Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Яшчэ толькі-толькі сонца паднялося з-за лесу і пачырваніла верхавінкі сілцоўскіх хат, як у акно Нязвычных пачуўся стук і запытанне:
— Стэпа ўдому?
Рыгор прачнуўся і паглядзеў на хату. Маці была ў сенях — ён пачуў яе ўвіханне з карытцам.
— Маці! — пазваў Рыгор.
Стэпа ўбегла ў хату і, скмеціўшы пад акном Лейзара Бірмана, адазвалася:
— Ты, Лейзар, хацеў мне што сказаць?
— Так. Ты час маеш?
— Маю.
— Пойдзем паграсаваць градак з дзесяць, га?
— Адна я?
— I Матруна Грышкава ідзе.
— Колькі ж дасі хаця за гэта?
— Гэ, не пакрыўджу. Або гэта ўпершыню табе. Тры злотых атрымаеш. Глядзі, во, паўдня ўжо на дварэ. Збірайся.
— Добра... Іду, толькі перакушу чаго-небудзь... Яшчэ ж толькі што каровы пагналі.
— Кінь ты... Зараз на ранкі прыгоняць... Хутчэй. Лейзар адышоў ад акна, паглядзеў на сонца, пасля
змерыў крокамі ўласную цень і пакруціў галавою.
— Матруна! Не марудзь там! — гукнуў ён у бок Загор'я.
Стэпа порстка завярцелася па хаце, жуючы на хаду скарынку хлеба. Але клопату аставалася поўна: адкуль ён браўся, трзба было дзівіцца: хата была не падмецена, малако Рыгору не прыпасёна, да Песі не наведана за алеем... А, галоўнае, Рыгор яшчэ не ўстаў. Яна бязмоцна развяла рукамі і не ведала, як ёй абысціся з сынам.
— Стэпа! — якраз пачулася з-за акна.
— Гэта ты, Матруна? — адазвалася Стэпа.— Ідзі, галубка, я даганю... Рыгор! Рыгорка! — асцярожліва лазвала яна.
Рыгор падняўся і паглядзеў на мацеру.
— Ты ўжо тут, сынок, як-кольвечы ўладуйся без мяне: я перайду да Лейзара зараблю якую двазлотку. Бсці табе... Надзіва мне... ну, што ж, убачай: адрэжаш у кубэльчаку сала, а то малако кіслае ў берасценчыку, во, у мыцельніку, бульба ж за засланкаю ў печы... А прыйду на абед, можа крупніку звару або чаго іншага... Калі ж пойдзеш куды — закруці дзверы і...
— Ах, ці варта было, маці, табе згаджацца.
— Дзе ж ты бачыў: цяпер работы так мала, а ў хаце добра і тры злотых... Прыйдзе лета — та да жніва седжма сядзецьмеш, а гэта — добра, што пазваў.
Рыгор нічога не адказаў... Ужо ён зноў драмаў, калі маці бразнула дзвярыма, а следам — засаўкаю. Наступіўшая ціш дазволіла яму праспаць да дзесятае гадзіны, калі папрыходзілі каровы з поля. Рыгор сабраўся, адшукаў пакінутую мацерай яду і, паснедаўшы, выйшаў на вуліцу.
Вуліца была пустая. Каровы разышліся па дварах. Толькі адзінокія малышы грыбкамі тырчалі пры вушаках пазачынятых вешніц, ды гультайна пераходзілі з двара ў двор незанятыя ў стада свінні. Зрэдку выбягаў з двара ў адной бялізне запознены гаспадар і хутка бег
у бок Загор'я з сякерай за поясам ці з плугам за плячыма. У яўрэйскім канцы вуліцы было яшчэ цішэй. Субота мяртвіла ўсе праявы будзённага жыцця. На дробных ганачках, пад капяжом, сям-там спакойліва адпачывалі старыя. Моладзь яшчэ спала пасля ўчарашняе гульні.
Рыгор вярнуўся ў хату і прыняўся за кніжку. Першыя некалькі старонак зацягальнае цікавае аповесці Горкага «Супругн Орловы» былі ім натуральна праглынуты. Але хутка ён пачуў, што надалей тупее ўспрыняцце чытанага, і загарнуў кніжку. Думкі пераносіліся ў Рыгу, напружана ловячы магчымыя там адбыцца ў яго адсутнасці здарэнні. Яго знаходжанне ў Сілцах аднімала пажаданы яму ўдзел у гэтых здарэннях, нічым яго не запаўняючы... «Праўда...»


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72