Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Вось у гэным і сэнс. Прычэпліваюцца! — пачаў Семка, садзячыся поміж з Рыгорам.— Прычэпліваюцца, і здарок. Дагэтуль з Берагоў як бы ніхто і не прыкмячаў, што ў Прыдатных ёсць дачка Зося, а трэ было Рыгору загуляць з ёю, як уся банда Берагоў узварушылася: і тут жа сваты, і ўладзіны, і вяселле! А вы думаеце, цётка, што не назнарок тут ідзецца? Ого-о-о!
— Гэта-то праўду кажаш, Сёмачка,— праказала Стэпа,— ды ці ж варта гэтаму патураць. Каб толькі і бяды было, што гэта. Але тут справа іначай стаіць. Нябось памятаеш, як злавіў мяне пры калодзезі з галяйком?
Рыгор матнуў рукою і з лёгкай іроніяй праказаў:
— Я зноў успомніў,— вярнуўся Сёмка да папярэдняе тэмы.— Вы кажаце — гаспадарства!.. Ха-ха-ха. Гаспадарства. Толькі што завецца гаспадарствам, а сапраўды... Ды дзе ж дзенешся... Бацькі пажылыя, а ў мяне ў руках жаднага таленту. Чалавек, можа, кінуўся б у другі які бок, а што з таго выйдзе? Гэтак і карпееш на загончыках ды ашматках... Я разумею, каб гэта таго поля, ну, дзесяць з дзесятак, валоку якую, а то э-э-эх!.. Ні богу свечка ні чорту качарэжка, як тая пагаворка кажа. Ты, Рыгор, шчасліў, па-мойму. Сяк-так, урыўкамі, пазнаёміўся з слясаркаю і цяпер, глядзі, ужо апынуўся ў майстрах. Молат, абцугі, напільнік узяў у кішэню і паехаў... Як птушка пяро... А калі і гэтых прыладаў не маеш, то не бяда: кожны завод табе іх нарыхтуе — бяры... Але ніякі чорт лысы цябе не прыкуе да аднаго месца. Не-э, дармо! А мне ўжо... ах, вось і зараз трэба бегчы дахаты... Зусім забыў — каб ты спрахла, каб ты! — што трэба было плуг падрапараваць... Ах!.. А то заўтра раніцаю... прыйдзецца прасіць у каго... Так, твая справа, Рыгор...
— Не кажы, Сёмка... Мала чым выйграў і Рыгор. Вось, глядзі, вандруй па свеце і развозь сілу. Як той прадавец, прынамсі... Што ж у яго, у Рыгора, бач, ёсць? толькі голыя рукі, якіх часта ніхто не хоча выкарыстаць. Так, так... Паглядзі на мяне... Добра, калі за лета месяцаў паўтара паходзіш у заработкі, а то... сядзіш. Дроў вязачку прынясеш, калі яшчэ падсілкуешся, а не... нічога ж свайго няма; кожнае каліўца купі — ад хлеба да запалак, ад...
— Пераменіцца, маці, нічога...
— Пераменіцца? Ды каб жа яно хутчэй... Але... прабавалі, вунь, у пятым годзе, і што выйшла? Бачыце, параспіхалі людзей нямаведама куды і што, а воз і цяпер тамака.
— Пераедзе на іншае месца...
Стэпа ўтулілася ў акно і з хвіліну разглядала панадворак.
— Хвароба іх ведае, бойся і сказаць што праўдзівае. Сабакі гэты, стражнікі, нябось, соўгаюцца па падвоканню. Вунь і надоечы, казалі, бачылі іх пераадзетымі на нашай вуліцы.
Хлопцы сабраліся выходзіць.
— Хіба ж і ты, Рыгор, ідзеш? — запытала Рыгорава маці.
— Правяду Сёмку...
— Няхай бы пасядзелі крыху ў нас.
— Трэба, цётка, ісці спаць. Заўтра, толькі пачне світаць...
Яны выйшлі на вуліцу і толькі павярнулі ў бок Сёмкавай хаты, як іх пераняў Пятрусь.
— Куды-ы?
— Я — дахаты.
— А я да цябе,— дадаў Рыгор.
— Сапраўды?
— Так, так.
Яны адышліся ўбок.
— У вёсцы Катлах, бачыце, таварышы, здарэнні... Пятрусь аглядзеўся па баках.
Дарогаю праехала некалькі падвод балаголаў.
— Здарэнні,— з націскам паўтарыў Пятрусь.— Напэўна паліцыя ўжо там. 3-за сервітуту выйшла. Ка-мянецкі забараніў катлоўцам""выганяць""кар6вы ў лес, а яны, вазьмі, ды не толькі на сервітут, а яшчэ і на паплавы дахітрыліся... Незнарок... I калі аконам з парабкамі памкнуліся заняць у хлеў, дык яму так уляпілі хлопцы, што той ледзьве ўцёк... I гэта не без удзелу нашых... Костусь Варыёнчык, Саўка Піліпчук — то-а — зацятыя хлопцы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72