Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Ён барджэй хапіўся за гэту думку і пачаў будаваць схему сваёй інфармацыі. У памяці аднаўляліся перажытыя ім моманты стрэч і знаёмстваў, удзел у заводскіх сходах і ў сходах сацыял-дэмакратычных гурткоў, наспяваючыя канфлікты ў галіне эканамічных адносін. На бледным фоне местачковай штодзённасці праявы рыжскага рабочага жыцця выступалі багатымі, яскравымі прасветамі. Безумоўна, што, добра апісаныя і пераданыя, яны пакінуць на слухачоў глыбокае ўражанне і паднімуць іх настрой. Толькі б удалося Петрусю наладзіць сход...
Вакол гэтага пытання праз увесь дзень вярцеліся Рыгоравы думкі. 3 імі ён хадзіў у лес і ў жытнія палеткі, з імі некалькі разоў прымаўся за працяг чытання горкаўскіх твораў. I адвячоркам, апынуўшыся зноў у хаце, ён з няцерпам чакаў Петруся. Але пачало ўжо змяркацца і нават маці вярнулася з работы, а Пятрусь не з'яўляўся. Рыгор нарыхтаваўся самому пайсці да яго, калі той, засопшыся, убег у хату і стаў падганяць Рыгора спяшыць, бо ўжо яго чакаюць. 3 гутаркі выявілася, што запозненасць у скліканні сходу атрымалася адтаго, што доўга не ўдавалася адшукаць падыходзячай хаты. Перш назначана было ў Хаіма Калеса, пасля перанеслі да Іцкі Хрома.
— Ну, а Сёмку паклічаш? — упэўніўся Рыгор, калі яны выйшлі на вуліцу.
— Я ўжо яму паведаміў...
— Калі?
— Нашоў час, не клапаціся.
Яны выйшлі на Жукаву вуліцу, каб абагнуць рынак і вакольным шляхам спусціцца на Лог. Якраз быў час адыходу суботы, і вуліца кішэла людзьмі. Вярнуўшыся з лесу, моладзь аддавала звычайную павіннасць рабочай біржы.
— Тут павінны быць і некаторыя з нашых,— заўважыў Пятрусь.
Аднак яны прайшлі ўсю вуліцу і нікога патрэбнага ім не напаткалі. Было ясна, што ўсе апаведамлёныя знаходзіліся на месцы. Гэта заставіла іх скараціць шлях, павярнуўшы наўскасяк праз школішча.
Калі яны апынуліся на ўзгорку, за спускам з якога, прытуліўшыся да плота, стаяла некалькі старэнькіх хатак, то Пятрусь паказаў на адну з іх і прамовіў:
— Здаецца, нікога не відаць... Давай абыдам справа і зайдам з другога канца.
3-за белых занавесак у вокнах нікога не заўважалася, але толькі яны ўвайшлі ў сенцы, як пачулі ажыўленую гутарку. У хаце, у бакавым маленькім пакоіку, яны засталі па пятнаццаці чалавек хлопцаў і дзяўчат. Быў ужо з імі і Сёмка.
— Позніцеся. Ужо Іцкаў бацька адчыняе курсы,— сустрэў іх Сёмка.
— Нічога, мы бацьку не паперашкодзім,— запэўніў Іцка.
Тым не меней было рашано пачаць сход. Старшынство адназгодна тісрадалі Петруею, які, не адкладаючы, прачытаў намечаную раней павестку сходу.
У павестцы значыліся наступныя пытанні: становішча ў Сілцоўскай арганізацыі с.-д., перадстаячая забастоўка гарбароў, інфармацыя т. Нязвычнага і бягучыя справы. Па першаму пытанню ўзяў слова Пятрусь. Ён у сціслых формах асвяціў палажэнне ў арганізацыі, стан яе працы і перспектывы на бліжэйшы час. Петрусёвы вывады не выклікалі аспрэчвання і, пасля некаторых дробных заўваг і дадаткаў, былі прыняты поўнасцю. Яшчэ менш заўваг прыйшлося зрабіць па другому пытанню, каторая на гэты раз выносілася ўтройчы. Згодна характарыстыцы Іцкі — справа з падгатоўкай да забастоўкі развівалася нармальна і спрыяльна для гарбароў. Толькі адзначаліся рэдкія перабоі ва ўзносе паасобнымі таварышамі адлічэнняў у забастовачны фонд...
«Трэба сказаць,— пахваліўся Іцка,— што гаспадары насур'ёз занепакоіліся нашаю рашучасцю змагацца. I ходзяць чуткі, нават і досыць упартыя, што Евель Шмуклер намераны не дапусціць у сябе абвяшчэння забастоўкі. Гэта нас абавязвае яшчэ з болыпай настойнасцю дамагацца сваіх патрабаванняў. Патрэбна правясці паўторны сход рабочых, каб не даць аслабіцца ўвазе да шчыльнай арганізаванаеці ў падыходзячай класавай бойцы».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72