Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Хведар накіраваў два пальцы на Петруся і Сёмку.
— Не журыся, Стэпа, дарма. Чым дрэнна, што Рыгор звязаўся з горадам? Ты пацешся ім, якавы ён у цябе. Людзям на завіду. Ты б хацела, каб хлопец, як чарвяк, у зямлі калупаўся? Або за балагола цягаўся? Цудная! Найшоў талент — няхай трымаецца... Добра... Каб у мяне не інакшае палажэнне — хто б Сёмку пры куце трымаў? Бяда, што я нядушлы ды нейкі шматок зямлі прыліпла да ног, а то б...
Ды мала яшчэ што выйдзе з часам. Бывае так, што кінамрынам зямлю і... Або вось, Пятрусь, думаеш, не жыве думкамі ў горадзе? Не прападзе — э, таксама. Затое многа выйграе, ніж будзе тут па падзёншчыне цягацца... Трэба цешыцца з сына, а не плакаць па ім.
Хведарыха дапаўняла мужа:
— Але, але... Стэпачка, я ж дык не здзіўлюся з Рыгора. Бярэ завісць, паглядзеўшы. Чысты, акуратны, белы, як пісар які. Паглядзі на яго і параўнай з нашым або з Петрусём... Куды-і — там. Мне смешна, калі гэты дзедзічы пачынаюць хваліць Берагоў. Каб на вас, думаю, прогліца, дурні вы, дурні, каналупы вы, куды вам раўняцца да...
Хлопцы не пярэчылі старым, час ад часу перакідаючыся між сабою адрыўнымі сказамі.
— Табато і то, што вы ў нас адны і ёсць прыяцелі. Ці за дарадай звярнуцца, ці папрасіць чаго — толькі да Пэўных... Рыгору ліст напісаць — Сёмка, прачытаць — ён жа... Каб не вы — хоць скрозь землю — вядома адна, як цвік, аднюшанька. Вось таму і баліць сэрца і рэжа ўнутры, што адна... Усякая погань цябе чапае бяскарна... Ідзе вуліцаю — лае, сустракае з дрыўмі — адбірае. Вядома ж, думаю... А пры Рыгору — зусім іншае.
— Не зачэпіць удвойчы, будзь пэўная... Хведар грозна патрос кулаком над сталом.
— Кінь,— сутрымала яго жонка.
Хлопцы пахвалілі Сёмкавага бацьку за храбрасць.
Стэпа набралася бадзёршага настрою, і на яе твары заблішчалі просветы надзей і ўверанасці. Яна жывей зарухала пры стале, змяніла тон у голасе і на разважлівую гутарку Хведара адказвала крохкімі ўхмылкамі.
Але ўсё гэта зноў прапала, калі Рыгор паглядзеў на гадзіннік і папрасіў Сёмку:
— Можа б, пара было рыхтавацца?
— Якая гадзіна?
— Другая на сходзе...
— У мяне воз напагатове, але...
Сёмка пакінуў застолле і выйшаў з хаты. Усе, хто астаўся, бачылі, як Стэпа ўверанымі вачмі праводзіла яго, ажно пакуль ён не схаваўся ў сваім дварэ.
Паеля яна праверыла сынаў чамадан, яшчэ штосьці ўпакавала ў яго і, упрошваючы Пэўных закусіць, чым ёсць, раз-поразу паглядала ў вокны. Кожная хвіліна ўлічвалася Стэпаю ў актыў супакою, але разам з тым забаўленасць Сёмкі расцягала Стэпіну напружанасць у чаканні.
I калі пачуўся першы стук калёс толькі кранутага воза, як яна змянілася ў твары і праследжана паглядзела на Рыгора.
Рыгор вылазіў з-за стала; на яго паваротах і ў яго ваччу выразна адмячалася развітальная спагада.
Ён абягаў узрокамі кожную хатнюю рэч, вешалку і траму, печ і кручкі ў сценках, выпуклае бервяно ў тыльнай сцяне і закураны комін, пахілены чатырохкутнік дзвярэй і сточанае шашалем абшаляванне вокан. Усё, здавалася, слала яму развітанне, канчаючыся ў пераплёце хатняй мазаічнасці.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72