Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

—     Я? Я?! што зраблю я? — злосна вырачыўся Miкола.— Што я зраблю з ёю?.. Ты ўжо, галубка, мяне не навучыш таму, я сам добра знаю, што з ёю зрабіць, знаю... А пакуль тое зраблю, то найперш, як ты, так і яна, не забывайце таго, што я ёсць гаспадар у хаце, твой гаспадар і яе бацька; галоўнае — яе бацька... А з гэтага ясна, што толькі я павінен кіраваць усім... Ці ж то можна, каб мяне ды не паслухала мае дзіцё? Каб мае, яе бацькі, волі ды я не мог праявіць над сваім дзіцём? Што б то тады было б! Хоць бяры ды ідзі тапіцца... О, не! Я ўжо даўно рашыў, што покуль буду жыў — буду цвёрда стаяць на сваём...

К канцу гутаркі Мікола так падняў голас.што выходзіла не гаворка, а крык: быццам бы ён не з жонкаю радзіўся аб сваей дачцэ, а сварыўся з шальмоўскім гандляром, які ашукаў яго на цэлую сотню рублёў. За гэта казала і тая сур'ёзнасць, якою агарнуўся яго твар: падняліся кверху бровы, зморшчыўся лоб, запыхалі агнём вочы, заскіжаталі зубы, а за ўсім — стук кулака праводзіў усё гэта.

Круты нораў Прыдатных Марце за дваццаць два гады яе замуства за Міколам быў добра ведам; ніводная маршчынка на лбу, ніводная ўхмылка ў кутках мужавых губ не былі ёй незразумелымі. Вось і на гэты раз Марта замаўчала — хоць не ад таго, каб збаялася гаспадара ці засердавала на яго, а з-за таго, што ёй стала цёмна і глуха блізкае наступнае сям'і. Дагэтуль усё ішло як па масле, як і трэба было, а тут разам, ні адтуль, ш адсюль пачаў у яе думках завязвацца цесны і блытаны вузел і яе, хітрую і праназаватую кабету, мучыць нейкім трывожным сумненнем і нагальным запытаннем: «Усё-ўсё праз Зосю! I так неўспадзеўкі! Свае дзіця, і столькі клопату! Зося ж не хоча, а ён настане, што ж тады будзе?»

Марта, як маці, глыбей і мацней за Міколу любіла дачку, яскравей і чутней адзнавала даччыны радасці і мукі, а ад гэтага больш і гарачэй жадала ёй шчасця; затым яна з болыпай асцярогаю глядзела на ўсякія планы, якія дужа легка, але з малою асцярогаю, будаваліся яе рызыкоўным і хванабэрыстым Міколам.

«Добра-то добра аддаць Зосю за Васіля: і багацце, і знатнасць, і ўсё-ўсё; толькі ж трэба ведаць, што яна яго... не шануе... Ну, а гэтага, Рыгора, бач, хоць і любіць — толькі,— мука адна будзе, а не жыццё... У нас яна прывыкла к мяккаму хлебу, а там»,— думала Марта, і перш ей не хацелася пра гэта гаварыць, а потым не стрымалася і праказала мужу:

—     А ведаеш што, Школа?

—     Ну?

—     Я ўсё-такі думаю адно: нам трэба ўгаварыць Зосю, трэба перш уверыць яе, а тады ўжо крутыя меры прыняць... Вось калі толькі яна захоча, дык чаму ж не выдаць за Васіля! Як я буду рада гэтаму!.. Трэба няйначай папрабаваць угаварыць,— няпраўда — здасца... Ну, а калі ўжо ўпнецца — тады можна будзе і на іншыя рады пайсці...

—     Э, пакінь! Нашла каго ўгаварваць! Гэта ж яшчэ дзіця... Як-то не захоча? Чаму не захоча? А калі я, бацька, захачу? Павінна і яна захацець! — не ўнімаўся і не адходзіў ад свайго Школа.

—     Эх, і дзіўны ты, дзіўны мужчына! Непамяркоўны ты чалавек, як я бачу! — расцяжна, матаючы галавою і разводзячы рукамі, прамовіла Марта; зварушылася з месца і прайшла к мыцельніку.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72