Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

А Мікола задуменна то пазіраў на дачку, то адварочваўся на хату, то ізноў кідаў вачыма на Зосю. Яму рабілася млосна, і ён злаваўся: чаго яна маўчыць ды сумуе? Няўжо-такі і папраўдзе думае пайсці наперекор сваім бацькам? Не, гэтага не павінна быць, ёй Мікола ні за што не ўступіць! Дачка павінна слухаць бацькі, павінна споўніць бацькаву волю.

«Не, ні за што не папушчуся, на сваім пастаўлю!» — рашыў Мікола і тут жа ўзняўся з месца, павярнуўся да Зосі і вось-вось намерыўся штосьці сказаць, як раптам бразнулі дзверы, і вяселы лепет Тэклі, убегшай у хату, спыніў яго і заставіў змаўчаць. За дзяўчынкаю ўвайшла і Марта. Мікола абярнуў узрок да жонкі і таксама памкнуўся штосьці сказаць, але і тут асекся. Толькі матнуў галавою і сеў ізноў пры стале.

Марта нічога не западозрыла і ў сваю чаргу маўчала. Толькі адна Тэкля не ўнімалася.

—    Тата, га, тата, а заўтра хто павядзе каня? — запыталася яна.

Гэта Міколу змякчыла настрой; ён абярнуўся к дачушцы і ахвотна адказаў:

—   Заўтра папросім Юзіка, а ты пагуляеш дома. Маленькая Тэкля весела ўхмыльнулася і барджэй

палезла за стол, прысела на каленях і пачала чакаць вячзры, перадаючы ўзрокі то ў мыцельнік на мацеру, то на нудную, заклапочаную сястру. Больш яна ўзіралася на Зосю: ёй рабілася незразумелым, чаму-такі сёння, нядзеляй якраз, калі ўсе, каго яна ні бачыла на вуліцы і на рынку, такія вясёлыя, гаваркія, а Зося хмурная, жудлівая, маўчлівая? Хто яе пакрыўдзіў?

Тэклю так цікавіла гэта, што яна не магла змаўчаць, каб не праканацца. Падсунуўшыся блізка да Зосі, яна з асцярогаю кранулася яе рукі і цішком прашаптала:

—   Што з табою, Зоська?

Зося маўчала, толькі ўкосным узрокам кінула на сястрыцу ды зноў зрабіла нудную міну. 3 гэтага Тэкля выявіла, што Зося пэўна і на яе сердзіцца, і задумалася: сваім дзіцячым розумам яна не магла дайсці, за што б на яе Зося так моцна злавала, што і гаварыць нават не хоча? «Здаецца,— прыпамінала яна,— я ёй сёння нічога такога не зрабіла, нават слова брыдкага не сказала. Няўжо яна без прычыны? Дык чаму ж без прычьшы?»

Ёй стала горка і крыўдна; адсунуўшыся ад Зосі, i экля плаксіва праказала:

- Дык чаго ж ты на мяне злуеш? Што я табе зрабіла?

—   Не чапай мяне,— агрызнулася Зося.

—   А яй-яй! Пані гэткая! і аказацца нельга! — і маленькімі кулачкамі Тэкля выцерла ў сініх вочках заблісцеўшыя слёзы.

—    Што ўжо там за задзёры? — умяшалася Марта, уладваючы вячэру.

—    Паненка наша нешта не ў ласцы сёння,— укалола сястру Тэкля.

—    Чаго ж ёй не хапае?

—     Не ведаю... Капырсціцца нешта!..— ваткнуў Miкола.— Чаго ёй не стае, чаго не хапае — то яна і сама не ведае. Вось толькі намякнуў ёй аб Берагах, дык гэтым так уразіў, што быццам язык адцяў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72