Я бачыў


1 2 3

Я бачыў, як умірала маладая дзяўчына... маладая яшчэ зусім і цвітучая да самай траха смерці, як чырвоны махрасты мак ды свежае, як толькі што ўзышоўшае восенню жыта. Да самай апошняй хвіліны, калі падкралася к ёй ліхая хвароба і сваімі смярцельнымі рукамі сціснула яе свежае маладое цела, дзяўчына хадзіла, як мяцелка, смяялася, як канарка. глядзела сваімі сінімі вачыма ў неглыбокіх, абрамованых чорнымі бровамі прадаўгаватых ямках, як глядзяць толькі што вылезшыя з-пад снегу вясною пралескі. Простая, як маладая грушка, з доўгімі бялесымі коскамі, параскіданымі па фарфурных, гармонных плечках размеранымі валаконцамі, як вытрапаны дарагі лён,— калі ішла яма, бывала, па вуліцы свае роднае Весялухі-вёскі, кожны стрэчны і папярэчны не мог абмінуць яе, каб не кінуць на красотную дзяўчыну ласым вокам і ў думках не пацалаваць у яе поўныя, як спелая маліна. губы ці хоць бы ў круглую крывяністую шчочку. Бабы старыя і маладзіцы гаварылі пра яе, што яна паненка і толькі цудам нейкім, дзіўнымі чарамі радзілася ў простай небагатай сям'і беднага мужыка — Гаўрылы. «А калі яна будзе выходзіць замуж,— дабаўлялі вясковыя маладзіцы-рассудніцы,— то бацькі ні капейкі не дадуць пасагу за ёю і возьмуць зяця сабе самага пачотнага і наважаемага ў вёсцы хлапца. Шчаслівая тая маці, якой суджана мець такую прыгожую дзяціну!» Мужчыны-вяскоўцы дык кожны свайму знаёмаму хлопцу радзілі скарэй жаніцца і браць няйначай Гаўрылаву Ганну.

А хлопцы? Ай, што і гаварыць аб іх! Не было таго вечара, каб па ўсей вёсцы не луналі вясёлыя лесні цэлай грамады сабраўшайся моладзі ля Гаўрылавай хаты, ля саду. Ганна паруііілася прыстроіць ля невысокага белага частаколу саду доўгую, гладкую і шырокую лавачку, каб многім хваціла мейсца пасядзець; і кожын вечар, толькі сонейка заходзіла, яна выбягала з хаты і садзілася на лаўцы.чакаючы таварышак-дзяўчат і хлопцаў. А яны-то і не пазніліся і, кончыўшы дзённую працу, наўзаперадкі спяшылі да Ганнінай лаўкі. Кожны прогся хоць крышку пасядзець ля пекнай мужычкі-дзяўчыны, перакінуцца з ёю адным славечкам, абняць, калі можна, ці прыхіліцца неўзаметку к яе мяккім і поўным грудзям. Другія дзяўчаты, Ганніны таварышкі, быццам і не прыкмячаліся хлопцамі, як няўбачны днём зоры цераз сонца. I за гэта таварышкі Ганны моцна завідувалі яе шчасцю, так моцна і заядла завідувалі, што гэта завісць пераходзіла ў гнеў, у злосць. I яны, здавалася, добрыя таварышкі, часта сходзіліся і абгаворвалі між сабой «гэту ачамерную Ляльку», надзяляючы яе ўсякімі мянушкамі... Эх, і дурныя ж яны! Што ж за віна Ганны, што ёй адной Бог паслаў такую красу.

Я бачыў, як хвілінамі савядала гэта прыгожая пахучая кветка, аж пакуль сіберная смерць не працягнула сваей рукі... I так усе раптоўна і дзіўна зрабілася, што самы мудрэц і чараўнік не разабраўся бы ў гэтым занлеценым вузле неспадзяваных прынадкаў. Хто мог падумаць яшчэ пазаўчора, калі Ганначка сядзела за стадом у свае таварышкі Каці за дружку, што яна, Ганулька, назаўтра пасля вяселля захварэе і цераз дзень памрз?.. Ніхто... Седзючы па правую руку маладое, з белым вянком наўкол галавы і з гваздзікамі, прышпіленымі к вянчальнаму плаццю, беламу, як снег, Ганна трымала ў руках дзве жоўтыя тоўстыя свечкі, абвітыя зялёным барвенкам і дзеразою, і ўмільна, гасцінна глядзела наўкол сябе. Два прадаўгаватыя, завостраныя зверху, зрэдку міргаючыя агеньчыкі свечак выяснялі яе жывільны твар, і ён наказаўся тварам казачнае царэўны. Такі асобны ён быў! А кветачка цюлыіану ў льністых косах з'яўлялася ўваччу ўва ўсіх вясельных пякней вянка Каці. Сам малады, ужо звянчаны з Кацяю, яўна завідуваў Ганнінай красе і шкадаваў, што не напробаваў к ёй пасватацца, а можа, і вы й шла б за яго?

Але не так малады Кашн. як яго дружко, прыезджы з Злошоку, павятовага горада, паністы і далікатны хлопец. Праз усю нору, скора яго пасадзілі за стол, не спускаў ён вачэй 3 Ганны, покуль не дагледзеўся да таго, што ўзняў з ёю гутарку, а потым асмеліўся пазваць і на спаиэр.

Ганна была дзяўчына не капрызная, не ганорная і ніколі ні перад кім не задавалася: хто ні зваў гуляць — хадзіла, хто ні адводзіў на сакрэт — ішла, хоць тайнаў ні прагулкі, ні сакрэта нікому не перагаворвала. Пайшла яна і з дружном. I ўсе глядзелі доўга на іх, на гэгу маладую пару кветак, абедзвюх такіх пекыых, свежых, аж накуль яны не выйшлі з двара і не схаваліся за вёскай у дубован дубраве. Ім весялей было ўдваіх, як скокі, як музыка, як усе вяселле!


1 2 3