Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Гэта было каля другое гадзіны ночы. Сваты яшчэ цягнуліся доўга, ажно іх застала світанне. За ўвесь час гарэлкі было выпіта як мае быць, а нагаворана ўсяго-ўсякага чортава процьма. У гаворцы, прыязненай, мяккай і гасціннай, даходзіла да таго, што Хлор ці Мікола раптам пачыналі злаваць адзін на другога, паднімалі гучны гоман і насупваліся. А следам настрой мяняўся, і сваты цалаваліся.
Толькі адзін Васіль цэлую пору быў хмуры, як вожык: яго рэзала за жывое, чаму Зося, седзячы пры ложку, не заікнулася да яго жадным словам. Чаму і за што?
I яму яскрава ўспаміналіся спатканні з ёю, і дужа яскрава, выразней ад усяго, той вечар, калі Зося з ім і гаварыць не захацела. Усё гэта ўставала перад Васілём у празрыстых, непрыемных для яго рысах, якія ўздымалі сумніўныя, няўвераныя раздумы, нараджалі неспакой і засявалі лёгкую падозранасць да яе.
У гэтым настроі ён не мог вызваліцца ад ачамерных, цяжкіх думак, у якіх аддавалася месца Рыгору, які, нібы прымха якая, не пакідаў яго ўражання, а стаяў, як страшнае зданне, перад яго вачыма.
За сталом, пад хмель і вясёласць дзядзькі Хлора, таварыша Янкі, бацькоў Зосі і яе маленькае сястрыцы, Васіль не перасціхаў думаць: «Няйначай як гэты самы Рыгор усяму перашкодзіць! Іначай, няўжо ж бы Зося так вяла сябе тады, калі ў яе хаце сваты?.. А можа, тут што іншае мяшае: можа, яна нездарова? Запытаю!»—рашыў раптам Васіль і праказаў да Зосі:
— Што з табой, Зося? Табе мо нездаровіцца? Чаму ты ўвесь вечар такая нудная?
На яго запытанне Зося не азвалася ні словам, ні бедным, а яшчэ горай нахмурылася, нібы даючы знаць Васілю, што яна не намерана з ім гаварыць.
Гэта Васіля абурыла: ён пачаў нерваваць, выразна неспакоіцца і пільна, да недалікатнага сачыць за кожным моргам Зосі, за кожным кіўком яе галавы, за малейшым рухам яе губ.
Зося прыкмеціла гэта і адвярнулася ў акно. «Што ж такі ва ўсім гэтым хаваецца?» — пытаў ён трывожна самога сябе і азірнуўся на дзядзьку.
Азірнуўся і ўбачыў на твары Хлора адбітак падобных сваім думак. Хлору Зосіны ганоры не спадабаліся горай, чымсь Васілю; толькі ён ведаў сваё: Зося сілы не мае — бацькава воля!
«Бэчся, бэчся, дзевачка — не ўстрашыш гэтым!» — смяяўся Хлор у сваім нутры.
Урэшце сваты дамовіліся: зрабіць на Пётру ўладзіны, а ў дзве нядзелі пасля Пётры — вяселле.
Шчырыя пацалункі Прыдатных з Хлорам, Васілём ды Янкам — служылі пячаткамі для зробленай умовы.
— Хто іх пашкадуе, як не мы! — вылезшы з-за стала, разыходзіўся Хлор.
— Вядома, вядома, сваце! — згоджваўся Мікола.— Патураць ім не трэба ні каліва, ні беднага. Яны яшчэ дзеці.
Зося стаяла ў мыцельніку і чула ўсё гэта; у яе нутры звёртваўся клубок цяжкіх думак. Адваротна было да таго, што, калі Хлор з Янкам падышлі к ёй, каб на прашчанне пацалавацца, яна злосна адмахалася рукамі.
— Пакінь ты, Зося, свае ганоры. Не думаў я, дзівача, гэтага, зусім не думаў,— ківаючы галавою, нездаволена праказаў Хлор, і сытая, праназаватая ўхмылка заліла яго твар.
— I навучылаея такіта ваша Зоська нейкай фанабэрыі. Няўжо гэта «гарадскі» той адукорыў яе? — абярнуўся ён к Марце.
— Ды нічога, нічога. Яна зусім не фанабэрыстая. Можа, знябылася — воеь ей і не на вуме нічога. Не патурайце, сваткі! — разлілася перад Хлорам Марта.
— А чаму сват так думае? — умяшаўся і Мікола.
— Ды вось я падышоў падзякаваць ёй, а яна і глядзець на мяне не хоча.
— Яна саромеецца...
— Ай, сваце, нашто шуткаваць. Яна церасчур хванабэрыстая ў цябе,— наставаў Хлор.
— Павер, сват, зусім не... Нашто на ўсё звяртаць увагу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72