Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

3 гэткім вяселлем падвялі Прыдатнага да самае хаты.
Мікола ўсіх пацяг да сябе і вунь — глядзі — бясёда стаіць на ўсю хату.
— Дык, вось, сынку, што ў нас робіцца. Яшчэ добра, што не памкнуліся з кулакамі да мяне. Ад гэтых паскуд можна ўсяго чакаць.
Рыгор, ахоплены вострым абурэннем, доўга моўчкі тупаў па хаце.
Адным разам Рыгору трапілася адзін на адзін пагутарыць з Гэляй. Ён прагульваўся па жытніх палетках і знянацку стрэўся а ёю: Гэля хадзіла аглядаць пшаніцу і варочалася дамоў.
— Ты, я бачу, Рыгор, запасісся на ад'езд водырам красуючага жыта,— загаварыла яна першай.
— Так, дарога доўгая.
— I ўжо, напэўна, не гэтак хутка прыйдзецца ёю ехаць.
— Або я магу ведаць.
— Ну, ты ведаеш, што я б... так-такі і часта гэта рабіла.
— Табе так здаецца, Гэля.
— Магчыма... Яно, праўду кажучы, тут зусім невялікая мацыя. Іншая справа горад... Ты ведаеш, Рыгор, што я мару аб тым часе, калі я пакіну Сілцы...
— Так, як і Зося...
Рыгор сказаў гэта так сабе... бо адчуваў, што Гэля гаворыць даволі рашучым тонам. Наогул, Рыгор праканаўся ў пераважнасці Гэлінай цвёрдасці над цвёрдасцю Зосі. Гэля прадстаўляла з сябе зусім інакшы тып; гэта быў тып энергічнай, нягледзячы на жартаўлівасць і вясёласць, чужой мяшчанскай сантыментальнасці дзяўчыны. У яе характары адмячаліся мужчынскія рысы. I калі гэтым яна зараняла ў Рыгору пачуццё сімпатыі да сябе, то Пятрусь сваю сімпатыю да Гэлі яшчэ болей павялічваў. Рыгор некалькі разоў падмеціў Петрусю, што той «не памыляецца, маючы гэткія адносіны да Гэлі».
На гэты раз Гэля прадставілася Рыгору яшчэ ў болып выгадным відзе. Выказанае ёю жаданне пабываць у горадзе асабліва спадабалася яму.
— Я пастараюся цябе перабраць... Ды, напэўна, Пятрусь гэта зробіць хутчэй майго.
Гэля недаверліва махнула рукой.
— Вы ўсіх нас перабераце,— іранічна заўважыла яна.
— Не мы перабярэм, а вось — падобныя Берагам вас перабяруць...
— Кінь, Рыгор... Або Зося, думаеш, цалкам віноўна за гэту гісторыю?
— Хто яе вініць!
— Чаму... Ведама гэта...
— Я толькі не думаў, каб яна аказалася зусім бязвольнай... ці мо яна мне няпраўду казала, калі завярала, што будзе спрачацца бацькавым капрызам...
— Не вельмі паспрачаешся... Зразумела, кожны чалавек па сабе. На мой лад — а мо так мне здаецца — я бы знайшла ў сябе сілы не паддацца...
— I мне так здаецца. Вось чаму, па-мойму, я не сумляваюся, што твае мары аб горадзе могуць з часам стаць рэчаіснасцю...
Часта бывае так, што адзін выпадак адкрывае перад табою чалавека паўней, ніж доўгае з ім знаёмства. Так было і з Рыгорам. Гэля ў гэтай гутарцы выявіла сябе Рыгору зусім інакшай, ніж ён яе ведаў дагэтуль. I ў гэтым новым яму Гэліным я Рыгор бачыў тое, чаго не хапала ў Зосі.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72