Велiкодная каробка


1 2 3 4 5 6

—   Ну што ж, не маем,— адказаў Антось.— Тут не вялікая ганьба. Будзе заутра час — будзем мець... А з дзецьмі — няпраўда, авось заутра паспрабую расстарацца грошы, і купім мукі: мо сышчу ў Іцкі за сённяшні дзень, а то дапазычу ў Ермалая — і зладзім сёе-тое, хоць збольшага...

Антось абярнуўся да дзетак, якія заспакоена слухалі бацькаўскую размову. прыіуліўшыся каля прыпеку.

—  Нічога, малыя, я вам расстараюся к Вялікадню сяго-таго. Будзе І булка, будзе і парасяціна... Вось прасеце ў мацеры вячэраць ды лажэцеся спаць.

Дзеці палезлі за стол, а Юстына завінулася каля печы.

Назаўтра Антось Ступа зноў пайшоў у падзёншчыну да Іцкі. У яго з самага ранку, толькі што прачнуўшыся, склаўся гатовы план вызыску грошы к святам. У абед, разлічаў Антось, ён зойдзе да Іцкі і возьме плату за два праробленыя дні, а вечарам, ідучы дахаты, заскочыць да Ермалая пазычыць з рубель. Чамусьці Антось ні каліва не сумняваўся ў тым, што яго разлікі спраўдзяцца, і спакойна, нават з лёгкай бадзёрасцю справодзіў работу. За работаю зусім не прымеціў, як праскочыла паўдня. У абед бацька падышоў да яго і запытаў:

—  Што-о, Антось, мусіць, ты сённека абедаць не пойдзеш? Антось выкарыстаў гэта, каб папрасіць у Іцкі фошы.

—  Пане Іцка,— абярнуўся ён да Іцкі.— Я ўжо сам хацеў ісці да вас прасіць грошы, а як вы падышлі ка мне, та тым лепей. Ведаеце, святы прыйшлі, а ў мяне яшчэ нічога не куплена. Вось, можа, будзеце ласкавы ды заплаціце мне за гэтыя два дні? Га?

Іцка пагладзіў бараду, патрос галавою, ухмыліўшы вочы, і адказаў:

—  Не маю, браток. Хіба па святах ужо... Мне вось вінны людзі, ды таксама адказалі аддаиь да свят... Ведаеш, у нас су бота, а я без капейкі застаюся.

Антось зусім быў азадачаны словамі Іцкі; ён не хацеў верыць, што той кажа сур'ёзна, і разам з гэтым дрыжаў ад нейкага не то сполаху, не то проста няёмкасці, што намалёваны ім з рання план трымаецца на валаску. Іцкава міна І тон у голасе, зусім спакойныя і бяспечныя, збівалі з панталыку Антося. «А ну ж Іцка на жарты гаворыць? Ці проста па сваей натуры»,— падумаў ён і яшчэ папрасіў у Іцкі:

—  А ўсё-ткі, пане 1цка, пашукайце, а мо і знойдзеце. Тут жа не так ужо многа. Не можа ж быць, каб вы былі без грошай. Вы не абышліся б і паўдня. Пашукайце, прашу вас, а то мне грозіць астацца на Вялікдзень з пустымі рукамі. Апроч вас, зусім нельга нідзе дастаць...

Іцка зрабіў тыя ж самыя кіўкі і рухі, што і перш, і так жа спакойна адказаў:

—   Які ты, Антось, цудны! Або ж я не ведаю твайго становішча, ці што? Тут не ласка, а павіннасць: грошы табою зароблены, і я мушу табе іх аддаць; і аддам, толькі ўжо не сённека. Так выпала, ведаеш, што якраз няма.


1 2 3 4 5 6