Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Спацыруеце? Шчаслівыя! Нават градавую сераду святкуюць — чым не любата,— загутарыў Пятрусь.
— А сам зверадзіўся, бедны,— адказаў Сёмка.
— Болей вашага. 3 восьмай гадзіны вось дагэтуль гваздаў сякерай за восем злотых...
— Наймаўся?
— А то ж што... Гладышы хлеў становяць і вяршкі нанялі агаляць...
— Затое грошай назбіраеш...
Яны накіравалі вулачкаю ў мястэчка. Рыгор увёў у курс гутаркі Петруся і папрасіў яго думкі на закранутае пытанне. Пятрусь заняў сярэдзіну між Рыгорам і Сёмкам, аднак стаяў за тое, каб Рыгор паспрабаваў яшчэ агітаваць Зосю.
— Зоська! Та чаго ж ты капрызішся? — зачыніўшы за сабою дзверы, запытала Марта.
— Ды вот так! Вы самі павінны гэта ведаць! — коратка і злосна адказала Зося.
— Дык, значыць, ты хочаш сораму нарабіць? — спытала далей неяадаволеная Марта.
— К чорту я іх пасылаю! — голасна, што мо зачулі і ў хаце, адказала Зося.
— Ша-ша-а! А то яшчэ пачуюць! — стрымала Марта дачку, паднесшы к яе вуснам далонь, а потым злосна вырачылася:
— Чаму не патрэбны? А каго ж ты будеш чакаць? Мо гэтага галадранца? Глядзі, адно, глядзі... Нешта вельмі смелаю стала: не спытала мусібыць доўга бацькавай пугі? Гэй, дачушка!
Зося разгорнілася і заплакала.
„ Ну» дык добра, добра! Кідайце мяне жывою У яму!
Зося закрыла вочы рукамі і кінулася тварам у халаднаватую падушку.
Марта не паспагадала дачцэ, а яшчэ болей раззлавала на яе: у злосці, як у агні, уся чырвоная, з пенаю на губах, яна прабегла некалькі раз па сенцах, выскачыла на хвіліну ў двор, вярнулася і, бачачы, што Зося ўсё яшчэ стаіць, утуліўшыся ў падушкі, падбегла к ёй і сіберна тузнула яе за рукі.
— У хату ідзі, я табе прыказваю! Ідзі ў хату, ведзьміна адроддзе!
— А вось не пайду, не пайду! I што вы мне зробіце! — агрызнулася Зося ды зноў уткнулася ў падушку.
— Ну, глядзі ж, нябога! Каб гэта табе омегам не вылезла,— паківала Марта пальцам у бок Зосі і пакінула яе адну.
Пакуль Марта з дачкой валэндаліся ў сенцах, у хаце Мікола прыняў на сябе ролю гаспадыні і паспеў рассадзіць гасцей за стол, падаць ім гарэлкі і прыгатаванай Мартаю закускі.
— Не адказвайцеся, вы ж у нас рэдкія госпада! — запрасіў Мікола і аглянуўся на дзверы.
Якраз з сяней увайшла Марта. Яе выгляд кінуўся ў вочы Міколу.
— Што гэта з табою? — запытаў ён.
— А нічога! Не клапаціся! — супакоіла мужа Марта.
— Не, ты скажы, скажы! — не адставаў той. Пры гэтых словах госці паглядзелі на Марту, потым пераглянуліся між сабою.
— Не дурыся! Не перашкодзь людзям.
Мікола не стаў далей нічога казаць і хутка выбег у сенцы. Зосі ён не прыкмеціў у пацёмку. Падышоўшы к хвасе з жытам, ён выняў гарэлку і хутка павярнуў у хату.
— Што ж! Для мілых гасцей...— праказаў Мікола, стукнуўшы поўнаю пляшкаю аб стол.
— Справы, справы! — падхапілі ўсе агулам.
I бяседа шырылася. На ўсіх найшла нейкая асаблівая вясёласць. Хлор, Янка, Васіль, як Мікола і раптам перайначаная Марта, нават і Тэкля,— усе наперабой гутарылі, смяяліся і жартавалі, запіваючы ўсё гэта гарэлкаю і закусваючы сырам, каўбасою і булкамі. Аб Зосі, здавалася, і забыліся! Здавалася, прыйшлі толькі з тым, каб папіць, пазакусваць.
— Што ж, суседзе Міколе! — заводзіў голасна Хлор, трымаючы ў руцэ кілішак, калі ўжо сцямнела і ў хаце Прыдатных зажухацела лямпа.— Што ж! Трэба сёння прыйсці да ладу, няйначай. 3 хаты не выйдзем... Мне так мой нябог вялеў! Хлор палопаў Васіля па плячы.
— А што ж! Можа, думаеш, сусед, мне не пара яго жаніць? О, не думай! Самы раз... А табе зноў!
Ён прыстукнуў кулаком па стале. Усе паглядзелі на Хлора.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72