Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Анупрэйка, ну ты ж сам толькі, здароў, надумай, як жа мы будзем жыць далей? Запасаў жа ў нас кіякіх няма, ты сам добра ведаеш,— не назбіралі — не з нашых заработкаў іх збіраць. А есці, нябось, штодня трэба. Hi Стэпка, ні Сцепка не пытаюць, ёсцека яда ці не, а ім давай. Чыя ж галава баліць? Толькі мая, бо найперш яны кідаюцца да мяне: «Мама, дай хлеба, мама, дай к хлебу!» Дзе хочаш бяры, а адказаць — не адкажаш дэецям. Дый самі духам святым не пражывём. А цэлых жа два тыдні ні капейкі ў хату не нрыбавілася... як жа не крычаць, як не ўзлавацца часамі?

—  Але ж не ачамераю лезці ў вочы,— паднімаў голас Анупрэй,— каб добра ды ціха, дык яно зусім іначай, а то ўвесь час тое t робіш, што точыш мяне несупынна. Кажаш, усё добра ведаеш, а, нябось, тычаш пальцам. А ласне тут я вінаваты? Разыгралася забастоўка і захапіла ў свае кола і мяне. Трыццаць чалавек разам — не папрэш сунроціў. Як змагацца, дык усім разам. Хто ідзе супроціў — той здраднік... і ты, пэўна, не ведаеш, што з гэткімі быеае.

Анупрэй злез з полу, пацягнуўся некалькі разоў, апрануўся ў стары, будзённы, увесь зашмальцованы дзёгцем гарнітур і, не думаючы ўмывацца, з брудным вуграстым тварам, з тлустымі ад шмальцу рукамі падышоў да акна і ўтаропіўся поглядам на вуліцу. Да жонкі не казаў нічога.

Гзта скрыўдзіла Луцэю, і яна адышлася да запечку. Але доўга не маша стаяць спакойліва і, паглядзеўшы ў бок мужа, загаварыла:

—  Бастуюць! Добра ім баставаць! Нежанатыя, а многія і хлеб свой маюць. Якаво ім адходзіць — хоць бы Міколу Капачу, ці Антосю Скубу, ці Андрэю Гляку? Гэта ж усё гаспадарскія сынкі, якім не страшна і месяц цэлы прабаставаць. Ці ж табе зраўняцца з імі' У цябе вось цэлая сям'я на руках, а для яе зараз і крошкі хлеба-а не будзе. Вазьмі ты гэта ўцям!

Анупрэя гэта зноў раздражніла.

—    Кінь балабоніць ліха ведае што,— перабіў ён жонку, адвярнуўшыся на хату,— вось калі ваб'е сабе ў голаў, дык і дыхнуць не дае... Няўжо ты зразумець не можаш, што... Ужо ж не раз, здаецца, казаў я табе, што тут справа не аднаго мая, а агульная, хаўрусная, таварыская справа. Вось яна і вымушае кожнага трымацца ўсім разам. Тут, галубка, зусім не гадзіцца твая дзяльба на жанатых і нежанатых або на гаспадароў і беззямелькых. Перад абіраннем і здзекамі гаспадароў — усе работнікі мусяць быць роўнымі. Мусіць быць еднаснь між імі.

—    Добра, еднасць! Я ж сваё кажу, ці магчыма табе з Мікалаем раўняцца? Сам, нябось, адчуваеш, што не. Вось калі ўсе так налягаеце на еднасць, дык хай бы адзін другога і падтрымоўвалі. Дык гэтага штосьці не відаць.

Анупрэй моўчкі адышоў ад акна і прысеў на ўслоне. Спрачацца больш з жонкаю яму не хацелася, бо ёк добра ведаў, што гэтым спрэчкам не будзе канца да таго часу, пакуль ён нанова не пачке ўспорвацца з цёмнага і спяшыць, часта не снедаўшы, у майстэрню. Пераканаць жа жонку ў патрэбнасці агулам, усім разам, падтрымліваць забастоўку, каб выйграць яе і палепшыць умовы працы,— Анупрэй не мог: ён ведаў, што гэта пытанне разбіваецца аб іх сямейнае становішча.


1 2 3 4 5 6 7 8 9