Я бачыў


1 2 3

У гэтай дубраве Ганна гуляла з дружком каля дзвюх гадзін і гаварыла многа і шчыра аба ўсім і аб такім, аб чым ні з бацькам, hi з маткаю, ні з кім другім на свеце яна дагэтуль не гаварыла яшчэ. Дружко паказаўся ёй добрым і прыгожым, лепшым за ўсіх вяскоўцаў, і за кароткі час Ганна так зблізілася з ім, што рада б была ніколі не разысціся, хоць памерці ўдваіх. Мусі быць жа, шчыра пакахаўся ён Ганне, калі яна яўна пачула нейкі козлыт сэрца і салодкую ўтому душы ды, па пазыву нейкага таемнага дагэтуль ёй пачуцця, прашапталася асавеўшымі губамі: «Пятро, ведаеш, як я люблю цябе!» і лягла яму на плячо. А Пятро яе за гэта шчыра і прагна пацалаваў.

Пад дзіўныя спевы птушак, пад пах красак лясных, музыку мошак, асыпаныя залатымі праменнямі сонца і абвеяныя лёгкім паветрам, яны радзілі любоў і меліся скора сядзець так, як сядзяць тыя, у каго яны сягоння за дружкоў.

Кацінага вяселля Ганна не думала ніколі забыць і, капі канчала яго скакаць, ела абаранкі ў мёдзе, прашчалася пацалункамі са ўсімі, сэрца купалася ў салодкай уцесе, і думкі луналі ў марах.

Ці яна думала, што ў свеце ёсць хваробы і адна ад іх ужо сцерагла яе?

Я бачыў, як безміласэрная смерць, гэты кат і вораг жыцця, прыйшла да Ганны, абняла яе і намерылася пацалаваиь. I чырвоныя, поўныя гарачай крыві шчокі, сунічныя губы і зырклівыя вочы — змяніліся: пабляднелі шчокі, пасінелі губы, пасмугнелі вочы і глыбо ка запалі ў ямы; збегла вясёлая ухмылка з твару; зацішэлі сапці грудзі і апушіліся ніжай, а рукі бязвольна працягаупіся ўздоўж цела.

«Мама! — чуць шамкала Ганна, гледзячы на тут жа, пры ёй стаячую матку. — Вы напішаце Петрусю, што я хворая?» I пасля гэтага доўга не магла ссанціся. А спачыўшы крыху, яна загаварыла ізноў: «Мама, а ці я не памру?» Матчына сэрца ёкнула пры гэтым, і буйная, крыштальная слязіна, як поўная спелая гарошына, выйшла з правага вока, пракацілася тварам і ўпала на кабат ды спілася матэр'яю. За гэтаю першаю слязою выпусцілі абедзве вочы яшчэ шмат другіх слёз, сёстраў першай і дзяцей аднаго гора. Потым бедная матка, заглушаючы боль сэрца, сказала, пацалаваўшы шчыра Ганначку:

«Кветка мая пахучая! Ласачка мая дарагая! Ласне ж такія маладыя ўміраюць калі?» А сама зусім крохка верыла ў то, што «такія не ўміраюць», і скора дачушка захварэла, чорныя — страшныя думкі-дагадкі так і забегалі ў галаве, так і заскраблі па сэрцы: «Што ж я талы зраблю, як Ганначка мая памрэ? Дзе мая ўцеха будзе?» Матка, наколькі магла, старалася адганяць гэтыя злыбедныя думкі, сілілася разбіць іх нашчэнт моцнаю вераю ў сілу жыцця і малітваю к Нас і целю яго. Але яны неатлётна круціліся ў яе галаве і радзілі ў душы су мнение: падстаць ёй падышлі ўсякія забабоны, небывалый прыпадкі ў жыцці людзей, расказаныя баўтунамі і лішнія ў гэтым. Гінучы чалавек хапаецца за ўсё.

К Ганне, даведаўшыся, што яна хворая, прыходзілі вясковыя бабы, дзяўчаты-таварышкі і нават хлопцы, і ўсе зліваліся ў адно цэлае аграмаднае жаданне-жычэнне, каб хаця не памерла гэта харошая дзяўчына. Хто што ведаў, хто што знаў са свайго вопыту ці расказанага, кожны ад сябе радзіў рабіць, старацца для выздараўлення Ганны. Адны наганялі бацькоў ехаць скарэй жа па доктара ў суседняе мястэчка, другія раілі хатнія лекі, трэція, больш старыя бабы, падшэптвалі зусім адцурацца ўсякіх лекаў, а палажыцца на міласць боскую, а дзеля гэтага як бы снробаваць Божы цік к Ганнінаму жыццю, зрашылІ прывясці папа, каб ён прычасціў хворую. I вось калі поп пачне чытаць сваё маленне над Ганнай ды адкрые кніжку незкарок і пападзе, адкрыўшы, на імя хворае, то Ганна няйначай памрэ, а калі на інакшае — то мо і выздаравее яшчэ. Рады зрабілі сваю работу: бедны бацька паехаў па доктара, а суседа Ермалая адправілі па папа.

Папа чакалі больш, як доктара... А хвароба Ганначкі ўвачавідкі ўболыпвалася і ўбольшвалася: яна пачала сапці часцей і чутней, з'явілася хрыпата ў сапенні; твар хвілінамі высыхаў, бледнеў; вочкі радзей адчыняліся і запалі так глыбока, быццам хто вапхаў іх туды. Пачаўся вялікі жар, і ў цяжкай смазе Ганначка прасіла піць; з жару гаварыла нешта, як непрытомная, але потым і ў гэткім палажэнні яна падслухала слова «поп» і, сабраўшы ўсе сілы, прагаварыла: «Толькі не прывозьце папа! Я хачу яшчэ жыць, а поп мне напамінае аб смерці!» Яе сцешылі, што папа не прывязуць. I Ганна супакойвалася.

А збоку яе, ад сцяны, з доўгаю гостраю касою, страшная, безміласэрная, стаяла смерць і ўхмыяялася. Сваёю ўхмылкаю яна гаварыла, што ўсё роўна старанні напрасны, што Ганначка — пэўная яе ахвяра.

Я бачыў, як прывязлі папа, як увайшоў у хату сыты бесспагадны чалавек і, не патураючы гору беднае маткі, разлажыў сваю кантычку на стаде і, як на бяду, зразу на словеімю «Ганна» (Анна). «Рабу тваю, Анну...» прачытаў поп, і ўсе заплакалі.

Ганна перш не хацела прычашчацца, а потым як бы апомнілася, што грэх не споўніць вяления закону, і вольна прыняла Святыя Дары ды пацалавала нават папу ў руку.

Нічога не сказаўшы, поп паехаў. Усе ізноў абступілі Ганначку, я кой зрабілася зусім трудна.

«Я умру!» — паціху прашаптала яна і закрыла вочкі. Усе зарухаліся ў пярэпалаху, потым сцішылІся і запалілі свечку, жоўтую, тоўстую грамнічную свечку...

Запалілі свечку, але яе агню ўжо Ганна не ўбачыла; пры яе жыцці свечкі згарэла нямнога. Смерць даканала дзяўчыну: Ганна умерла... Поп мо яшчэ не заехаў да гасподы, а бацька да доктара.

ЦІха, спакойна умерла, як заснула. Заплюшчыла вочы, дыхнула некалькі разоў, і ўсё. Мабыць, ангелы ўзялі яе душу, бо легка яна рассталася з зямлёю.

Я бачыў, як мылі маладое, поўнае і не зусім яшчэ астыўшае цела Ганначкі. Маці разбівалася ад гора, суседзі спагадалі ёй і таксама моцна рыдалі...


1 2 3