Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Школа нічога не адказаў: ён над нечым нібы прызадумаўся і, абапёршыся на стол, апусціў голаў і маўчаў.

Марта выбегла пазваць Зосю. Зося стаяла ў гуртку дзяўчат ля Сёмкінай хаты. Пачуўшы мацерын вокліч, яна хутка адлучылася ад сваіх таварышак і пабегла дахаты.

—     Такі не дачакаліся, пакуль сама прыйду,— заўважыла яна на бягу, параўняўшыся з мацераю.

—     А вядома, што не! — суха адказала Марта.— Вось павячэраем, тады хоць на цэлую ноч; ніхто табе і слова не скажа за гэта; а павячэраць-то трэба разам.

—     Няўжо ж! Яшчэ, бок! А вы мо б хацелі, каб я і нядзеляй трымалася за ваш хвартух,— задзёрыста адказала Зося.

—     Ну, годзі вышчарацца! Кінь людзей сарамаціць! — спыніла яе Марта і прычыніла ды заткнула за сабою вешніцы.

Зося ўбегла ў хату і зразу заўважыла, што бацька сярдзіта настроен. Ён не даў ёй нават сесці за стол, як суха загаманіў:

—     А ведаеш што, Зося?

—     Ну?

—   А вось што; выслухай толькі: к нам думае днямi прыйспД ў сваты Васіль Бераг.

На яго твары паказалася чуць прыкметная ухмылка. Зося ж маўчала.

—    Як ты думаеш? выйдзе з гэтага толк ці не? Зося далей маўчала: яна гэта запытанне пачула

ад бацькі першы раз за ўсё свае жыццё, і яго навіна, і голас, якім бацька яго вымавіў, і ўсё тое, што таілася ў слове «замуж», моцна ашаламаніла Зосю. Яна зразу не магла нічога адказаць бацьку, нават не ведала, ці адказаць яму на гэта. «Замуж! Васіль!» гэтыя два нечаканыя няпрошаныя, неспадзяваныя словы так ускалыхнулі ўсю яе істоту, узбаламуцілі думкі, што цяжка было аглуздацца. Тут свята, Рыгор, спатканне з ім,— а побач Васіль, замуж, будні! Дайце літасці! Хоць яна бокам і чула ад таго-сяго, што Васіль думае к ёй прыслаць сватоў, хоць і маці ёй раз напамінала аб гэтым, але Зося нічому не патурала, усё прапускала скрозь пальцы, лічыла несур'ёзным, далёкім, тым — што, калі і павінна быць,— то не так скора, не ўрочана... А тут — на табе — як гром з яснага неба! Звалі вячэраць, і яна барджэй прибегла, бо трэба адбыць гэтую павіннасць і пайсці на вуліцу да Гэлі, а з тэю да Ліня, дзе будуць хлопцы і дзяўчаты, куды прыйдзе і Рыгор. А тут яе спатыкаюць такімі прапановамі: Васіль! Замуж! Яна сёння цэлы дзень занята Рыгорам, якога так прагла прычакаць, не бачыўшы так доўга, а ён... Які ён стаў? Што ён думае аб ёй? Ці не ўсумніцца яна пры першым спатканні з ім пасля доўгае разлукі? Усё гэта запаўняла яе думкі, усім гэтым Зося толькі і жыла... Чаму ж к ёй набіваюцца з Васілём? Што для яе Васіль? У свята ды думаць аб буднях, улетку аб зіме — ласне гэта можна; ласне не баліць сэрца? Зося гэтага сабе не дазволіць! I яна изучала...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72