Велiкодная каробка


1 2 3 4 5 6

У цяжкіх супярэчках думак прайшоў дзень. Вечарам, разувераныя ў бацькавых абяцанках, дзеці ўлегліся спаць. Антось нерааваўся і непакоіўся — з яго роздумаў нічога не выходзіла. Нарэшце яму зрабілася зусім невыносным сядзець у хаце, і ён на дзесятай гадзіне ўвечары выйшаў на двор.

Зорная вясенняя ноч крыху асвяжыла яго. Ува ўсіх хатах свяціліся агеньчыкі. У паветры чуўся пах булак і мяса. Ён прысеў на сваёй прызбе і тутка, знябыўшыся, задрамаў. А палове дванаццатай ночы яго абудзіў звон да ўсяночнай. Антось хутка падняўся з прызбы і, не заходзячы ў хату, пайшоў у бок царквы.

На вуліцы стала людна: мяшчане выходзілі з хат і з запаленымі свечкамі спяшылі на ўсяночную. 3 чужых вёсак ехалі фурманкі, везучы пасвячаць каробкі. Вакол чулася нейкая ўрачыстасць. Але на душы Антося было брыдка: ён ішоў на звон, пакінуўшы ўдому засмучаную жонку і пакрыўджаных дзетак. Уся ўрачыстасць была для яго не толькі чужою, а нават і варожай. Гэта адчуваў Антось з таго моманту, калі выяснілася, што яму надышоўшае свята принесла многа дарэмных клопатаў і парушыла ўложаную хаду жыцця. Чуючы звон і бачачы святочны рух, ён даходзіў да злосцІ і праклінаў сваё жыццё і грамадзянскі лад. Актося дзівІла ўся заблытанасць і супярэчнасаь яго, якая выглядела перад ім ва ўсёй сваёй прыкрасці. Вялікае свята для адных — другім цяжкая мука і клопат. Чаму яно так?

Падышоўшы да варотцаў на цвінтар, Антось толькі зірнуў праз іх, што робіцца за парканам, і павярнуў назад. «Не пайду. Там не для мяне»,— рашыў ён і прайшоў між иаркана да паповага дзяцзінца.

За брамаю, пры плоце саду, стаяла некалькі фурманак. Распрэжаныя коні хрумсталі сена. Пры вазох — ні душы. У паповых пакоях, за дрэвамі, віднелася святло. Антось спыніўся ля брамы і прыгледзеўся на дзядзінец. Прыгледзеўся і раптам падумаў: «А што, каб прайсці на дзядзінец і ўзяць адну каробку з воза!» Гэта думка зразу паказалася і прывабнай і непрыемнай.^ Антось ажно засаромеўся яе і агледзеўся, каб ніхто не падслухаў яго намераў. Пасля адышоў крыху ўбок, к плоту.

Непадалёчку прайшлі два чалавекі, мужчына і кабета. Антось прыгледзеўся і ўбачыў, што мужчына нёс у кошыку да пасвячэння.

«У кошыку — мабыць, цяжка было сабраць на каробку! Пэўна, у гэтага ўзяць — ніколі»,— падумаў Антось і скалануўся ўсім целам ад непрыемнага пачуцця... Не мог стаяць на адным месцы і прайшоў каля ганоў далей ад пановага двара.

Тым часам у царкве затрызвонілі. Разнаэычны гуд званоў выведу нейкі царюўны перапеў, разносячы яго вакол у ціхім паветры.

Да Антося даходзілі вясёлыя галасы дзяцей, якія гулял і на цвінтары, бегаючы вакол царквы з агеньчыкамі.

Антося засвІдравала думка аб сваіх дзеііяа?. Ён пакінуў іх дома раздражненымі, рассерджанымі. А што яшчэ запяюць яны заутра, калі нрачнуцца і замест абяцанай каробкі знойдуць кавалачак чорствага чорнага хлеба? Антось дрыжаў ад жаласці да Сёмкі і Прузі, і жаданне пацешыць іх, павесяліць абурыла яго.


1 2 3 4 5 6