Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Я ж кажу, суседзе, што табе таксама пара дачку выдаваць. Хваліцца я не люблю і ніколі не хваліўся, заўсёды кажу адну праўду: а то праўда, што нашы дзеці, бач твая Зося і мой нябог Васіль, як лепш не трэба, адно да другога падходзяць. Маладыя, здаровыя, прыгожыя абое! А знатнасці таксама не пазычаць. Гэта зусім не тое, што які там Самусь ці Габрусь, а ўсёткі Бераг або Прыдатны. Ці ж не праўду мо я кажу! Га, Мікола? Я ведаю, што тут гаманы мала можа быць. Кожнаму відаць усё, як на далоні... А калі відно кожнаму, то табе, суседзе, я думаю, яшчэ болып і ляпей, як другому... Вось, я ж цябе і запытаю цяпер: згодзен ці не ты аддаць сваю дачку за Васіля? Адкажы мне праўду і зразу ж адкажы, прашу я.
Мікола, разявіўшы рот, з тлустаю ўхмылкаю на твары, выслухаў Хлора і адказаў:
— Вунь! Чаму ж не! Вельмі-вельмі рад я гэтаму, даражэнькі суседзе! Дужа рад! Твой Васіль ужо даўно ў нас з Мартаю на прымеце... , яшчэ якая лахва! А што ён якраз падыходзіць да мае дачкі — то і казаць нечага. Толькі, сваце...
— Што, што, што «толькі»? — перабіў Хлор.— Ты не мей у навыку «толькі» адгаворвацца, а то гэтыя «толькі» рвуцца на столкі. Чаму ж? Калі мелі Васіля ў ваччу, чаго адвільвацца? Хіба мо наадварот кажаш? Мо думаеш адно, а гаворыш другое — тады, вядома, рэч іншая. Я буду ведаць, як адказаць.
Хлор нацягаў сур'ёзную міну.
— Што ж! Папрашу выбачыць за лішні клопат і... за дзверы...
Сказаўшы гэта, ён весела рассмяяўся. Мікола яму памог сваім смехам. Абодва зразумелі адзін другога і былі вельмі рады, што справа бярэ добры паварот.
Марта не ўпільнавала, з чаго пачалася гутарка ў Хлора з яе мужам, бо сама яна была занята з хлопцамі: з Васілём ды Янкам. Але калі вясёлы смех Хлора заглушыў усё, яна барджэй пакінула хлопцау і абярнулася к мужчынам.
— Што, што, што? Што думае рабіць Мікола? — запытала яна Хлора.
— Рабіць-то нічога не думае, але нешта вожыкам узірацца пачынае на нас.
— да гэта? Што сват гэтым хоча сказаць? — перапытала Марта.
— Як відаць, то не вельмі вы збіраліся нас спатыкаць; а можа, зусім і не чакалі?..
— Што гэта, што? Чаму сват так гавора? Што магло трапіцца гэткае! I калі гэта? — Мікола, га Мікола? — абярнулася Марта да мужа.— Што ты сабе дазволіў нагаварыць?
— Ды нічога, нічога! Сват пажартаваць хоча,— сцешыў жонку Мікола.
— Вы для нас, сваце,— зноў перайшла Марта к Хлору,— вы для нас — самы даражэйшы госць, якога мы калі мелі шчасце страчаць. Мы цалюсенькі тыдзень больш ні аб чым і не думалі, апроч як аб вас... мы вас чакалі. Што ты ўшалопаў сабе, Хлор? Ось калі, ось калі, які ты дзіўны!
Хлор і не думаў еердзіцца, а цяпер, калі яшчэ Марта так перад ім раз'ехалася, да таго павесялеў, што не мог нацешыцца.
«А я ўмею, як справу паставіць!» — задаволена падумаў Хлор, а праз хвіліну запытаў:
— А Зося ж то дзе?
Яго словы пачулі ўее і як адзін азірнуліся на хату. Адсутнасць Зосі, пра якую ўсе забылі, зараз ставіла ўсіх у няёмкасць. Кожны ў думках пытаў еябе: «А дзе ж Зося?» Але адказаць не давялося, бо якраз адчыніліся дзверы і Зоея ўвайшла ў хату.
— Зося, Зоська, хадзі сюды! — абярнуўся да яе Хлор.— Дзе ж ты ходзіш? Хіба мы табе не любы?
— Ды не, яна сёння рана прачнулася і мусібыць спаць захацела,— адказала Марта.
Зосі ж, быццам, гэтага і трэ было: усё тое, што залягала ў яе на сэрцы, не давала паварушыцца языку; а вусны не выпускалі слоў. Як загіпназаваная, села яна пры ложку і маўчліва сядзела. Ні ўходы за ёю мацеры, ні разувага бацькі, ні жартлівая гутарка Хлора, ні цёплыя словы Васіля — нічога не кратала яе і не мела жаднага ўплыву. Зосіны паводзіны былі капляю дзёгцю ў бочку мёду.
Тым часам ужо на дварэ падыходзіла к поўначы...
Але на вуліцы адчувалася шумлівае ажыўленне. Сваты выклікалі шырокую запДкаўленасць, і каля хаты Прыдатных таўклося шмат сілцоўцаў, не толькі моладзі, а і пажылых. Вакол здарэння ішлі разнастайныя гутаркі і перасуды. Імёны Зосі, Васіля і Рыгора скланяліся на ўсе лады, абгаворваліся з усіх бакоў. Чуліся спачуванні аб Зоеі, якой «нямаведама за вошта ўхапіцца». Васілёва заможнасць ставілася на высокую ступню, як моцная перавага над Рыгорам. Тым не меней і за Рыгора раздавалася многа галасоў. Узважыўшы, можна было смела сказаць, што за Нязвычным аставалася амаль не цалкам сімпатыя ўсёй моладзі. Рыгор браў сваім знадворным выглядам, сваім палажэннем гарадскога чалавека і тымі якасцямі таварыша і сябра, якія адчуваў кожны, хто б з ім не меў тых або іншых адносін. Не ставала аднаго — гэта матэрыяльнае базы. Уласніцкая нотка прабівалася амаль не ў кожнае жанчыны, якая не пашкадавала часу, каб прыйсці пасудзіць з суседкамі пад хату Прыдатных. Гэта зычэла будзёншчьгаай, сухім дзяляцтвам, але мела пад сабою грунт у абставінах местачковага жыцця. На Нязвычных глядзелі, як на брукавых людзей, не звязаных ні з зямлёю, ні з рамяством. Найміцтва Рыгора з ранніх гадоў і пабіранне Стэпы трапунковаю падзёншчынай былі вядомы ўсяму мястэчку. Пры гэтым Нязвычныя не мелі жаднай родавай сувязі, а аставаліся адны, як беспрытульныя. Зразумела, што Рыгорава паездка ў горад і яго падтрыманне адтуль мацеры патроху пераіначвалі да іх адносіны мяшчан. Знаходзіліся гэткія, што прарочылі Рыгору бяспечную будучыню, а Стэпе — сталую дапамогу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72