Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Ну, як мая інфармацыя? — пацікавіўся Рыгор, калі яны прайшлі ў сваю вуліцу.
— Дужа цікавая... Ты наглядаў мо, з якой увагаю мы цябе слухалі?..
— Да шкоды, я не захапіў усіх матэрыялаў... Аднак... вы маеце, хлопцы, на вошта аперціся. Я не чакаў...
— Ды яшчэ чалавек з дваццаць добрых хлопцаў набярэцца... А сёе-тое і вёскі прыбавяць.
У далейшым абгаворы выплываўшых з праведзенага сходу пытанняў яны параўняліся з Сёмкавай хатай. I толькі намерыліся вырашыць, як быць, ці разыходзіцца па хатах, ці яшчэ зрабіць праходку да Ліня, калі пачулі гучны стук ні то калком па дошцы, ні то каменем у дах.
— Што за цуды! — праказаў Сёмка.
— Прабяжы ўдасканалься!
— Давай удвух.
Пятрусь упікнуў таварыша ў маладушшы, і той умомант аддзяліўся ад іх і паскорана накіраваў у бок пачутага стуку. Але яны не паспелі перакінуцца сказамі, як Сёмка ўжо стаяў каля іх.
— Ну? — справіўся Рыгор.
— Твой супарат выйшаў ад Прыдатных.
— Вераг? — праверыў Пятрусь.
— А які ж чорт... Ды, пэўна, п'янаваты, бо пайшоў, уючы абаранкі... Прапала, браток, Зося...— пацвіліўся Сёмка з Рыгора і развёў жарт з разухабістым смехам.
— Што ж, памянем, калі так... I, памаўчаўшы, дадаў:
— Тут справа не ў каханні, браткі, а ў ратунку Зосі як чалавека.
— Ведаем,— упэўніў Сёмка за дваіх.— Ды ўжо позна. Усілілі птушку як мае быць; згаварыліся на вяселлі, бачыце.
— Нават? — пацікавіўся Рыгор.
— А ці ж доўга ўмеючы!
— Астаюцца, значыць, памінкі...
Ужо над хвойнікам займаўся золак, калі яны, развітаўшыся, накіравалі ў тры бакі, кожны да свае хаты.
Вялікую долю віны за тое, што Прыдатны гасцінна , і ласкава сустрэў сватоў, Рыгор гатоў быў ускласці на ; Зосю; самому сабе, дзяўчатам і таварышам — ён ада; крыта наракаў на яе.
У гэтым, аднак, Рыгор перасаляў. Зося калі і была вінавата, то толькі ў сваёй бязмоцнасці паперашкодзіць замахам Берагоў. Западозрыць жа яе ў папушчэнні або ў спачуванні бацькаўскім намерам не магло быць і думкі. Зося сама мучылася, бачачы разведзеныя закол сябе інтрыгі і не знаходзячы ў сабе магчымасцей іх перапыніць... Назаўтра, з самае раніцы, скора яе разбудзілі, Зося, мэрам непрытомная, з апутаным цяжкаю нудою целам, мо цэлую гадзіну то і рабіла, што толькі тупала з хаты ў сенцы, то з сянец у хату. Было ніякавата глядзець на яе: асавелыя, запаўшыя глыбока вочы, смуглы ўзрок, авяўшыя і збялеўшыя шчокі. Бралася за работу, а работа выпадала з рук, не рабілася. Нават гаварыць ёй было цяжка, і толькі на настойныя, па некалькі разоў пераказаныя запытанні бацькі ці мацеры, яна невыразна адказвала, а то ўсё маўчала. Бацькі бачылі гэта, толькі не хацелі прыставаць, дапэўняцца, што з ёю, і, прыпісваючы ўсё фанабэрыі, прапускалі паміж вушэй. Не гэткай цярплівай была Тэкля: чымсь упарцей Зося маўчала, тым наглей яна навярэджвалася гаманіць з ёю. Але Зося ні словам не абмаўлялася: спушчала нават сваёй сястрыцы поскубы яе за рукаў, пацвільванні і дзіцячыя надазойлівыя жарты.
У Зосінай галаве грудзіліся чорныя, густыя, як гразь, і клейкія, як гліна, думкі; распіралі сабою балючую голаў, разганялі па ўсёй істоце адваротны цёк нейкіх тупасці, бесцікаўнасці і аднакавасці ка ўсяму, што вакол яе. Калі бацькі пазвалі яе снедаць, яна наадрэз адказалася і нават не захацела ўвайсці ў хату. Зося не патурала і ўгаворам Тэклі. Як не хацелася нічога, так не хацелася і есці. Ёй было ўсё роўна.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72