Я бачыў


1 2 3

А потым яго. гэтае цела, вабралі ў белае вянчальнае шіацце і палажылі на шырокі тапчан, у вуглу, перад іконаю Вожай Мацеры «Скорбяшая радость». Таварышкі Ганначкі сплялІ ёй пекны зялёны вянок з свежае дзеразы, з рунным барвенкам і пахучым рамонкам і абвілі ім заснуўшую вечным сном таварышку. А ў галавы ў ейнай, удвух чырвоных гладышах, поўных жытам, пастанавілі дзве грамнічныя свечкі, запаліўшы.

I вянок, і свечкі напаміналі сабою вяселле, радасць і жыццё.

Матка залівалася плачам, прыгаворваючы: «Ма-а-лада-а-я мая! Ку-у-ды ж ты замуж выходзіш ад мяне?» I надта балюча рэзалі сэрцы навяджаўшых гэтыя прычытанні.

Ноччу прыехаў і бацька з доктарам. Нашто той доктар цяпер? «Да-ачка-а мая!» — было прывітанне бацькі, і ён абамлеў... Яго адратавалі, але ён не сціхаў плакаць.

А Ган качка, як паненка, як святая, ціха ляжала на мяккай пасцелі, у зелені, у пахучым васковым дыме, з жоўтым пярсцёнкам на сярэднім пальцы левае рукі і адкрытымі, быццам жывымі вачамі глядзела не змігнуўшы на людзей, прыходзячых навядзіць яе апошні раз і прасціцца пацалункам у ногі і рукі.

Я ўсю пору глядзеў на яе, стаяў прад ею як укопаны, не мог адарвацца. Потым нешта зачапіла мае балячае сэрца, і я падышоў к ей і моцна, і шчыра цалаваў яе рукі, ногі і твар, з усімі грудзямі, каб перадаць хоць палову свайго жыцця, толькі папрашкодзіць улажыць гэты нрыгожы хутляр душы маладое ў сырую зямлю. Але нічога не памагала: дух жыцця адлятаў у бок ад плачу і жудаснага чытання Псалтыра...

Я бачыў тэты нудны і страшны вобраз! Я бачыў, як умірала і мерла прыгожая маладая Ганулька, як вяла і савяла гэтая пекная кветка, як тухла і затухла гэта ясная зорка!

Я бачыў! I разам з беднаю сіротнаю маткаю перажываў гэту незамянімую, неадкупную страту. Глыбока і гостра рэзала маю істоту дачасная смерць недаспелага стварэння. Я, чужы, пастаронні, і так шкадаваў Ганну, як толькі можа шкадаваць маладая душа...

А чаму? О, цяжка!

Я не веру ў замагільнае жыццё і знаю добра, што ўжо не толькі жывое Ганкачкі, такое вясёлае, рэзвае і мілае, не ўбачу ніколі, а неэат гэта нежывое цела ў вянках і ў белым чыстым гарнітуры раз назаўсёды схаваецца з людскога вока.

Чорныя меадч шныя думкі не давалі мне сиакою ва увесь час. аж пакуль не пахавалі Ганначкі; яны гострым плугам зруйнавалі маю душу, знішчылі веру і надзею і пакінулі свой след навекі...

Страшны, калючы шопат гэтых думак не мог заглушыцца ні плачам маткі, ні спяваннем дзяка, ні пахавальным звонам, ні даўгатою часу... Няпрошаныя, заядлыя і цяжкія, уюцца яны ў маёй галаве і, як каплі халоднае вады на збрытую голаў, вызываюць нязносную жудасную боль, смуцяць цяжарным смуткам усю істоту. Балючым стукам страшнага молата выбіваюць яны каменныя словы, словы жывое і горкае праўды. Нашто жыццё? Для чаго чалавек жыве? К чаму шчасце, краса, багацце, любоў і ўсё іншае, годнае і харошае на зямлі, калі чалавек у гэту хвіліну не ведае, што будзе з ім у другую, ідучую следам за першаю? Mo цяпер ён гарыць буйнай любоўю і сэрца яго рвецца ад вялікае вагі радасцей, жаданняў, а раптам смерць скосіць яго — і ўсяму канец... Нашто радзіцца, калі ўміраць? Нашто клапаціцца аб долі, калі яна не навекі? А па смерці — нічога-нічога не карысна: ні слава, ні багацце, ні магучча... Што ёй, Ганначцы, калі яе вабралі ў зелень маладую вянкоў, калі па ёй шіачуць, шкадуюць яе і доўга, мо доўга яшчэ будуць гаварыць аб яе красе нрыгожай... Яе — няма! I ніхто ўжо ніколі не падыме яе, не ажывіць, нават не ўбачыць... Ніколі!.. Вось дзе сэнс усяго'!

Я бачыў!.. О, лепей бы я не бачыў!..


1 2 3