Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

—      Траха што пры... Нехта, здаецца, дзвярыма бразнуў?

—      А, а, на іх дохлае, на іх, гэта ўжо свінні. I чорт ix ведае, што з гэтымі дзвярыма стала: няўшчыняюцца, ды годзі. Эх, эх, вот калі гаспадар! Не ўпрасіць яго паправіць клямку,— сярдзіта крычучы, кінулася Марта ў сенцы.

—    Ну, і я пайду... Прыходзь, Зося...

Пятрусь яшчэ нешта сказаў, але крык Марты заглушыў яго, і Зося не расчула. Падышоўшы да акна, яна ўгледзела, як ён хутка падрабязіў за гору.

I толькі Мікола пераступіў парог, Марта, як бачыш, павесялела; заварушылася, забегала, не спускаючы з яго свайго ласкава-апытальнага ўзроку, якога ён не змог спакойна перанесці і змушан быў чуць прыкметна ўхмыльнуцца нейкаю патайною, хоць і мяккаю ўхмылкаю. Марта адказала на гэта раскацістым рогатам.

—    Дзе ж ты быў цэлы дзень? — запытала яна мужа.

—      А табе цікава ведаць?

—      Вядома, што цікава!

—      Калі цікава, то вось жа не скажу.

Зося нібы не чула гэтых перагавораў: яна спакойліва, цішком сядзела на лаве, абапёршыся локцем на стол і моцна над нечым думала. Пасля раптам, быццам хто яе настроіў, усхапілася з месца, сарвала з вешалкі хустку, ускінула яе на плечы і выбегла ў дзверы. Гэта ўсё яна зрабіла так хутка, што нават бацькі не ўспелі агледзецца, як яе не стала ў хаце.

—     Зоська, пачакай! Вячэрааць будзем,— пазваў Мікола.

—     Я скора вярнуся! — ужо з двара адгукнулася Зося.

—     А я і не скмеціў, калі яна вышмыгнула,— набіваючы пальцамі люльку, а вочы ўшчэрыўшы ў капшук з тутунём, ні то жонцы, то самому сабе, праказаў Miкола.

Па яго міне, па голасу і па Міколавай няўстойлівасці на нагах Марта зразу дагадалася, што яе муж не без граху, што ён не абмінуў сёння чортавага зелля. Як кабета дужа скпарная, хцівая ж без меры і надзіва скупая, яна раптам так і ўскіпела ад злосці: ды чаму ён так не шануе грошы?.. Хоць такія выпадкі ў ix хаце трапляліся гады ў рады, толькі святамі ды ў гадзіны бясед, але патом гэта не змірыла жаднае кабеты, у якой цалкам засталася паганая натура Зэкавага котлішча, і кожны раз яна ўпікала Міколу. Праўда, Мікола зусім мала патураў на яе выгавары і часта смяяўся з таго, што яго, прыкладна пуцёвага чалавека, ды жонка на пуць наставіць хоча. На ўкоры Марты ён адказваў жартамі, і ўрэшце заўсёды канчалася мірам. Дзякуючы гэтаму асобнай грызні і сваркі ў іх хаце ніколі не было.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72