Штрэйкбрэхер


1 2 3 4 5 6 7 8 9

—   Куды ж ты? — спыніла яго Луцэя.

—   Да Мэндаля пайду,— адказаў Анупрэй.

—   Пастой! Я надумалася зрабіць вось што: ці ты з Лейбам не сварыўся, як пакідаў работу?

Анупрэй задумана памаўчаў.

—   Не. Чаму?

—   Як не, дык, па-мойму, пайшоў бы да яго і пазычыў бы якіх рублёў з пяць. Мне здаецца, што табе ўсё роўна прыйдзецца вярнуцца на работу да яго, так ці сяк. А з Мэндалем... хопіць і таго разу: успомні, як ачамярэў ён нам тады... Слухай, Анупрэй, сапраўды, пайдзі лепш да Лейбы і... вось хай толькі змеркне крыху. Надоечы дык ён сам, спаткаўшыся, напрошваўся ў мяне: «Хай прыйдзе, кажа, Анупрэй да мяне, і я яму грошай дам, а то мо ў вас іх няма». Пайдзі да Лейбы, пайдзі. Паслухай мяне.

Анупрэй пастаяў крыху моўчкі, пасля адказаў:

—   Падумаю, ведаеш... Вельмі ж ніякавата будзе, як таварышы праведаюць аб гэтым.

—   Чаго ніякавата? У першых, хто ж дазнаецца, калі ты uixa зробіш, а другое, калі і даведаюцца — то што? Няўжо ж з голаду ўміраць? Нябось, ніхто не прынясе з сваіх, каб падтрымаць... Нечага баяцца.

—   Можна будзе ўзяць рублёў два з камітэта... Я думаю, што ёсць там крыху грошай.

—   Ёсць-ёсць... Дык чаму ж дасюль не дагадаўся ўзяць? Сара-мяжы вельмі. Вось глядзі, каб і камітэта раней цябе не абабралі.

Анупрэй нічога не адказаў і мрўчкі выйшаў з хаты.

Праз колькі хвілін пасля выхаду Анупрэя ў хату ўбег Сцёпка старэйшы хлопчык Анупрэя і Луцэі, гадкоў васьмі-дзевяці, бледненьки, замораны, запэцканы ў гразь і ў парваным адзенні.

—  Мама,— звярнуўся ён да Луцэі,— куды ж то наш татка пайшоў? Дазволь мне за ім пайсці, дазволь, мамачка?

Луцэя ў злосці агрызнулася на сынка;

—  Чаго табе за бацькам? Я табе накажу, распуснік! Сядзі вось у хаце.

Сцёпка паслушна схіліў галоўку, закапыліў губкі і, усадзіўшы ў рот пальчык, ціхутка стаў каля стала, спадлоб'я пазіраючы на мацеру.

—   То дайце мне хлеба лустачку на вуліцу,— асмеліўся ён вымавіць, спусціўшы з паўгадзіны.

—   Хлеба! Хлеба! Розак табе, а не хлеба! Яшчэ што ўшалопаеш! Хлеб на вуліцу цягаць! Расцягалі ўжо ўвесь. Цягаеш два тыдні, а ў хату ніхто не прыцягне. Няма ў мяне хлеба. Вось вернецца бацька — у яго папросіш.


1 2 3 4 5 6 7 8 9