Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

У пятніцу, на шэрай гадзіне, Сёмка пакінуў нераспрэжанага каня і запыленым, замурзаным, у старой будзённай жакетцы, босым і нават з дубчыкам у руцэ, пабег да Рыгора. Ён дужа спяшыў, бо нават забыў зазірнуць і ў акно, што заўсёды не прамінаў, а зразу направіўся ў хату. Рыгор спакойна сядзеў за сталом і вячэраў; побач з міскаю ляжала кніжка. Ён быў у адной сарочцы, толькі ўстаўшы з пасцелі пасля спачынку.
— Сёмачка-а мой! Зірні толькі на яго! Вось дзіўны які! Гэта ж ён так не мае часу, што ў адну пору дзве справы хоча рабіць: і пад'есці і начытацца. Ды праз цэлы дзень ён блізка ўсё чытае... 3 хаты нікуды не выходзіў. Зранку выйшаў на часінку і хутчэй назад вярнуўся,— сустрэла Сёмкаў прыход Стэпа.
Сёмка выслухаў Стэпу, потым падышоў к сталу, зазірнуў з ліслівай ухмылкаю Рыгору ў вочы і жартоўна праказаў:
— Што ж ты, браце, так запрацаваўся? Прыехаў к нам спачываць, гасціць, а аддаешся працы з большым намаганнем, чым у горадзе.
Кепска, Рыгор! Не пахвалю за сё! Хай то нам — то іншая рэч. Нам самы прыпар падыходзіць, сезон, як кажуць. 3 сонцам уздзірайся з пасцелі, а лажыся спаць блізка не ў поўнач, і то з работаю не ўправіцца. Вось зірні на мяне, як арыштант той: цёмны, чорны. А што маеш з гэтага? Ледзьве хапае да вясны. Каб не зарабіў сям-там урыўкамі — то ў хаце і капейкі не было б. Покуль збярэш — колькі мук вынесеш, колькі сэрца тваё перабаліць! Чакаеш і думаеш: а тут град, а то няўрод,— ой, як цяжка жыць нашаму братуі Вось і рыпаешся несціхана, як вол той, ярмо цягаеш... Ну, а ты? Робіш, а аб гаспадару ды яго набытку і не думаеш.
— Затое ж восенню вы — панамі глядзіце: зберыцё з поля, змалоціце, і бочкі, і хваскі паўнюсенькі... Можна і свінчо падкарміць, і каняку выгадаваць ды прадаць — вось грошы і ёсць. Што і казаць — усё-ткі гаспадарства — не наша дзела. Нам жа — толькі рукі адказвайце на ўсё: дастаў працы — маеш хлеб, не — дык здыхай з голаду. А час няровен: сёння чалавек здароў, а назаўтра — і не ўстаць,— выказала сваю думку Рыгорава маці.
— А ў іх? У іх таксама! — уставіў Рыгор.
— Эй, цётка, цетка, лёгка сказаць: гаспадарка-а-а! Можна завідаваць, чаму не. А прыгледзішся — як тое зданне: тут ёсць, а тут няма.

Сухоты адны! Колькі таго поля, а падаткаў — сып асмінамі. Уся сям'я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату. Наша гаспадарка... Адно слова — гаспадарка. Яшчэ калі ўрадлівы год — то ні сё, ні то, а вось як леташні — пяць коп саломы нажалі замест жыта ды коп па дзесяць саломы замест аўса з ячменем... Каб не картоплі — выжыць нельга было б. Вядома, зусім іншая рэч, калі ўзяць гаспадарку гэткую, як, напрыклад, Прыдатных, Берагоў, Грыбаў, ці другіх, падобных ім. Вось там ужо ёсць на чым развярнуцца: рукі грэе яна добра. А мы — ні гаспадары, ні парабкі.
Сёмка схіліў голаў і нядбайна матнуў рукою. Стэпа пільна выслухала яго і праказала:
— Ды яно-то так, вядома.
— Але, на іх ліха,— падаў сваю думку Рыгор, адзначыўшы захілам ліста месца кніжкі, дзе спыніўся чытаць, і палажыўшы яе на лаве.— I обмарак ведае, я'к гэта ўжо ім так пашанцавала? Пане мой, нажылі цэлыя маёнткі, маюць тысячы грошы і нібы-то тыя: жывуць, цешацца ды толькі пасмейваюцца з другіх. Нічога ім не трэба, ні да чаго іх не цягне. Як жывёлка... Вядома, мне зусім незавідна, але гэты стандюдзей мне дужа адвароцен... усяму мястэчку цяжка ад іх! За імі сонцу не праглянуць...
— А ты думаў што? Гэта — чортава насенне, гэта — атрута людская!.. Адваротныя людзі, смерць ненавіджу я іх з іхнімі фанабэрамі, з іх гонарам і знацтвам! Гэта павукі, трутні, п'яўкі...
— Эй, дзеткі мае, вы ўжо маўчыце! Маўчыце, небажаткі! Ліха іх бяры з іхнім багаццем: яны нам хлеба не даюць... Толькі б яны не прычэпліваліся к нам.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72