Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Так, каб болынага клопату не было. Ну, другі раз няхай толькі паспрабуе даць волю рукам... тады...
— А што тады? Паедзеш і толькі цябе бачыў, а тут маці адна. Праўда, на нас ляжыць абавязак узяць старую пад абарону. I мы гэта зробім...
— Дзякуй табе, Сёмачка. Ты ж толькі і ёсць у мяне адна надзея.
— Нічога, цётка, не дамо вас у крыўду, будзьце пзўны... Ага, бок...
Сёмка абярнуўся да Рыгора:  — Я, між іншым, выпадкова сёння стрэўся з Зосяю.
— Ну-у-у?! — пацікавіўся Рыгор.— I як яна сябе адчувае?
— Або разбярэш!
— А дзе? як? і што? Нябось, абмяняўся словам-другім...
— Ды проста: мне якраз трапілася ехаць Папярочнаю сценкаю Выгану і між Прыдатнага палосы. Яшчэ здалёк я ўгледзеў, што хтось арэ папар, а параўняўшыся — бачу: Зося. Вось я і спыніў каня. Спыніў, а сам і думаю: гукну, калі не прыкмеціць. Доўга стаяць не трапілася: толькі павярнулася з плугам, як зразу мяне ўгледзела і пазвала: «Хай конь пастаіць, а ты ідзі хаця прывітайся. Чуеш, Сёмка?»
— «Слухай, табе, лепш каня пакінуць»,— адазваўся я. Яна, праўда, нічога не сказала болей і хутчэй падышла да мяне. Падышла, прывіталася. Мне неяк стала смешна, і я міжвольна ўсміхнуўся, а потым запытаў і аб сватах:
«Ну, што ж, можна прывітаць?» Зося перш мэрам бы засаромелася, а далей-болей, патрошку разгаварылася і кажа: «Няўжо і ты, Сёмка, не давяраеш мне? Няўжо і цябе трэба саромецца? Паверыш — сама не ведаю, што мне рабіць і як быць! Мне вялікая крыўда, што Рыгору даводзіцца не верыць мне. Але ён добра не ведае тых умоў, у якіх я знаходжуся... Няхай не думае, што я хачу, таго, што робіцца са мною... Я прагуся ўсёй істотаю, б'юся як рыба аб лёд, а ўсё на адным месцы. Будзе, кажа, залежаць ад яго: захоча— дапаможа, не — што ж парадзіш»... Мне нечага было ёй казаць, хоць я і мала ўпэўнены ў яе жаданні што-кольвечы зрабіць для гэтага.
Дзяўчына, разумееш, і не дурная, ды асяроддзе занадта ліпкае і гнускае... Але ты з ёю сустрэнься і пагутары... Кідацца зразу нельга.
Рыгор з цікавасцю выслухаў таварыша. I яму стала ўцешна, што Зося не пакідае пачуцця нездавалення і думак пратэсту. Пры наяўнасці гэтага можна было глядзець на яе зусім інакшымі вачыма. Сустрэцца самому з Зосяю — было б вельмі пажадана. I Рыгор не схаваў гэтага ад Сёмкі.
— Так, пацікаўся, пагавары. Напэўна, яна заўтра будзе ў Ліня. Я скажу Вольцы — тая прывядзе яе...
— Ды ўжо б, небажаты, не варта было б залазіць у гэтую кашу,— умяшалася Стэпа, пільна прыслухоўваючыся да хлопцавае гутаркі.
— А чаму?
— Або ты, Сёмка, не разумееш. Лішняя прычэпка ў Берагавых руках.
— Пляваць. На ўсякае чыханне не навітаешся.
— Го-а-а! Можа яно і так, усё ж, сынок, трэба ўлічваць кожную рэч.
— Ну, не Рыгору ж кланяцца кожнай ачамеры. Усякая дзедзіцкая сволач гэтага хацела б, толькі — трасцу, не дажджэцца... Зломіць голаў сабе і ўсяму свайму котлішчу. Не патурай, Рыгор. Заўтра вечарам...
— Заўтра?
— Заўтра!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72