Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

—     О, хванабэрыя вялікая! — у руку мужу падказала Марта.

—     I дзе яна набралася яе? На што лепшае дык не сквапна, а на гэта — адразу... Эй, дачушка мая! Рана ты пачула ў сабе моц, як я бачу!.. на нядобрае гэта верне-э...

Мікола перамяніў голас.

—   Ты ўсё думаеш, Зоська, што мы табе ліха хочам ці знарок на цябе бяду наклікаем, калі хочам паставіць на сваём? Эх, эх, дзіўная ты! Мы, твае бацькі, дабра хочам табе; мы цябе ніколі на дурное на папхнём. Мы... мы заўсёды стараліся для цябе лепшага. Васіль будзе цэлая знаходка як для цябе, так і для нас; гэта ж цэлы скарб адкрыецца табе. Падумай толькі, нябога! Берагі! Жарты сказаць! У адным гэтым слове хаваецца столькі паважнасці, столькі самавітасці, што ўсім на завіду; хто ў мястэчку, а хто і ў ваколіцах. Падумай ты, пасудзі ў сваёй галаве!

Мікола важна правёў пальцам па лбу і пацягнуўся ўсім целам, нібы гэтым хацеў прыдаць большую вагкасць сваім словам. Але Зося імі не тронулася нізвання, прапусціла іх між вушэй. У бацькі свой рашчот, а ў яе свой — хто ж можа ручыць за тое, чый вярнейшы? Бацьку — бацькаў, Зосі — Зосін. Ці ж гэта разгадка? I Зося ведала аб гэтым — затым і аставалася пры сваіх думках.

—   Вось пакуль суд ды справа — наце вячэрайцеі — падаючы на стол міску падагрэтай капусты, ад якой востры смачны пах напоўніў зразу ўсю хату, прамовіла Марта.

На гэта ніхто нічога не адказаў, і Зося, не ждучы, покуль бацька накроіць хлеба.

Тэкля, гледзячы на яе, старалася не астацца. Усмак елі і Мікола з Мартай.

Пакуль канчалі першую страву, ніхто не прамовіў і слова, быццам усім так спешна трэба было есці, што дорага была кожная хвіліна. Толькі тады, калі Марта прыняла са стала зусім парожнюю міску і пайшла з ею ў мыцельнік за другою страваю, Мікола аблізаў лыжку, акуратненька палажыў яе на стол і, карыстаючыся вольным часам, праказаў да Зосі:

— Па праўдзе, дачушка, скажы нам: згодна ты прыняць сваты ад Васіля ці не? Нам жа хочацца заўчасна знаць. Скажы, Зоська?

Зосю гэта як нажом пырнула. «Значыць насур'ёз?» Яна так і пачырванела ад злосці, так і затраслася:

—    Ды адкаснецеся вы ад мяне з гэтым Васілём! Ушалопалі ліха ведае што! Васіль, Васіль! Чхаць я хачу на яго і на яго сваты. Вам дорага яны, дык...

Зося хацела пусціць лаянку, але стрымалася. Мікола да таго раззлаваўся, што ажно пабялеў і як у сударзе затрапятаў; не мог нават уседзець на месцы і вылез з-за стала.

—     Щ ты чуеш, Марта? Ці ты, маці, чакала? Щ я табе не казаў? Ласне можна патураць ёй, га? Ласне можна здавацца? — голасна, проста крыкам, падступаючы к жонцы ў мыцельнік, гукаў Мікола.

—     Праўда, церасчур ужо зазналася... Ну, супакойцеся крыху... Ідзі садзіся, Мікола... Павячэраўшы...

Мікола павярнуў да стала, але не ўнімаўся з крыкам:

—    Дык калі ж ты так, дык і я так! — гразіўся ён Зосі, садзячыся за стол.— Знай жа, галубка, што ты зробіш так, як я захачу, як я пастанаўлю, а не як ты...

Ён грукнуў кулаком па лаве, ажно Тэкля падскочыла.

—    Будзе... яшчэ рана табе муштраваць нас; яшчэ рана хамут на шыю надзяваць... Пачакай, пабачьш...

Зося маўчала; яе брала за жывое і ёй хацелася яшчэ раз якім словам кальнуць бацькоў, але нешта стрымала, заставіла змоўчаць, затаіць злосць у душы. Яна прыняла выгляд, што быццам нічога не прыкмячае, што нібы гэта не к ёй нават гаворыцца. Прыгнуўшыся над міскай, яна старалася чым скарэй кончыць вячэру і ўцячы з хаты, каб не чуць нічога і не бачыць.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72