Велiкодная каробка


1 2 3 4 5 6

—     Нічога. Няма чаго цырымоніцца: можна будзе — выпаўнім, не — прабачыш,— разважыў Ермалай.

—     Я, ведаеце,— суцішаным голасам праказаў Антось,— зайшоў папрасіць, каб вы мне на які тыдзень грошай рублёў два пазычылі. Так прыперла, што нельга вылузацца. Спадзяваўся на Іцку, а той, гад, як назнарок не дае. Я, бач, раблю ў яго гэтыя дні. зарабіў усё, а вось не дае, гад. А прыперла, хоць ты гвалту крычы. Тады я і надумаў вас патрывожыць. Што вы скажаце на гэта?

Ермалай, кончыўшы есці, падняўся з-за стала і падышоў к прыпечку, каб звярцець папяросу. Пры гэтым ён маўчаў, як бы раздумваючы над адказам Антосю.

—     Ведаеш, брацс.— нарэшце сказаў Ермалай, звярцеўшы і прыпаліўшы папяросу,— хоць і няёмка, але прыходзіцца адказаць: няма. Сыскаў заўчора ў Азіка, што муку вазіў у Крыжы, і ўсё распусціў на свята. Ты ж павінен ведаць, што грошам у нашым становішчы ніякай меры няма. Тут каб тысячы — то разыдуцца, а то... прабачай, браце Антось...

—     А можа, як-колечы...— паспрабаваў Антось яшчэ папрасіць і зразу ж супыніўся, пачуўшы нейкую няёмкасць.— Так, ды яно ж вядома, адкуль тыя грошы. Я так, проста, сабе думаю, давай зайду на кожны выпадак..— паправіўся ён.— А няма — то што ж зробіш — трэба яшчэ дзе-кольвечы пашукаць. Бывайце здаровы...

Антось выйшаў з хаты зусім расстроеным і прыгнечаным. 3 адказам Ермалая не аставалася больш нічога, як згадзіцца з думкаю кінуць далейшыя клопаты па адшуканню грошай і быць, як ёсць. Праўда, цяжка гэта перацярпсць, але нічога не парадзіш.

Каб не расстройваць жонкі, Антось рашыў не ісці абедаць, а вярнуўся на работу не абедаўшы.

У красную суботу Антось быў дома: з прычыны шабасу 1цка адмовіў яму ў рабоце. Праз цэлы дзень, корпаючыся ў хаце пры сім пры тым, Антось мусіў супакойваць дзяией угаворамі, што ён яшчэ сумее для іх прыгатаваць каробку. Але чым бліжэй падыходзіў вечар, тым дзеткі рабіліся неспакойней і падазроней: яны ўсё нагальней лезлі да Антося і назойлівей вымагалі ў яго хутчэй дастаць мукі, яечак і купіць парася. Выбягаючы на вуліцу, яны бачылі, як другія дзеткі бегалі з яечкамі ды кавалачкамі свежых булак, а ў іх нічога гэтага не было. Забягалі Сёма і Прузя ў суседнія хаты і завідна сачылі, як там ішла клапатлівая падгатоўка да свят. Пакрыўджаныя, яны прыбягалі дамоў і плакалі, не бачачы гэтага нічога. Юстына, скрапіўшы сэрца, таксама маўчала праз увесь дзень, як бы сваім маўчаннсм пасылала папрок Антосю. Антось адчуваў гэта і сазнаваў, што віна за труднае становішча ў вялікай долі падае на яго. I яму цяжка рабілася, што ён не можа згладзіць вострасці гэтага становішча. «А можа, я мала стараннасці прылажыў, каб дастаць грошай?» — правяраў ёя сам сябе, не перастаючы вынаходзіць розныя іншыя спосабы.


1 2 3 4 5 6