а другі.пайшоў удоўж вуліцы. Ісці выпала Петрусю.

Пры аднэй з запоўненых людзьмі прызбаў яго запыніла памежніца. Марцэля Юркава і жартам запытала:

—    Адкуль цябе нясе, Пятрусь?

Пятрусь ахвотна адказаў, што ён быў у Стэпінага Рыгора, які толькі што сёння. прыехаў з Рыгі ў госці.

Усе здзівіліся, бо гэта было навіной у вуліцы, і бабы паслалі Петруею плойму запытанняў: ,а што Рыгор расказваў, а ці палепшаў, ці здаровы, ці прывёз з сабою грошы і інш. і інш. .Пятрусь спяшыў ды не хацеў аб усім казаць і, каб адкасніцца ад жанчын, жартоўна адказаў:

—    Вось іціму назад і ўсё раскажу.

Жанчыны пагразілі яму пальцамі, але ў адказ атрымалі яго мяккую ўсмешку і заняліся сваімі гутаркамі.

Пятрусь дайшоў да хаты Прыдатных, перад якою раптоўна спыніўся і кінуў узрокам у акно. На покуці, за стадом, падпёршы бараду рукою, а галоў павярнуўшы ў акно, сядзела Зосіна маці і з нейкім пільна размаўляла.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72