Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Заснуўшы, Рыгор так смачна спаў, што нават ніводнага разу не перавярнуўся з боку на бок, не хроп, як заўсёды, нават, здавалася, і не дыхаў, хоць было відаць, як яго шырокія здаровыя грудзі, грудзі зусім не дваццацлдвухгадовага хлопца, а саракалетняга мужчыны, як гэтыя грудзі мерна ды паважна падымаліся ды апускаліся. Адна яго рука ляжала так, што пальцамі трымала вуха, а локаць выдаваўся на хату; другая рука працягнута ўздоўж усяго цела, траха не да самых калень проста выцягнутых ног. Коўдра прыкрывала яго да самай галавы і ляжала ўвесь час так, як палажыла яе маці. Хоць у хаце і гудзслі мухі, але ніводная, як згаварыўшыся, і не пасягла садзіцца яму на твар ці на руку. Многія нават і не падляталі блізка, а каторая знянацку спускалася, то толькі, здавалася, каб паглядзець на яго поўнае, маладое ліцо.

Стэпа, прылёгшы каля печы, спала не так смачна, не так спакойна, як яе сын. Старыя гады, пакутнае жыццё аднялі ад яе гэта. Некалькі раз яна паднімалася з полу, праходжвала па хаце, падыходзіла да сынавай пасцелі, умільна і спачувальна ўзіралася ў яго заплюшчаныя вочы, абвітыя светла-шэрымі дугамі броў, у роўны, стройнага абрысу нос, у поўныя губы, у белыя валасінкі вузенькіх вусікаў. Узіралася падоўгу, запойна, і ў яе мацерыных грудзях кілелі хвалі нявыказанай, нязмернай, неапетай нікім у канец любові к свайму адзінаму сынку. Гэта яе любоў разлівалася на ўсім целе, кіравала ўсім чуццём і думкамі і неабачным, схаваным ля вачэй праменнем пераходзіла з яе істоты ў Рыгораву. Ёй, Стэпе, перацярпеўшай столькі нядолі і пагарды і дажыўшай да таго, што яна мае свайго абаронцу, які ў кожны момянт_уступіцца за сваю мацеру,— ці ж не вялікае шчасце, ці ж не глыбокая радасць?

«Чаго хацела — таго і дачакала!» і вольна і бязвольна шапталі яе губы, цюкала сэрца.

I хоць уперадзе бачылася і чакалася старасць, і хоць зналася добра, што працаваць трэба будзе і тады, мо аяг да самай смерці, бо не працаваць, сядзець нядбайна,— ці ж можна? — хоць зналася гэта, патом нічуткі не пужала яе, нічуткі не суміла яе думак і надзей.

У густым сплету жаданняў і радасці Стэпа прысядала на лаўцы ля акна, абапіралася барадою на далонь рукі і глядзела ўперамежку: то на пол, то ў акно.

Рыгор соладка спаў,— гэта на палу, а на дварэ — бегалі дзеткі, разадзетыя ў чыстыя, а некаторыя і ў новыя танныя гарнітурчыкі, важна праходзілі знаёмыя і незнаёмыя мяшчане і мяшчанкі. Чуўся крык і гоман воддыхнага вулічнага жыцця, але ўсё гэта праходзіла паўз яе, мэрам бы якая далёкая і таемная здань мала ёй цікаўная і зусім яе недатычная.

Ад акна хвіліна ў хвіліну цягнула яе к полу, туды, дзе спаў Рыгор. Стэпе здавалася, што не толькі яна, яго маці, з усёю істотаю аддаецца сёння сыну, a і ўся хата, кожная рэч у хаце, усё-ўсё, што яна бачыць вакол сябе, нячутнай мовай вітае госця: дзве вешалкі, палічка ў мыцельніку, вярбінка з-за акна — уперыліся адным супольным ласкавым узрокам на Рыгора. Калі для ўсіх адпачынак — то для Стэпы ён і свята разам!

У салодкім пачуцці, у праявах ружовых мар, у абдыме надзейных думак Стэпа зусім не прыкмеціла, як скончыўся дзень і ўцякло сонца з хаты, а на змену яму паціхутку пачаў уваходзіць змрок падходзіўшай ночы. У яе ваччу і без сонца ўсё сіяла, радавалася і смяялася...

Стоячы ў акне, Стэпа прыпомніла, што Рыгор, лажучыся спаць, прасіў разбудзіць яго на змярканні; успомніла і нібы перапужалася, ці не дала толькі яна пераспаць яму, ці не абманула яго. Адвярнуўшыся ад акна, яна хутка падышла к полу, далікатна кранула Рыгоравай рукі і спынілася.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72