Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Марта крыху памаўчала, весела гледзячы Міколу ў вочы, а потым мякка праказала:

—    Так-то так... Але... а нам такі і ўпраўду трэба падумаць... Бадай Зосю і пара ўжо замуж аддаваць...

—    Ого-о! Чаму не,— адабрыў Мікола.

—      Вось бачыш... А калі аддаваць, то трэба ведаць і за каго... Надоечы мне Арына Самусёва казала, як сакрэт, што Берагі няйначай думаюць паслязаўтра прыйсці к нам у сваты. Ліха ix ведае, мо і ўпраўду ўсё...

—      А наша Зоська, відаць, не дужа гоніцца за Васілём. Вунь, ведаеш, Стэпін Рыгор у яе на вуме. Вось і нядаўна забягаў да нас Пятрусь Прахораў і нешта балхвіў, што быццам бы хоча і Стэпа пытацца нас, ці мы не згодзімся аддаць Зосю за яе Рыгора. Па праўдзе сказаць, Рыгор сам сабою хлопец не брыдкі, толькі...

Марта развяла рукамі.

—    Э, не, не, галубка, ты з гэтым маўчы-ч-ч! Што Рыгор, які там Рыгор,— сур'ёзна адказаў Школа.— Ці ж нам рацыя згадзіцца сваю Зосю за яго аддаваць? Гэта ж значыць — бясчэсціць сябе і ўвесь наш род!!! — ніколі, ніколі! Я, дзякаваці богу, яшчэ сума не сышоў і ведаю, і бачу, куды і як пахіліць свае справы. 3 вума не выжыў... Вось хіба — Рыгор! Дурніца, і ўляпала чортведама што. Дроў ніколі не насіла з лесу на плячах, дык папрабаваць хоча. Не, не, гэтага не будзе, хай сабе не думав. I ты, глядзі, не патурай ёй...

—   Не, не, я згодна з табою,— падтрымала Марта. Щ згодна яна была з ім, ці не — дагадацца было вельмі трудна, калі б судзіць па яе твару; скарэй можна было паверыць, што яна толькі суцяшае, калі кажа, што згодна, а суцяшае таму, што Мікола зразу насур'ёз паставіў справу.

Мікола важна праходзіў па хаце то ўзад, то ўперад і кожнае слова выгаварваў так цвёрда, з такім націскам, што і сумнення не магло закрасціся, каб ён згадзіўся перайначыць свае думкі, або каго-небудзь паслухаць ці ўважыць старонняй просьбе.

Марта не раз чула ад Зосі, што яна не ўважае Васіля нізвання і нават слухаць не хоча аб ім, калі толькі не напомні. Колькі разоў было, што Марта старалася разуверыць дачку, але нічога не памагала; ёй думалася (бач, толькі гэтым суцяшала сама сябе Марта), што дачка капырсціцца толькі датуль, покуль справа не пастаўлена насур'ёз, што далей можна будзе яе ўгаманіць, але ўсёткі Рыгора лічыла вялікаю стрэмкаю. Падумаўшы крыху, яна абярнулася да Міколы:

—     Ну, а што ты з ёю парадзіш, калі яна ўпнецца і не захоча ісці за Васіля, ды і годзі?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72