Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Усё ж дзедзіцтва трымалася сваіх поглядаў. Нязвычныя выкрасляліся імі з самавітых людзей і бязлітасна ненавідзеліся, як дэмакрацкае адроддзе. Водгук дзедзіцкай варожасці да сілцоўскае беднаты знаходзіў некаторую падтрымку і сярод тых сілцоўцаў, якія па свайму маемаснаму стану бліжэй стыкаліся з беднякамі, ніж заможнаю верхавінкаю мястэчка. Многа было гэтаму прычын, а галоўнейшая заключалася У адсутнасці належнай свядомасці.
Гэта не было навіною ні для кога. Тым болей ведаў пра гэта Рыгор. I выйшаўшы да Сёмкі, а з ім падышоўшы да грамадкі лгодзей, ён якраз наткнуўся на абгавор сябе.
— Што Рыгор,— казала якаясьці жанчына: —як верацяно без пражы: куды ткнуў, там і месца. Бачыш, мая сястрыца, маці век грады поле, а восенню дровы цягае з лесу... Прыйдзе зіма — то кудзелю смугліць — талек са тры на тыдзень высуча, лічы, што за заробак... Якое ўжо там жыццё. Вось можа цяпер крыху акрыяе, калі Рыгор узаб'ецца на якое-кольвечы сталае месца, а так... Іншая рэч Бераг... Тут ужо голымі рукамі не схопіш, не... Паглядзі — хто яму не льсціць: і старшыня, і поп, і кожны сілцоўскі гаспадар... Прыдатных не абыдзеш — яны чуюць, адкуль смачна пахне...
— Ды ўжо ж,— адказвала другая,— кожны шукае сабе, што выгадней. Хараством не наліжашся, калі ў жмені няма чаго сціснуць. А Берагавы хваскі ды кубельчыкі, нябось, лопаюцца ад перапаўнення. Сувойчыкі, бачыш, усе паплавы ўсцілаюць палатном. Кароўкі ідуць — мэрам дваровыя, адна ў адну. А дроў не трэба бярэмем з лесу цягаць: кастры стрэхі распіраюць... Нажыліся, ліха ім, як п'яўкі на чужой крыві...
— Кінь, Саламея... Сваімі сіламі: скнары, бачыш, прайдзісветныя; душацца голаю бульбаю, а ўсё ў панчохі чырвонцы тохцяць. Тадося, дык хто ж не ведае, праз усё лета посціць, каб лішні фунт масла збіць да саракоўку ў скарбонку ўкінуць... Так гадамі і накідалі... Зразумела, што і без нячыстых спраў не абышлося... Людзі круціць умеюць...
— Ого, яшчэ як!.. Берагі! Каму невядомы іх суды з Бусламі? Бач, дзесяцін тры сялібнае зямлі нізавошта адцягалі... Крывасмокі... Каб на мяне...
Сёмка тузануў Рыгора за рукаў, і яны адышліся да суседняй хаты.
— Чуеш?
— Чую. Як табе падабаецца гэта дыскусія?
— Плюнь. Ёсць да чаго прыслухоўвацца. Табе баб'ё столькі нагаворыць, што вушы загразнуць.
— Цікава, аднак... Якое яшчэ ліпкае рабалеп'е перад знатнымі... Калі, нарэшце, людзі вызваляцца ад гэтага гіпнатызму!..
— Цемната, Рыгор... Балота... якое ўсё ж высыхае. Ты вось чуеш, калі хто раней асмельваўся так востра характарызаваць нашых дзедзічаў? А зараз кожная Саламея ці Прузына не палезе ў кішэню за словам. Людзі нутром адчуваюць, дзе іх вораг і дзе блізкі. Вось прыедзь у Сілцы праз год, і ты станеш агульным кумірам... Не смяюся... Калі б падзяліць сілцоўцаў па накіраванасці іх сімпатый надвая, то павер, што за Берагамі ты знайшоў бы куды меншую палову, ніж за сабою... Так.
— Магчыма.
— Не магчыма, а сапраўды... Тая самая Зося, каб яе ўзяў у зварот, ражном бы сустрэла гасцей, але...
— А што ты казаў пра яе пару гадзін раней... Сёмка падаўся назад.
—Зразумела, што яна не Гэля. Каб ёй Гэліну рашучасць — тады б...
— Во бачыш... Ёсць вядома, што ў даным выпадку многае залежыць ад Зосі. Знайдзіся ў яе болын смеласці,— можна было б выпрацаваць стойкага чалавека...
— Лепі менш пра гэта думай...
Яны не заўважылі, як па суседству з імі, праз вуліцу, згуртавалася зборня моладзі, і паўночная пара напоўнілася заводзінамі розных абрыўкаў песень. Сярод апошніх можна было чуваць бадзёрыя напевы «Варшавянкі» і цягучыя, сумныя рэчьпатывы «Девушкi».
3 пераплёту рэзвай, ажыўленай гутаркі выразна адзначаліся звонкія, пераліўчатыя сказы неўгамоннай і заўсёды жывой у кампаніі Гэлі.
— Падыдам? — запытаў Сёмка.
— Давай! — згадзіўся Рыгор.
— Кінь думаць пра Зосю.
— Памыляешся, калі так думаеш.
Пры набліжэнні да зборні на іх накіравалі хлопцы пару зыркіх, бліскучых электрычак, асвяціўшых перад усімі іхнія твары.
— Га-а-а! Таварышы дарагія! — выгукнула Гэля.— Прасімо да кампаніі.
Яна хапіла Рыгора за руку і ўсадзіла побач сябе і Волькі, з другога боку якое прысеў Сёмка.
У тую ж хвіліну раздаліся стройныя ўздымныя напевы любімай сілцоўскай моладдзю песні — «За заставай, у харчэўні ўбогай»...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72