Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Але Рыгора займала Зося, як чалавек. Апошняя гутарка з ёю асабліва яскрава падкрэслівала ў ёй характэрныя ноткі нездавальнення сваім палажэннем і хоць не напружнае, але выразнае жаданне знайсці з яго выйсце. Магчыма — Рыгор дапускаў — што дзяўчыніным настроем кіравала часткова і пачуццё любові, усё ж Зося цягчылася тых абставін, у якіх яна знаходзілася і якія ўскладняліся бацькаўскім намерам звязаць яе замуствам з Берагамі. Успомніўшы рашучыя заявы Зосі не папусціцца бацькавай волі, Рыгор не быў упэўнены, што Зося падніме бунт супроць бацькоў. А калі і паспрабуе пасупярэчыць, то з гэтага выйдзе мала толку.
Рыгора займала пытанне, якім парадкам яму паперашкодзіць Берагаваму замаху на Зосю? Што зрабіць, каб дапамагчы ёй выбрацца з багны зацвілае шляхецкасці і ступіць на шлях новага, інакшага жыцця.
Задача была не з лёгкіх. Рыгор гэта прадбачыў. Тым не меней, ён не думаў выпусціць з рук тых магчымасцей, якія ў яго меліся. Гэтыя магчымасці, у асноўным, заключаліся »а ўгаворах Зосі. «Дзяўчыну трэба ўгаварыць, заверыць, упэўніць у тым, што не на Сілцах сходзіцца свет і не ўсе дарогі вядуць у кулацкія хаты праз гвалтоўны замуж»,— раздумоўваў Рыгор, плануючы, як і што сустрэцца з Зосяю і яшчэ раз пагутарыць на гэту тэму. Яму цікавымі здаваліся і парады Сёмкі, ад якога можна заўсёды атрымаць разумныя і талковыя думкі. Рыгора цягнула абгаварыць гэта пытаннс з таварышам, і ён запрапанаваў Сёмку выйсці прагуляцца. Сёмка не супярэчыў, і яны хутка пакінулі Свістунову хату.
— Паглядзі во,— пачаў першым Сёмка, калі яны ачуліся на вуліцы,— як піць даць Зося апыніцца ў Берагаў.
— Ты думаеш? I нічому ўжо ніяк нельга паперашкодзіць?
— Дзе ты бачыў? Прыдатны сагне яе ў барані рог.
— Няўжо гвалтам?
— Або ты не ведаеш таго? Калі табе прыйшлося забыцца!..
— Шкада Зосі... як чалавека і харошага таварыша...
— Так, яна, бадай, адна ўвесь час знаходзілася ў нашай кампаніі; пры ёй можна было гаварыць і аб сакрэтах... Яна не чужылася страшных і зненавісных другім дэмакратаў... Нават, ты ж памятаеш, колькі разоў Зося наведвала нашы маёўкі... Тым часам — во... У адзін момант апыніцца ў абоймах гэтага дзедзіцкага вырадка...
— А я думаю яе і надалей падагітаваць... Авось у дзяўчыны знойдзецца смеласці, і яна задумае паспрачацца з бацькамі... Ты ж, з свайго боку, Сёмка, паспрабуй уплыць на яе... Свая дзяўчына...
Сёмка няўверана паглядзеў таварышу ў твар.
— Сумняваешся?
— Так... Мяне дзівіць, Рыгор, што ты судзіш так, мэрам бы табе наша сілцоўская сапраўднасць зусім невядома.
Яны прайшлі вуліцу і па Сівулінскай дарозе выйшлі ў яравыя палеткі. 3 поля нясло вільготнай свежасцю, але руцянеўшыя ўсходы цешылі маладым жыццём. Дзесьці, па другі канец палеткаў, зычэлі гукі пастуховых берасцянак і плаксіва залівалася нудлівая жалейка. Пры бліжэйшай вёсцы махалі скрыдламі пару ветракоў. 3 дзесятак падвод, нагружаных мяшкамі збожжа, накіроўвала да іх вузкімі завілымі сценкамі. Нечакана з Сівуліна ехаў тамтэйшы ўраднік, вядомы кожнаму сілцоўцу па дзевяцьсот шостаму году, калі ён на працягу ўсяго студня месяца рабіў аблаву на сілцоўскіх сацыял-дэмакратаў... Ураднік пільна паглядзеў на знаёмых яму хлапцоў, правёўшы іх узрокамі. Але ні Рыгор, ні Сёмка не прыдалі гэтаму жаднае ўвагі. Яны завярнулі направа, да гуменішча, не пакідаючы абгаворваць закранутае Рыгорава пытанне. Сёмкаў песімізм не здавальняў Рыгора, і ён стараўся яго развеяць сваімі довадамі.
— Ты, браце, паддаешся нецікавым настроям... цябе ўпарта зацягаюць сілцоўскія інтарэсы дробных...
Рыгор не дасказаў, бо зусім нечакана для іх абодвух як з зямлі вынік Пятрусь. Ён вяртаўся з працы, з сякераю за плячыма, падперазаны саломенным перавяслам, у старых, растрапаных лапцях.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72