Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Так, так,— падмацавала Тадося.
— То пачакаем, добра,— згадзіўся Хлор.
— А колькі часу цяпер? — запытала Тадося.
— Ды вось я пагляджу.
Хлор выняў з кішэні камізэлькі тоўсты сярэбраны гадзіннік, хвацка, прылоўчана адчыніў яго і, кінуўшы ўзрокам, праказаў:
— Ды ўжо дванаццатая пайшла.
— А, як скора прабег час! Здаецца, толькі яшчэ была раніца.
— Час скора бяжыць.
— Вось мо перакусім чаго, Хлор?.. Ды, бок, а жонка твая не загляне?
— Нашто яна! Жонка калі захоча, то і пасля паспее... А есці я яшчэ не хачу.
— Дык я ж дастараўся падмачыць яду,— падхапіў Васіль і, не чакаючы адказу, хутка выбег у сенцы і прынёс кварту гарэлкі.
— Што ты, што ты! — замахаў аберуч Хлор, калі ўгледзеў у руках Васіля чырвоную шапку бутэлькі.— Што ж ты гэта ўздумаў, нябог? Спакушаць старога чалавека! — скарамоўкаю, разбаўленай сытым смехам, праказаў Хлор, а ў самога, тым часам, на губах сабралася слінка.
— Не-э, дзядзька, не-э! Гэта-то ўжо трэба-а! — настойваў Васіль.
— Ах, надзіва, на ліха мне! — перабіла Тадося.— Толькі я нічагуткі не змагла згатовіць... Што ж, няхай яечня за ўсё адказвае...
— Ды і што вы прыдумалі? Хіба і сапраўды мяне за госця лічыце? Вот табе і на: з сваяка ды ў гоеця перавярнулі,— жартаваў Хлор.
— Вось ты толькі, швагрусь, пакінь усякія цырымоніі ды садзіся трактуйся,— папрасіла Тадося.
Хлор быў заўсёды смелым у братавай хаце і нічуткі не саромеўся нікога і не цырымоніўся. Вось і на гэты раз ён не заставіў на сябе доўга чакаць і першым усеўся на покуці, як дома. Тадося ж, ахопленая з галавы да ног пачуццём вясёласці, прысела да краю стала.
— Налівай жа, швагер! — папрасіла Тадося. Швагер не чакаў і хутка выпаўніў просьбу братавай. Пачатак быў з лёгкай рукі: поўная чарка іх траіх
абышла па некалькі разоў і зрабіла з імі цэлую перамену: усе яны сталі неймаверна вясёлымі, добрымі, гасціннымі і гаманлівымі; кожны стараўся выказаць чымсь найболын добрых сваіх вартасцей, якія знайшліся ад гарэлкі. Перш гаварылі так: адзін тлумачыў, а два слухалі, а калі заварушылася ў галаве, гамонка ўсіх змяшалася ў адну.
За гутаркаю пасыпаліся песні; запявалам вызваўся Хлор, завёўшы разухабістую вясельную песню. Хацела яму памагчы Тадося, але Янка сваім раптоўным прыходам, якога не падсцярог нават і Васіль, паперашкодзіў гэтаму.
— Дзень добры ў хату! — на ўвесь голас прагукаў ён, каб звярнуць на сябе ўвагу.
— А, Яначка! Хадзі, братан, сюды, хадзі! — падскочыў да яго Васіль, абвіс на шыю і некалькі разоў засаб пацалаваў таварыша; потым узяў за руку і павёў к сталу.
3 прыходам Янкі Тадося, Хлор і Васіль яшчэ болын павесялелі, і маленькая перакуска, на якую звалі дзядзьку і швагра Хлора Васіль з мацераю, разраслася і разбухла ў цэлую бяседу, якая зацяглася чуць не да вечара, толькі дзякуючы Янку, які піў мала і ведаў за чым прыйшоў, час ад часу даваў ведаць аб сватах.
А калі ўжо змрок пачаў прыкметна лезці ў хату, то ён вылез з-за стала і запрапанаваў:
— Ужо час! Ці вы забылі аб сватах? Янкавы словы мэрам абудзілі ўсіх.
— Але, але, трэ ісці,— азваўся і Хлор з-за стала, хутка адзеў шапку і прыгатовіўся.
— Васіль, будзь гатоў! — напомніў ён Васілю.— А ты вось, маці, благаславі Васіля! — абярнуўся Хлор да Тадосі.
Янка ўхмыльнуўся.
— Нічога, і без благаслаўлення дастукаемся свайго,— сказаў ён.
— Не, не, сынок, я благаслаўляю ўсіх,— настаяла Тадося.
I, устаўшы з месца, яна падышла да сына, перажагнала яго капу разоў, потым абярнулася з гэтым к Хлору, затым к Янку.
Як Васіль, так і Хлор з Янкам пасля благаслаўлення перш пацалаваліся з Тадосяй, потым перацалаваліся паміж сабою і выйшлі з хаты.
Тадося павяла іх у двор, зачыніла за еабою еенцы і стала на парозе ды ўмільна глядзела ўслед ім да тых пор, пакуль яны не зайшлі за горку і не схаваліся з вачэй.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72