Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

— Ты ведаеш, мястэчка засосвае. Не адчуваецца пралетарскага асяроддзя. Здаецца, каб гэта ў фабрыку з тысячу рабочых... Армія...
Іцка завісліва паглядзеў на Рыгора і абярнуўся да Стэпы:
— Гатовіце сыну ў дарогу?
Кабета раптам адвярнулася на хату і глыбока, зацяжна ўздыхнула:
— Доля, сынок, ужо такая. Людскія дзеці пры бацьках, а гэта...
— Не тужы, маці...— суцешыў Рыгор. Выходзячы з хаты, Іцка падмацаваў яго ўцеху заспакойваючым сказам да Стэпы:
— Ён бліжэй з вамі нааддалёк, ніж тыя, хто я іншымі зблізку...
Рыгор правёў Іцку да вуліцы і вярнуўся. Стэпа стрэла яго на парозе наступнымі словамі: — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... Яна разгорнілася і заплакала.
— Дай мне наглядзецца на цябе... Два ж даўжэрных гады не бачыліся, а гэта колькі дзён, як квадранец. То мяне няма ў хаце, то ты ідзеш гуляць і толькі на ляту, выпадкам прамігнеш... А тут — во — заутра ўжо і зусім пакідаеш. Як і не наведваў, мэрам бы і не быў...
Вясёлкаю, бляскам, іскраю...
Апушчаная ў паднятыя плечукі галава сіратліва нахілялася ўправа. На плоскіх, выгнутых грудзях складзеныя накрыж рукі супакойвалі раз'юшанае сэрца. Пад заўпалымі вачмі выдзяляліся смуглыя, зеленцаватыя дугі і па ссохлых губах бегалі нервовыя дрыжыкі.
— Паглядзі, сынок, гэта я нарыхтавала табе ў дарогу.
Абое падышлі да мыцельнікава акна і прарэвізавалі ўзрокамі невялічкі запас правізіі, што Стэпа прыгатавала Рыгору.
— Хоць на дарогу ды ў першыя дні па прыездзе. — Не трэба было, маці, дармо растрачвацца. Хавалі б лішнюю капейку, а я...
Дзве хударлявыя рукі растапырыліся выпрастанымі далонямі перад Рыгоравым тварам. I палкія любоўю ўзрокі ўстраміліся ў яго спачувальны твар.
— Што магла — прыдбала, а большага не прасі.
— Кіньце выбачацца. Ласне я нічога не ведаю?
— Ну, як жа такі, без нічога адпусціць. Такі-та ж я маці, і так шчасліва была стрэцца з табою і... што ты кажаш, Рыгорка. Адна ноч і паміж намі зноў...
Замурзаны хвартух падняўся да заслежаных воч. Рыгор выняў з-пад полу чамадан і палажыў у яго некалькі дробных пакункаў і пару кніжак.
— Хочацца гаварыць, а язык прыліпае. Горнасць сціскае грудзі. Хоць ужо пішы мне, сынок; а то я буду маўкліва паглядаць на твой гасцінец і сіратліва плакаць... Шшы, пішы! Каб я доўгімі гадзінамі не дарма ўглядалася ў вокны, чакаючы ўгледзець паштальёна. Каб ён не абмінаў хаты. Я калі слухаю твой ліст, та мне здаецца, што ты стаіш перада мною і бачу цябе, як зараз. А хай месяц не атрымоўваю твае весткі — нібы, як сопуха, і свет не мілы, ні каліва, Рыгорка, не мілы. Сэрца ныеные, як бы хто яго чэмерам змачыў. Туга, туга, о цяжкая, кандальная туга... Ляжыш і дратуешся, ідзеш — нічога не міла. Сёмку, Петрусю, Іцку, дзяўчатам — не даю праходу: а мо той што ведае, а мо гэты чуў, а мо... I бачыш, як іншыя задаволена смяюцца, жартуюць, заўсёды на вачах — думаеш: а Рыгор дзе? А што з Рыгорам? Шшы...
— Кінь, маці, жалобіцца.
Ён умільна паглядзеў на Стэпу.
— Або я ўміраю? Або навекі расстаюся? Кожны раз я магу кінуць завод і прыехаць. Ніхто мяне не прывяжа да месца... Не ў адну Рыгу дарогі сходзяцца... Будзе цесна ў Рызе — ёсць Пецярбург, Масква ёсць... Буду пісаць і буду памагаць. А вы тут не звераджайце сябе праз меру. Колькі аднаму чалавеку трэба? Запасіць — навошта...
— Ну, а скажы ж, Рыгорку, ці намеран ты хоць праз год наведаць мяне?
— Буду намагацца. Але год — гэта многа часу.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72