Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Нарэшце!.. Маці затужылася.
— Але ты з якое прычыны ад мяне? Нешта ў лесе здохла.
— Няхай бы здыхала, толькі не тое, на вошта ты намякаеш. У нас і ў мястэчку звяр'я хапае.
— Ты праў, Іцка.
— Я кажу пра нашых гаспадароў...
Яны вярнуліся ў хату.
Стэпа дбайліва ўвіхалася ў мыцельніку. Каб Рыгор пацікавіўся, то бачыў бы, як маці гатавалася да яго ад'езду. Яна старанна пакавала купленыя сыр і каўбасу, абвязваючы іх у белыя завільжаныя анучкі. На лаўцы каля прыпеку ляжала
акуратна згорнутая, чыста памытая і пакачаная бялізна. 3-пад полу выглядаў адкрыты чамадан, на дне якога ляжалі першыя рэчы. Ацягнуты сумам мацерын твар сведчыў лра жалобу, якую моцна перажывала старая. Яна не абмінула, каб не выказаць Іцку сваіх расхваляваных думак і горкіх скаргаў пра адзіночнае жыццё. Іцка разуважаў Стэпу, як мог, і таму яна радчэй і цішэй уздыхала. Але старой цяжка было стрымаць напіраўшую горнасць.
— Будзем вячэраць?
— Не мяшае.
Стэпа ўвішна падала Рыгору ўсё, што магла згатаваць. Рыгор еў і слухаў Іцку, які падрабязна расказаў яму пра развіццё канфлікту ў гарбарскай прамысловасці Сілцоў. 3 часу сходу ў яго на кватэры адбылося шмат змен у развіцці перагавораў паміж рабочымі і гаспадарамі. Адзнакі ўступчывасці з боку гаспадароў, пра якія можна было казаць раней, зараз абярнуліся ў вострую апазіцыю заяўленым патрабаванням з боку рабочых. Мякчэй стаяла справа толькі ў адной майстэрні, але стварылася небяспека, што і яе гаспадар паддасца агульнаму прадпрыемскаму настрою. Гаспадарская непрымірымасць сустрэла ў рабочых падвойную рашучасць да забастоўкі. Многія адзнакі сведчаць за магчымую перамогу рабочых. Зробленыя заказы на вялікі нарад выцяжак не церпяць адкладу.
Гэта штурхае гаспадароў на паскоранае вырашэнне канфлікту, але забастоўка немінуча. I Іцка прыйшоў угаварыцца з Рыгорам, каб ён прыняў удзел у сходзе рабочых.
— А на калі намечаны сход?
— Праз дзён тры... Я ўжо ведаю, што ты не магчымеш прыняць удзелу — маці казала.
— Шкада, ведаеш, а хацелася б.
— Нічога не зробіш.
— Пажадаю вам паспяховай перамогі.
— Думаем не паддацца. Настрой гарбароў баявы. Хлопцы ўжо праводзяць другую забастоўку.
— Наогул, гарбары перадавы атрад.
— Чаму, Сілцы, трэба аддаць справядлівасць, не спяць. Пра Катлы, зразумела, чуў?
— Падобнае днямі адбылося і ў Асінаўшчыне.
— Што ты кажаш?
— Перадаюць.
Іцка прайшоўся па хаце і перавёў гутарку на іншую тэму.
— Як бы ты думаў, Рыгор, наконт таго, каб мне паспрабаваць пераехаць у горад?
— Адабраю думку.
— Сапраўды, цягне. Калі б можна было з Рыгі паведаміць.
— Пастараюся...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72