Велiкодная каробка


1 2 3 4 5 6

«Я пайду і вазьму... пагляджу, хто багацей. Што яму значыцьме? А я столькІ шчасця прынясу сям'і! Пайду і хутчэй жа зраблю. Пакуль там, у царкве, ісшме маленне, я тут усё абваражу і зраблю...»

Раптам Антось адарваўся з месца і ўподбег кінуўся да папоўскага дзядзінца. Усё яго пачуццё сабралася ў адным намеры, вострым і рашучым, які цягнуў Антося саматугам.

Каля брамы Антось спыніўся і яшчэ раз праверыў сябе: «А мо я іду насупроць усякІм доказам? Чалавек патраціўся, з пачуццём радасці прыехаў на ўсяночную, прывёзшы з сабою каробку, а я раптам вазьму яе... Чалавек выйдзе з царквы, падыдзе к возу, каб унесцІ каробку на цвінтар, і не нойдзе. Падумаць адно, што зробіцца э ім? Усё нутро яго перавернецца, мігам згіне радасць, агорне смутак і помета, чорная, як смутак, на мяне. Я заб'ю прасветласць і яшчэ больш растрывожу самога сябе».

Але гэтыя думкі снавалі як бы самі сабою. Антосева істота захоплівалася другім: каробка стаяла ў яго ваччу, затуманьвала розум і нястрыманаю сілаю цягнула да сябе. Антось мімавольна правёў рукою па галу брамы, шукаючы клямкі. Не знайшоў. Яго разабрала, і ён з пяць колаў вывеў рукою на гладзі дошак. На шестым хапіўся халоднага жалеза, абмацаў і паціснуў: пачуўся стук. Антось адскочыў і хутка пайшоў да уходу на цвінтар, перасек яго да быйсця ў папоў дзядзінец. Без затрымкі апынуўся на ім, еярод рахманых коней, якія паважна стаялі ля вазоў і, у чэсць Вялікадня, уміналі корм. Ад здавальнення фыркалі, тупалі нагамі, чашіяючы аглоблі. Нейкі асабісты імпэт, змешаны пах пірагоў і парасяціны з смуродам конскага гною напаўняў папоўскі дзядзінец, разнося чыся далека за яго.

Антось прыгледзеўся паміж вазоў і зрабіў некалькі крокаў убок, Хапіўся за біла і пастаяў.

Потым яшчэ мінуў адзін воз і прысеў: яму здалося, што на трэцім возе хтось сядзіць. Упрысядкі дайшоў да брамы і адшукаў клямку. Думаў, што замок павешан, але яго не было. Значыць — засунута. Антось абмацаў засаўку і, затаіўшы дух, абедзвюма рукамі хапіўся за яе. Леваю прыш'скаючы адзін канец засаўкі, праваю ен націскаў другі і без зыку адвёў. Пасля, згорбіўшыся, абышоў колькі падводаў, часта забываючы, для чаго ён да іх падыходзіць, і нарэшце спыніўся ля брычкі, якая стаяла ў самым кутку, між сцямою паповай хаты і плотам. У перадку брычкі тарчала вялікая паўвасьміна, з контурам напікавакая пірагамі і ікшай ежай, прывезенай да царквы не так для пасвячэння, як напаказ. Паўвасьміна была абкрыта белаю сурвэтаю — Антось пазнаў, дакрануўшыся.

Дакрануўся і не знайшоў сілы адняць рукі — нібы прыляпілася яна да каробкі. «Гэтую, гэтую, гэтую!» — як стук малатка па касе, калі яе адбівае касец, прастукала думка ў Антосевым нутры, і ён з неапісзнай паспешнасцю замітусіўся каля каробкі. Ступіў на калодку каляса — і саскаўзнуўся. Ыекалькі раз стукнуў паўвасьмінаю аб руб брычкі — але не заўважыў, а плішчыў, каб паставіць на біла.

Нарэшце панатужыўся як мага і, штосьці зламаўшы, выцягнуў.

Паставіў якраз, каб узяць на плечы, і ўжо намерыўся стаць, як раптам зазванілі на абхаджэнне. Антосю пачулася, нібы хтось стукнуў ззаду ў пасудзіну, і ў яго ад спугу аслабелі рукі; выскаўзнутая каробка напала на калясо і зрабІла рэзкі трэск.

Конь ірвануўся ўбок, пацягнуўшы брычку і стукнуўшы ёю ў плот. Гучкы стук разнёсся па дзядзінцы і аддаўся рэхам за цвінтаром.

Антось адскочыў убок і перш памкнуўся бегчы, але раптам перадумаў І прытаіўся на месцы.

— Каб ты згарэла! Як назнарок! — вылаяўся ён у дзікім адчаі і праз хвіліну зноў хапіўся за каробку.

У гэты момант эусім недалёчка пачуўся лопат бегатні і зычны вокрык:

— Хто-о там? Сто-ой! Стой!

Антось адскочыў ад каробкі і, зачапіўшыся за аглоблю, грузна паваліўся на зямлю.


1 2 3 4 5 6