Велiкодная каробка


1 2 3 4 5 6

—   То, можа, к вечару адшукаеце дзе? — запытаў Антось.

—   Дзе... Ужо шабас надыходзіць. Дзе там дастанеш? Няма, браце... Нават і не спадзявайся.

—   Няма? Ах, што ж я рабіцьму? — горна выказаў Антось, хапіўшыся аберуч за голаў.— То ж прыйдзецца на свята без хлеба астацца-а...

—  Як? Чаму? Няўжо ў цябе падышло да таго? Ці ты маеш лад? То будзс вельмі крыўдна, калі так. А хіба ж ты напавср не можаш дастаць? Зайдзі да Хрумы ці да Моталя і папрасі: яны павінны даць... Вось цянерака, у абед... Ужо вечарам адробіш... Трэба ж, вядома, к Вялікадню сёе-тое купiць, я ведаю па сабе...

Антось нічога не адказаў, а моўчкі кінуў работу і [іайшоў дахаты. Ідучы, ён пільна раздумваў над праваленым планам. На сэрцы яго было так непрыемка, нібы хто насыпаў на яго чэмеру. Не хацелася думаць аб ядзе, ды яна зусім была яму непатрэбна. «Куды там з ядою, калі вось святы на носе, а ў хаце ні капейкі грошай. Прыйдзеш дамоў, жонка зразу і стрэне пыннем: — А як наконт грошай? — Што ёй адказваць будзе? Адлажыш» на вечар? Ці ж иаверыць Юстына? Ды і вечарам што я зраблю? Ермалай? Хто яго ведае... Мо яшчэ ў xaue не застану... Зайду хіба цяпер да яго»,— разважаў Антось.

Ужо ён падыходзіў да свае хаты, але вярнуўся назад, каб зайсці да Ермалая. У грудзях яго скрабло сумненне; тыя запэўненні, на якія ён мусіў пазычыць хоць два рублі ў Ермалая, паказаліся яму зусім слабымі, каб той паверыў. Праз гэта яму рабілася няёмка перад таварышам, якога, фактычна, ён ішоў ашукаць.

Чым бліжэй Антось падыходзіў да Ермалая, тым нерашучай былі яго крокі і тым брыдчэй рабілася яму перад самім сабою. Але варочацца назад было яшчэ горай: выйдзе што. не выйдзе — трэба давесці да канца. Як-ніяк, ён ішоў пазычаць грошы не на што-кольвечы малаважнае ці брыдкае, а на жыццёвыя патрэбы. У змаганні за жыццё нельга заўсёды праехаць на чэснасці. Што ж, дзе можна схлусіць ці абмануць, каб выратавацца з цяжкага становішча, чаму не зрабіць гэтага? Тым болей гэта будзе дарована яму, бо на сваім вяку Антось яшчэ ніколі не карыстаўся хлусьбою.

—  А мо і не дойдзе да таго,— разважаў ён, увайшоўшы ў Ермалаеў двор.— Няўжо-такі Ермалай будзе распытваць ды ўпэўніцца, на што мне грошы? Або не паверыць? Не павінна таго быць, усё ж свой чалавек.

Гэта самаразвага падвесяліла Антося, і ён цвёрдым крокам прайшоў у хату.

У хаце Ермалая якраз абедалі. Невялічкая сям'я, з чатырох душ, сядзела наўкол стала, увіхаючыся над міскаю. Антось парушыў абед. усе адвярнуліся ад стала і паглядзелі на яго, крыху здзівіўшыся яго наведваннем.

—   Го-о, чагосьці заблудзіў, Антось? — пераняў Антося Ермалай,

—   Дзень добры... Так... заблудзіў... Бываюць выпадкі... і вось, пэўна, не дагадаецеся, чаго прыйшоў,— адказаў Антось, прысядаючы на лаве.

—   Кажы...— прамовіла жонка Ермалая.

—   Аж брыдка казаць,— замяўся Антось.


1 2 3 4 5 6