Велiкодная каробка


1 2 3 4 5 6

У Чысты чацвер, калі Антось Ступа вярнуўся дамоў з падзённае работы ў Іцкі, у якога ён гарадзіў платы, двое дзетах яго, Сёмка і Прузя, спаткалі на вуліцы і, халіўшы бацьку за полы, у адзін голас запыталі:

—  Татачка, родненькі, ці вы купіце мукі на пірагі і парасятка? Ужо ўсе сённека неслі з места і парасят, і муку, а наша мама нічога не купіла.

Антось Ступа паглядзеў на бледных замурзаных дзетах, пагладзіў кожнага з іх і суцешна адказаў:

—  Купім і мы, мае вы блазноткі, і мукі, і парасятка. Справім каробку.

Дзеткі задаволена папляскалі ў далоні, весела зарагаталі і ўперадзе бацькі пабеглі ў хату.

—   Мама, мамачка! — крычаў першы Сёмка, падбегшы да мацеры, якая ў сумным настроі сядзела каля мыцельнікавага акна, аб нечым думаючы.

—   Вось ідзе татка з Прузяю! Ён казаў нам, што і мы купім і мукі на пірагі, і парасятка. Папрасеце, мамачка, каб ён хутчэй гэта зрабіў.

Маці — Юстына, бледная, шчупленькая маладзіца — раўнадушна пагаядзела на дзетак, колькі хвілін памаўчала, даўшы Антосю прысесці ў запечку, пасля гняўліва вымавіла не то да яго, не то да дзяцей:

—  Плявузгае ліха ведае што. Дражніць дзяцей, на яго цураха. А грошы, бадай, не прынёс ад Іцкі, каб хаця хлеба купіць к святу, бо ўжо толькі акрайчык на стале... Няхай ужо людзі спраўляюць каробкі, а мы... пражывём святы і так... хаця б быў хлеб...

Пакуль Юстына казала гэта, дает» дапытлівымі ўзрокамі вадзілі ад бацькі да манеры і здзіўлена пераглядаліся паміж сабою. Калі ж маці замаўчала, Сёмка ўпінна праказаў:

—   А чаму ж ува ўсіх будзе каробка, а ў нас не?

—   А таму, што ўсе багацей ад нас: і свой хлеб маюць, і назараблялі яшчэ грошы з фурманамі. а твой бацька праз усю зімку і капейкі меднае не зарабіў... Бачыш, не рамеснік ён у нас, дый досціпу няма, непракідкі ні каліва, нізвання...

Дзеці пераглянуліся паміж сабою, не всдаючы, што казаць.

—  Вучы дзяцей бацьку не ўважаць! — паднятым голасам выгукнуў Антось да жонкі.— Папрабуй ты зарабі... заробіш! Дзе ты тут заробіш? Пэўна, каб быў рамеснікам, та было б лепей, але што ж зрабіць, калі бацькі не навучылі. Упхнулі ў грабары змалку — і мушу цяпер зямлю капаць... Што ж, зімою не укапает... Гэта не языком мянціць... Вось добра, што да вясны працягнулі...

Юстына, праслухаўшы гаспадара, замоўкла і адвярнулася ў акно: ёй паказалася, што яна дарэмна ўпікнула яго і на тэты раз. «Антось кажа праўду, што ён нявінен у нашым бяздольным жыцці. Пэўна, суджана ўжо так»,— парашыла яна сама з сабою. I ёи стала ніякавата перад гаспадаром, што кожны раз у цяжкім адчаі яна вінаваціць яго за іх дрэннае становішча.

Юстына паглядзела на Антося і, убачыўшы яго пакорліва маўклівую міну, нанікнула сябе за сваю нецяршіівасць перад ім. Разам у яе вынікла спагада да мужа і патрэба папрасІць выбачэння за рэзкі непуцёвы напад.

—   Ведаеш, Антось, я ж зусім не віню цябе. Мне так горна і цяжка на душы, што я мімаволі вазьму і пакрыўджу цябе,— як бы перапрашаючы, сказала Юстына.— Падумай сам, ці ж легка ўгаварыць дзяцей, не даўшы ім куска булкі на святы. Яны ж чакаюць Вялікадня як Бога, думаючы, што гэтак, як у людзей, угледзяць і сёе і тое... Ды з боку суседзяў ніякавата зусім: кажуць — «і на каробку не маюць».


1 2 3 4 5 6