Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Ой, як многа! Магчыма, што я і вас страчацьму ў сябе, усё магчыма — год. А бывае і раней года...
Стэпа няўпэўнена, з лёгкім недаверам паківала галавою. Потым падышла да чамадана і праверыла паложанае ў яго.
— Заўтра булку спяку — пакінь мясцінку.
Яна прычыніла чамадан і заікнулася, каб пра нешта дапомніць Рыгору, як стукнулі дзверы.
Абое абярнуліся да мыцельніку і настаражыліся.
— Позна, скажаце? То быў Сёмка.
— Добры вечар! Лажыцеся спаць?
— Не па-твоему.
— Ды ўжо відаць, відаць...
Ён акінуў узрокам хату і, заўважыўшы чамадан пры печы, праказаў:
— Рыхтуешся?
— Каб што лешпае, Сёмачка, рыхтуецца,— адказала за Рыгора маці.— Ці даўно мы яго страчалі, а гэта, во, зноў у дарогу. Як табе падабаецца, га?
— Трэба!
— Нікому так, як яму. Табе не трэба, Петрусю не трэба, а Рыгору...
— Няўжо-такі вы не ўтамуецеся, маці? — сухаватым голасам пераняў Рыгор.
Сёмка змякчыў яго.
— Але, паверце, што не ён мне завідуе, а я яму... Паверце...
— Ды ўжо ж,— няўверана адказала Стэпа.
— Каб гэта ды разам з ім — чаго б больш я хацеў... Сілцы, думаеце, мацыя?..
— Не ў Сілцах справа, суседзе.
— Так, маці ёсць, зразумела, і адна к таму... А думаеце, падобнага не бывае?..
Сёмка звярнуўся да Рыгора:
— Значыць а трэцяй?
— Лепей своечасова...
— Зразумела... Добра... Раніцаю праедуся на гуменні і...
— Чакай. Я папрашу зайсці да нас.
— Але, сынок,— дадала Стэпа.
— Будам бачыць... Бывайце...
Ён порстка выбег з хаты. Не паспела Стэпа засунуць дзверы, як Сёмкаў свіст пачуўся з-пад яго хаты.
У лямпе выгарвала газа.
— Бачыш?
— Лажэмся ўжо...
Стэпа справіла Рыгору пасцель і патушыла лямпу.
За маленькім сталом сядзела адзін пры другім чацвёра мужчын і двое жанок. То былі Рыгоравы таварышы, Сёмка і Пятрусь да Сёмкаў бацька — Хведар. 3 жанчын былі — Хведарыха і маці Рыгора. Яны сышліся правесці Рыгора, і Стэпа не абмінула, каб іх пачаставаць.
— Гэта, можа, вяселле, можа... можа, першая і апошняя бясёда з-за Рыгора, мае суседзі дарагія...— спавядалася Стэпа.
— Кінь! Кінь, суседка. Вось я ўжо гэтага не люблю...— разважаў Хведар.— Або твой сын навекі з табой расстаецца? Або ён адзін такі ў свеце? Хто ручыць, што мы заўтра вось гэтых малайцоў не будзем праводзіць?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72