Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

На разыходзе яны абгаварылі справу наладжання сходу мясцовай арганізацыі с.-д., даручыўшы гэта Петрусю. Пятрусь ахвотна даў абяцанне падгатрвіць сход на суботу і апавясціць Рыгора.
— Ну, ты зробіш паведамленне аб становішчы ў Рызе iдзе?  
— Ідзе!
На гэтым хлопцы разышліся па хатах...
Пакінем на кароткі час Рыгора, Сёмку і Петруся ў доме, а самі прасачым, з якою цікавасцю страчалі Прыдатныя сватоў і як іх стрэцілі; потым паслухаем іх гутаркі.
Якраз у той самы час, калі Хлор Бераг, чырвоны і поўны, з Васілём Берагам і яго таварышам Янкам Грыбам, вясёлыя і бравыя, пад хмяльком, падыходзілі пад хату Прыдатных, а Янка зрабіў ужо першы крок у двор, Мікола Прыдатны важна стаяў у хаце супроць дваровага акна і штосьці задуменна пазіраў на садок, які ўжо адцвітаў і белым уборам пахучага квету, як макам, засыпаў гразкаватую чорную зямлю між новага частаколу. Марта ж, яго жонка, за нечым была выйшаўшы ў двор. Зося знаходзілася ў хаце: яна стаяла ў запечку перад вешалам і пільна шукала між павешанай вопраткі хусткі, якою яна хацела акінуцца, каб перабегчы на часінку-другую да Волькі.
Мікалай, угледзеўшы іх, порстка замітусіўся і пачаў шукаць вачыма Марты.
— Тэкля, дзе маці? — шэптам запытаў ён дачку.
— У сенцах,— адказала тая і выбегла.
— Зоська, прыхарашыся! — абярнуўся ён да Зосі, якая знервованай стаяла на адным месцы, пад вешалам, ашаломленая тым, што вакол яе рабілася.
А тым часам госці набліжаліся да сяней. Марта, нібы швайцар, ёмка нарасхлест адчыніла дзверы і, стаўшы наўпрост, гасцінна захісталася перад гасцямі.
— Добры вечар, дарагія мае! Ці не заблудзілі толькі, родненькія? — разлілася яна і папрасіла ўвайсці ў хату.
Госці паціснуліся з Мартаю за рукі, а Васіль, здаецца, і пацалаваўся.
— О, суседухна! Нас выпадак прыслаў за вялікім дарам да вас,— пераступіўшы парог у хату, весела вымавіў Хлор.
— Не за дарам прыйшлі, а малойца прывялі вам у дар! — паправіў яго Янка, вітаючыся з Міколам.
— Ці за дарам прыйшлі, ці дар прыняслі,— мы вам дужа рады! — адказаў Мікола, нізка схінуўшыся і папрасіўшы сватоў сесці.
Для Зосі ж іх прыход быў настолькі непрыемньш, што яна ўся разгубілася: не ведала, што гаварыць, ці мо зусім не гаварыць; нават Янку і Васілю, каторыя першыя загаварылі з ёю, яна адказала змоўкам. Яна як абярнулася пры ўваходзе гасцей у хату тварам к дзвярам, так і стаяла, не хочучы парушыцца з месца. Хлор з Янкам паказаліся ёй тымі махлярамі, якія кожную восень прыходзілі к яе бацьку і да другіх мяшчан купляць коні і таргаваліся да ачамернасці, а потым ішлі на барышы: піць гарэлку.
— Зоська, га, Зоська! Ты прыадзенься хаця крыху, такі-та ж госці прыйшлі к нам,— шапнула дачцэ Марта.
— Адкаснецеся вы са сваімі гасцямі! — злосна адказала Зося, адвярнулася к акну і ўзорылася на вуліцу.
Марта зазлавала даччыному адказу і моцна ўстрывожылася. Гм, гм! і чаго яна капрызіцца? Вось, на яе цураха, якая ж такі яна ўпартая! Гэта ж трэба, яшчэ неіірыемнасці нарабіць!» — прабегла ў яе галаве, і Марта зноў падышла да Зосі ды ўжо ласкава папрасіла яе выйсці на слова ў сенцы. Зося маўчліва адвярнулася з акна, зняла з вешала хустку і ў справоджанні Янкавых ды Васілёвых узрокаў пайшла следам за мацераю.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72