Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

I сёння, калі яшчэ Мікола толькі ўзяў першую чарку у рукі зусім няжданна стрэўпгыся з Васілём Верагам, то ўжо ведаў, што яму адказаць жонцы.

Міколаў смех быў іх змірыцелем, і Марта перш хацела ўшчаць гутарку, а потым памякчэла і выгнала з галавы злую думку. Нядзеляю, верыла яна, грэшна злаваць не толькі на свайго роднага ці блізкага, а нават і на чужых людзей, і ў яе грудзях раптам абудзілася новае пачуццё да Міколы: ёй захацелася падысці да яго, абняць яго, пацалаваць і папрасіць прашчэння. Перш ужо Марта намерылася гэта зрабіць, потым разам нібы сумелася і ніяк не магла адважыцца. Ёй стала няёмка: яна апусціла голаў і задумалася. Але хутка яе выручыў сам Мікола: набіушы люльку і прыпаліўшы вугальком з ямкі, ён падступіў к Марце, палажыў ёй на плечы руку і задаволена ды весела праказаў:

—      Хочаш, я цябе пацалую?

—      Уй, уй, адкасніся!

—      Маўчы, прашу я! — і Мікола ёмка цмокнуў жонку ў выпуклы лоб.

—      А ты ведаеш, Мартуля, з-за якой прычыны я сённі крыху пахмяліўся? Ведаеш? Ад гадай, калі не ведаеш? Га?

Марта спярша маўчала і моўчкі адступіла крокаў два ад мужа, потым разам ухмыльнулася, падняла галоў і запытала:

—      А па якой?

—      Ды гэта, ведаеш, Васіль Бераг сустрэў мяне на рынку, скора я выйшаў з дому, ды кажа: «Хадзем, хіба, цесцю, ды паснедаем крыху». Я перш адказваўся, але ён так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Піню. Зайшлі гэта мы, вось Васіль, нічога не кажучы, паўбутэлькі на стол, а далей закускі. Перш па чарцы, потым па другой. Загаварыліся... Адкуль ні вазьміся — прыйшоў Хлор ды яшчэ паўпляшкі — і цэлая бяседа. Вось за гарэлкаю Хлор і зварачваецца ка мне з гэткім пытаннем;

—      Я, кажа, браце Школе, маю да цябе важны інтэрас!

—      Выкладайце, кажу, яго на далонь.

—      А вось, кажа, ці не пара стаць нам сватамі? Я думаю гэтага,— паказваючы пальцам на Васіля, кажа,— хлопца ажаніць на тваёй дачцэ; думаю і сур'ёзна думаю. Я яшчэ так тыдзень у суботу мерыўся прыйсці к табе ў сваты, але адлажыў на нейкі час... Ну як думаеш? Што скажаш?

—    Чаму не,— адказваю я,— няхай бог спрыяе. Як толькі сказаў я так, дык мой Васіль і сам не свой ад радасці: абвісае гэта на шыю, заве бацькам і толькі; а Хлор таксама цалуецца бессціхання... Вось падумай, Марта, як жа пры такіх умовах не выпiць? Будзь бы з табою такі выпадак, як бы ты зрабіла?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72