Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Праўда. Седзячы на акораным круглячку, Сёмка рытмічна ківаў рукою, выпускаючы бразглівыя стукі. Паўкруглая спіна свяціла на сонцы белаю кужальнаю сарочкаю. Галава згіналася над парогам, дзе была ўбітаю бабка. На дзеравяным гваздзе ў сцяне вісела доўгае белае кассё.
— Гатовішся да касьбы? — над Сёмкавым вухам праказаў Рыгор.
Сёмка кінуў стукаць і азірнуўся.
— Трэба, таварыш
— Скора касіць?
— Ды ўжо ж...
Абое прыселі на парозе.
— Не баўся, сынок,— даняслося з хаты. Следам выйшла Сёмкава маці.
— Дзень добры, суседзе. Вучышся косы кляпаць? Забыўся ў горадзе.
— Забыўся, хоць молатам б'ю не горай ад Сёмкі.
— Так, бач, молатам... А думала, можа пяром, часамі?
— Ёсць тыя, што і пяром, а мы молатам.
— Ды ўжо ж, радзіліся для працы: каму пры зямлі з сахою, каму з молатам пры кавадле. А каму — гатовае.
— Выб'ем з рук, няпраўда...
— Не баўся, сынок,— тым жа тонам, што і першы раз, лраказала Сёмкава маці і схавалася за дзвярыма.
— Трэба паехаць пазябліць ганкі-другія ды ўкасіць разам з тым бярэмейка травы... Ну, што ж, збіраешся, Рыгор?
— Пара. Даволі гуляць — молат з напільнікам чакаюць.
— Або не пачакаюць яшчэ які тыдзень?
— Не магу без працы. Нябось сам і хвіліны не перадасі на гульню...
— Наша справа няроўня вашай... Так давай праедамся ў палетак.
— Чаго?
— Сустрэнем Зосю. - Дзе?
— У Лужках. Нядаўна паехала, таксама зябліць...
— Можа б пазней?
— Маці гоніць...
— Зараз не магу... Прызнацца, яшчэ не снедаў нават. Пасля.
— Прыходзь — табе ж аднака прагульвацца, ці ў хвойнік, ці ў Лужкі.
— А што думаеш...
— Сапраўды.
— Перайду да хаты.
Рыгор павярнуўся і выйшаў з двара. За ім панесліся адноўленыя ўдары малатка. Але ён не дайшоў да свайго двара, як бразг сціх. На вуліцы заўважна паспакайнела.
У дварэ ўвіхалася з вязкай дроў маці.
— Вы зноў з дрывамі?
Маці азірнулася. Запацелы твар выказваў балючую ўтому. На хударлявых скронях чарнелі сляды слёзных рагаў. Асавелыя вочы тупа глядзелі на Рыгора.
— Трэба, сынку. Каня не маю, на чым прывезці. А вазок дроў каштуе пяць рублёў.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72