Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

«Шкода будзіць,—прашаптала сама сабе: — так смачна спіць сынок мой. Але ж ён прасіў няйначай разбудзіць яго». Потым пачала будзіць, прыказваючы: «Рыгор, Рыгорка! Устань, сынку! Ты ж прасіў абудзіць цябе». Рыгор моцна спаў і ляжаў не варушачыся, потым раптам павярнуўся і расплюшчыў вочы.

— Уставай, сынку,— пазвала маці мацней.

Рыгор пытальным узрокам акінуў маці і салодка пазяхнуў.

—     Ужо вечар, Рыгорка! Ты прасіў абудзіць! — перасказала Стэпа, бачачы, што Рыгор не ўстае.

—     Помню, помню, маці, зараз устану! — адказаў ён і злез з пасцелі.

—     Вось выспаўся, дык выспаўся,— задаволена прамовіў Рыгор і пайшоў к мыцельніку.

Стэпа дагадалася, што Рыгор хоча памыцца, і спешна апярэдзіла яго; хапіла пітнічок, выбегла ў сені, начэрпала ў вядры вады і ўнесла ў хату: потым падставіла макацёр і сама паліла Рыгору на рукі.

Рыгор памыўся, выцерся і пачаў апранацца. Стэпа і тут падсабляла сыну, стараючыся паказаць сваімі ўслугамі, наколькі яна любіць і цешыць яго. Але Рыгору не трэба было нічога гэтага, бо ён і так добра адзнаваў і ведаў усё тое, што сядзела ў мацерыным сэрцы...

—   Не турбуйся, маці, я сам, я сам,— стрымліваў ён.

Апрануўшыся, Рыгор выцягнуў з-пад лавы куфэрак і, адамкнуўшы яго, дастаў два маленькіх вузельчыкі. Падаючы ix мацеры, ён праказаў:

—   Вось вам, маці, гасцінец! Тут хустачка з кабатом, а гэта — мэшты: а ў дабавак яшчэ гэта,— прыкладаючы з вузельчыкам некалькі зялёненькіх паперачак, праказаў Рыгор.

Расплываючыся ад радасці, усё гэта ўзяла Стэпа з рук сына, кінулася к яму і моцна і шчыра пацалавала яго ў шчаку.

—   Дзякую табе, дзіцятка мае! — толькі і прамоувіла.

Далей слёзы затрымалі словы, і яна змаўчала.

3 паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі, як шамацелі тараканы за печчу...

Чуваць было, як два родныя сэрцы, мацеры і сына, цюкалі ў грудзях, кіпучы хвалямі мацнейшай любвi — мацеры к сыну і сына к мацеры.

Рыгор першы загаманіў;

—     Дайце мне, мама, перакусіць чаго.

—     А чаго ж табе даць, сынку?

—     Што ёсць у вас.

Стэпа рухава пабегла ў мыцельнік і прынесла на стол кусок тае самае булкі, што ў абед не даелі, а да яс наліла кубак малака і падала сыру.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72