Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Дзень добры, цётка! — гукнуў ёй Пятрусь. Марта раптоўна павярнула галоў у той бок, адкуль данёсся к ёй гук, і, угледзеўшы Петруся, прыветна, з шырокаю, гасціннаю ўхмылкаю на твары, поўным і румяным, адказала:

—     Дзень добры, Пятрусь, дзень добры, сынок! Зайдзі на часінку пагуляць!..

—     Ой, цётачка, калі я дамоў спяшу; не быў яшчэ ад ранку.

—     Ай, што там дома — мацеры не бачыў, ці што...

—     Справы ёсць...

—      Ды пакінь ты: хай справы на будні застаюцца.

—      А хто ў вас ёсць? — здаўся Пятрусь.

—      Хто? — нікога! Вось я — ды Зося.

—  Аз кім такую бяседу жывую развялі?

—      Ха-ха-ха! — няўжо ты пачуў?

—      Вось калі! Ды яшчэ ля Сёмкі чуваць.

—      Ну, ну, зайдзі, зайдзі,— годзі жартаваць.

—    Калі так, то заскочу. Хоць і спяшыў дахаты, але калі цётка Мікалаіха просіць — трэба ўважыць; дамашнія хай прабачаюць мне — на тое ж нядзеля,— пажартаваў ён.

—    Вядома, я ж і кажу,— падмацавала Марта. Пакуль яны гутарылі, Зося і не паказалася ў акне.

Затое, калі толькі Пятрусь пераступіў парог хаты, як яна кацёлкаю саскочыла з лавы, прыбегла к мыцельніку насустрэчу яму і завіляла лісіцаю.

—   Ну, мой госціку родны, ну, кумочак, што добрага скажаш? — лепятала жартоўна Зося, закінуўшы на Петрусёва плячо руку.

Яна была адзета ў белае, з маленькімі пралесачкамі, лёгкае плацце, сцягнутае ў паясніцы шырокаю машастоваю стужкаю; два канцы стужкі звісалі між хвальбон да самага краю падолу. На грудзях, паўз шыю, вымулёўваўся шырокі горе, выстаўляючы да сонца маладое, здаровае, поўнае жыццёвай сілы, цела. На ядвабнай жыжцы чырвонае мулі вісела маніста караль, а ў самым тоўстым радку іх выдзяляўся сярэбраны, з сіняю жуковінкай, медалік. Рукі яе былі аголены чуць не за локці і красаваліся смуглаю загараю. А на твары так і трапятала, так і бегала заварожлівая ўхмылка; Пятрусь не мог адарвацца, дый годзі, уталопіўшыся ў красуню.

—     Адкуль жа, лыцар, клыпаеш?

—     А нашто ведаць?

—     Не, па праўдзе скажы, Петрусю,— ужо сур'ёзней папрасіла Зося.

—     Ад Сымонавай Аўдоцці,— пасмяяўся Пятрусь.

—     Ой, глядзі, скажу Гэлі, то будзе перцу.

—     Не баюся!

—     Ды ты ўсё хлусіш?

—     А ты вельмі хочаш знаць?

—     Вельмі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72