Бацькава воля


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72

Хутка шчаўкнулі замочкі, і ён стаў дзяржаннем угору.
Хведар працягнуў Рыгору руку, а другою абняў яго праз плячо.
Яны пацалаваліся, і Стэпа адазвалася на гэта галосным усхліпам.
— Годзе-э, маці! — разважыў яе Рыгор, і яго голас паглынуў стук дзвярэй, упусціўшых Сёмку за чамаданам.
Сёмкава маці сваімі развагамі Стэпы скрала выхад Сёмкі.
Аднак выхаду Рыгора з хаты нельга было ўнікнуць ад Стэпінага разжалобленага плачу.
На вуліцы Рыгор азірнуўся ў бок Загор'я і ўбачыў, як перад ім заматалася некалькі рук. Ён углядаўся, ды зацягнутыя жалем вочы не маглі распазнаць нікога.
(Між тым махаўшыя рукамі Гэля і Волька паспелі нагнаць яго пры павароце на Сівулінскую дарогу.
Абедзве таварышкі пажадалі Рыгору шчаслівае дарогі і неадхільна сачылі, пакуль падвода з праважатымі не схавалася за заломам. Гэля і зараз не забыла выказаць пажаданне ўбачыцца ў горадзе...
I як той раз атрымала ад Рыгора цвёрдае адабрэнне. За мястэчкам, на Крыжавых дарогах, Сёмка спыніўся.
Рыгор аглянуўся на Сілцы і радасна ўхмыльнуўся: яны праводзілі яго зеленню сваіх садоў і водсветамі цёплага сонца ў вокнах хат, бесклапотнымі дзецкімі выгукамі і баявым нарастаннем гарбарскае забастоўкі.
3-пад хвойніку дзьмуў лёгкі ветрык, пасылаючы ўдагон водырны пах красуючага жыта і пахкае хваёвае смалы. Рыгор апісаў у паветры шырокае паўдужжа і расцалаваўся перш з мацерай, пасля з Петрусём.
— Варочайся, маці, дахаты і чакай першага ліста. Дзякую шчыра за гасцінцы... А цябе, Пятрусь, чакаю ў госці да сябе... Бывай!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72