Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Вось гэтым мы толькі і можам падтрымаць свой гонар. А Мікола згодзіцца — павінен згадзіцца. Папраўдзе, калі судзіць, то ён павінен даць табе цэлую траціну свае гаспадаркі, бо нашто ж яму. Траціна Зосі, траціна меншай дачцэ, а траціну можна да смерці за сабою аставіць. Усё ж роўна і яе давядзецца аддаць. А ўсяго поля ў Прыдатных, нябось, звыш дваццаці дзесяцін... Але ўжо няхай пяць дае пасагу. 3 другога ж боку — ці Міколу трэба вучыць, каб ён гонар свой падтрымаў? Калі рабіць вяселле — дык, каб усе ведалі, што вяселле. Нябось, захочам жа пазваць: і папа, і пісара, і старшыну. Гэ-э! Гзымс патрэбен... Не праўда мо, Тадося?
Тадося ўсё яшчэ стаяла на старым месцы ў той самай позе, толькі відаць, што ўжо ногі яе стаміліся, бо яна то напірала на адну, даўшы спачыць другой, то наадварот. Садзіцца ўжо яна сабралася даўно, толькі з-за гутаркі Хлора ўсё не магла сесці, баючыся ўпусціць хоць адно слаўцо. Калі ж Хлор абярнуўся к ёй з запытаннем, Тадося перш паспяшыла сесці, а потым загаманіла:
— Ты ведаеш, Хлорык, нічога ўжо сапраўдней не трэба выдумаць, як твае словы: здэцца, усё ты казаў, як здымаў з пісанага...
Акуратна!.. Чаму ж,— згодна з такімі словамі,— чаму ж такі і не даць Міколу пяці дзесяцін зямлі ў пасаг? Вось калі. За першаю, ды гэткаю прыгожаю дачкою... Няйначай, калі збяромся на Пятра на ўладзіны — так і пастановім: пяць дзесяціп — або...
— Што ты, што ты, маці,— перабіў Васіль,— мо хочаце сказаць: «Або не трэба вяселля?..» Не, не, да гэтага не трэба даходзіць. А то мы гатовы папсаваць усёй справе. Нельга забываць, што Зосю сцеражэ гэты голік. I, ведаеце, збівае дзяўчыну з толку...
Хлор сурова паглядзеў на нябога і рассыпаўся ў разважанні:
— Да што-о ты, Васіль! Кінуў бы ўжо гаварыць дарэмшчыну... Рыг-ор-р! Што-о-о знача твой Рыгор? Няўжо-о-о ж, ты думаеш, што Рыгор табе раўня?.. Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, ушчапіў капялюх, дык ужо, думаеш, і паніч. Невялікая мацыя, невялікі хвэрт, нябось Мікола зразу раскусіў — калі і заікнуцца не дае аб ём... А Зося — ну, што ж Зося? Кахае? Плюнь, яе каханне, як туман: перад вачыма стаіць, а збоку зірні — пуста... Ты думаеш, што ніхто не ведае, што Рыгор там у горадзе робіць. Э, невялікая цаца! Увесь сэнс не ў тым, што ёсць цяпер, а як можна ўсё жыццё скарыстаць, перажыць. Вось у чым гвозд... Хто скажа, што Рыгор можа з табою зраўняцца? О-о-о!
Хлор скончыў і зірнуў на Тадосю; тая падмацавала яго рэч паважным матком галавы і гэткаю ж самаю, як і Хлорава, вясёлаю ўсмешкаю. А Васіль — Васіль да таго быў угамонены дзядзькам, што далей не ведаў, што болып і казаць.
А такі дзядзька разумны чалавек! Ого-о-о!» — заключыў Васіль і маўчаў, маўчаў.
— Усё так, усё...— перабіла кароценькую ціш Тадося.— Твае словы, швагір,— чыстая праўда. Аб нас усё мястэчка кажа, што Берагі — то гордасць Сілцоў. Няўжо нам раўняцца з якім там Рыгорам?
— Во! во — разумна!
Васіль быў збіт з панталыку і мэрам замяўся, не ведаў, што казаць: потым раптам схамянуўся, шырэй адплюшчыў вочы і ўверана праказаў:
— А ведаеце што, дзядзька? Калі так, дык папрашу вас узяць на сябе турбацыю аб пасагу. Добра?
Хлор усцешліва засмяяўся.
— Вось калі, чаму не, я на ўсё гатоў, я нічога не баюся... I, ведайце, усё на сваём пастаўлю,— прыстукнуў ён па стале кулаком.
— Ах, каб цябе, ды бадай цябе, які ты, Хлор, занятны,— пахваліла швагра Тадося і залілася смехам.— Вось за гэна сядай ды паабедам за хэўраю, а то ўжо, бадай, хутка і вячэраць прыйдзецца.
— Э, не, не і не думайце! Абяцаў дадому прыйсці на абед,— папрабаваў адказацца Хлор, але Васіль з мацераю так прысталі да яго, што ён мусіў здацца і палез за стол.
Тадося пачала ўвіхацца ля яды.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72