Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

Анупрэй бачыў, што гутарка жонкі не блазная баўтаўня, што яе рыхтуюць тыя цяжкія ўмовы, у якія ўпіхнула ЯГО і яго сям'ю двухтыднёвая забастоўка. Штораз, хоць і злаваўшыя Анупрэя, размовы жонкі рабіліся больш балючымі і бліжэй краталі яго бацькава і гаспадарова сэрца.

Вось, прысеўшы на ўслоне, Анупрэй міжвольна паддаўся роздуму над сваім становішчам: «Праўда, яно-та мне зусім цяжка пераносійь гэту забастоўку. Дужа цяжка. I я ведаю, што гэты цяжар гняце і Луцэю. Але ж што зрабіпь? Нельга ж ісці супроць усіх — нічога не выйдзе, тро як-кольвечы канца чакаць...» Анупрэй кінуў вачыма на жонку: «А які яшчэ канец будзе, таксама пытанне? Можа, прабастуем яшчэ тыдзень-другі ці больш і нічога не выиграем, а болей бяды наклічам. Ці раз ужо так траплялася: баставалі-баставалі — а пасля на старых умовах назад да работы... Чаго добрага, і цяпер можа так быць... Вось тады будзе-э!..»

Анупрэй падняўся з услона і пачаў тупаць па хаце.

Луцэя ўвесь час сядзела мэрам прыбітая да лаўкі і незмігутна сачыла поглядам у адну кройку на вулічнай сцяне. Спакойлівы выгляд яе твару, відаць было, стрымоўваў выраз глыбокага болю ў яе сэрцы.

Анупрэй некалькі разоў паглядзеў на жонку і за кожным разам усё бліжэй адчуваў на сабе яе перажыванні. Нарэшце не вьггрываў і пачаў казаць:

—  Слухай, Луцэя, усё-такі ты не гаруй так. Я пастараюся трохі грошай — мне Мэндаль Крупнік абяцаў пазычыць рублёў пяць. Ліха яго бяры — аддамо калі-кольвечы... Але ж ты сама павінна ведаць, што пратрымацца да канца трэба. Пратрымаемся дружна — то выиграем, а выиграем — дык я буду зарабляць у тыдз'ень сем рублёў. Падумай толькі — чуць не ў два разы болей, ніж цяпер... Усё зможам спагнаць за адзін месяц... Трэба дацярпець... Бачыш, я ж не адзін такі: Пранук, Лейзар — таксама не ў лепшых умовах.

Луцэя падняла голаў і паглядзела на мужа. Перад ёю прамігнула яскраваю палоскаю надзея; змякла сэрца, і свяжысты подых прайшоў яе нутром.

—  А ЦІ хутка ты возьмеш у Мэндаля гэтыя пяць рублёў? — запытала яна мужа.

—   Пэўна, сёння вечарам... а мо заутра,— адказаў Анупрэй. Луцэя яшчэ больш прасвятлела.

—  Я таму, Анупрэйка. пытаю, што на заўтра ў хаце ні капейкі не засталося; хлеба купіць незашта.

Анупрэй, як тупаў. гак зразу і спыніўся сярод хаты: дагэтуль ён неяк не верыў, што ў хаце дайшло да ніткі, а думаў, што Луцэя папераджае яго заўчасна, каб не дапусціць да крайняга, пакуль цягнецца сяк-так.

—   I хлеба, кажаш, няма? — спалохана прамовіў ён.

—   Не хлушу, Анупрэйка.

Нічога не кажучы, Анупрэй надзеў шапку, ускінуў напашкі жакету і павярнуў да дзвярэй.


1 2 3 4 5 6 7 8 9